• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Ералаш в кино
Россия. Семейный, комедия
Конверт
Россия. Триллер, ужасы
Тайна Коко
США. 3D, мультфильм
Аномалия
Россия. Приключения, детектив, семейный

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Обратная связь

Карта сайта

Міншчына – сэрца Беларусі

Мінская вобласць – самая вялікая сярод абласцей Беларусі. Яе тэрыторыя – пятая частка ўсёй краіны. Сёння гэта найбуйнейшы рэгіён, дзе засяроджаны магутны навуковы і прамысловы патэнцыял. «Міншчына – ты сэрца Беларусі» – гавораць радкі гімна нашай вобласці. І такі трапны і прыгожы паэтычны вобраз увасобіў у сябе ўсю сутнасць гэтай цудоўнай зямлі.

Мінская вобласць была ўтворана 15 студзеня 1938 года, а змяненне яе адміністрацыйных межаў працягвалася амаль 30 гадоў – да 1966 года. Сапраўды натхнёнай і шчырай працай жыхароў Міншчыны наш рэгіён заслужыў права звацца цэнтральным. У сэнсе агульнага ўнёску ў развіццё краіны, а не толькі геаграфічнага размяшчэння. За актыўны ўдзел у партызанскім руху, за мужнасць і гераізм у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, поспехі, дасягнутыя ў аднаўленні народнай гаспадаркі, Мінская вобласць у 1967 узнагароджана ордэнам Леніна. А ў 1970 годзе зноў атрымала другі такі ж ордэн за выкананне задання 8-га пяцігадовага плана па развіцці прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці.

Дзень сённяшні сталічнага рэгіёну таксама напоўнены стваральнай працай. Вялікагрузныя аўтамабілі, калійныя ўгнаенні, унікальныя прыборы і вузлы для сучаснай авіяцыйнай і трактарнай тэхнікі, канкурэнтаздольная лёгкая і дрэваапрацоўчая прамысловасць. Штогод працаўнікі аграпрамысловага комплексу  робяць значны ўклад у агульнарэспубліканскі каравай, расце вытворчасць мясной, малочнай і іншай прадукцыі. На Міншчыну прыпадае 15 працэнтаў усёй прамысловай вытворчасці краіны, чвэрць – сельскагаспадарчай. Актыўна развіваецца сацыяльная сфера, нараджаюцца буйныя культурныя ініцыятывы.

Важныя сучасныя акцэнты – развіццё навуковага патэнцыялу і інвестыцыйнай прывабнасці рэгіёну. Таму натуральна, што менавіта на Міншчыне паспяхова рэалізуецца самы буйны сумесны праект Беларусі і Кітая, разлічаны на дзесяцігоддзі, – індустрыяльны парк «Вялікі камень». У стратэгічна ўнікальным месцы – геаграфічным цэнтры Еўропы, на стыку буйнейшых інтэграцый (ЕАЭС, ЕС) і новым Шаўковым шляху ствараецца пляцоўка для работы высокатэхналагічных кампаній з усяго свету. 

Міншчына! Вялікае і добрае сэрца нашай краіны. Яно б’ецца дакладна, рытмічна, надзейна. Гэта дзякуючы розуму і працы яе жыхароў. Міншчына здольна захапіць любога чаловека прыгажосцю сваёй прыроды, унікальнасцю і адметнасцю культуры, шчырасцю і адкрытасцю людзей.

Напярэдадні 80-годдзя і на працягу ўсяго юбілейнага года мы будзем расказваць нашым чытачам пра  найбольш значныя моманты, лёсавызначальныя для станаўлення Міншчыны, пра падзеі, персоны, святы і дасягненні. Сачыце за нашымі новымі праектамі.

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.