krupki.by

ru RU be BE en EN


Наш зямляк Уладзімір Шалак прымаў удзел у абароне Брэсцкай крэпасці

Автор / Земляки / Пятница, 13 марта 2020 09:40 / Просмотров: 860

Аб гераічнай барацьбе нашага народа супраць фашысцкіх захопнікаў напісана нямала, створана шмат кінафільмаў.

Наш зямляк Уладзімір Мартынавіч ШАЛАК (першы справа) увосень 1945 года. Фота з сямейнага архіва.
Наш зямляк Уладзімір Мартынавіч ШАЛАК (першы справа) увосень 1945 года. Фота з сямейнага архіва.

З самага пачатку вайны мільёны савецкіх людзей розных нацый і народнасцей сталі на абарону Ра­дзімы. Першы ўдар на сябе прынялі беларусы. Велізарныя страты нашай арміі ў пачатку вайны не зламалі волю народа. Нягледзячы на цяжкія страты і выпрабаванні, байцы праяўлялі цуды мужнасці і гераізму ў барацьбе з ворагам. Амаль 75 гадоў аддзяляюць нас ад тых гераічных часоў, аднак памяць застаецца. Дзеці, унукі і праўнукі тых байцоў-абаронцаў Радзімы ганарацца імі.

Аб адным з ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, які ад першага да апошняга дня змагаўся з ворагам, пойдзе наша размова. Уладзіміра Мартынавіча Шалака няма з намі ўжо амаль 30 гадоў. Ветэрана добра ведалі не толькі ў вёсцы Плавучае Галае былога Нацкага сельсавета, але і за яе межамі. На першы погляд, Ула­дзімір Мартынавіч нічым не адрозніваўся ад сваіх аднавяскоўцаў. Невысокага росту, даволі сціп­лы, аднак, калі ўдавалася разгаварыць, ён аказваўся цікавым суразмоўцам. Працуючы ўсё жыццё цесляром і сталяром, заўсёды прыходзіў на дапамогу вяскоўцам, усім, хто звяртаўся да яго з просьбай. Майстрам на ўсе рукі звалі яго суседзі.

Без слёз і болю ў сэрцы нельга расказваць пра яго ваенную біяграфію. З вялікім хваляваннем ішоў я на сустрэчу з Уладзімірам Мартынавічам. Ведаў, што прыйдзецца якімсьці чынам разгаварыць, пры гэтым, як мага менш патрывожыць душэўныя раны. Пачаўся аповяд з таго, што мой суразмоўца нарадзіўся ў 1920 годзе ў вёсцы Прыяміна. Вайна застала яго, калі быў у складзе 201-га стралковага палка, які фарміраваўся ў Новавілейцы ў 1941 годзе.

 – Калі пачалася вайна, – успамінаў Уладзімір Мартынавіч, – нас кінулі на абарону Брэсцкай крэпасці, дзе немцы сканцэнтравалі велізарныя сілы і баявую тэхніку. Гэтыя дні запомніліся на ўсё жыццё. Нашых сіл было значна менш, але мы стаялі і трымаліся да апошняга. Цяжкімі былі баі, вялікімі былі нашы страты. З усіх бакоў да крэпасці, каб акружыць яе, рваліся ворагі, сыпалі градам куль з аўтаматаў і кулямётаў. Сюды была кінута і нямецкая авіяцыя. Фашысты з самалётаў скідвалі на абаронцаў бомбы, бочкі з бензінам. Нам вельмі не хапала боепрыпасаў, вады, ежы, медыкаментаў і перавязачнага матэрыялу. Было шмат загінулых і параненых. Пры арганізацыі абароны крэпасці большасць воінаў нашага палка загінула.

Аб гераізме і мужнасці байцоў сведчылі надпісы на сцяне: «Памром, але з крэпасці не пойдзем». Калі пасля амаль месячнай асады крэпасць была поўнасцю акружана, рэшткі тых, хто застаўся жывымі (а гэта некалькі дзясяткаў воінаў, у тым ліку і наш зямляк), вырваліся з акружэння. Трэба дадаць, што да гэтага часу немцам удалося захапіць амаль усю Беларусь, і яны рваліся да Смаленска. Як вядома, у 1965 годзе цытадэлі над Бугам была прысвоена ганаровая наз­ва «Крэпасць-герой».

Пры адступленні каля ракі Дзісна ўзарваўся варожы снарад, і наш зямляк быў паранены ў галаву, страціў прытомнасць. У такім стане фашысты ўзялі яго ў палон. «Вельмі цяжка прыйшлося нам у палоне»,  – ціха, з болем у голасе гаварыў Ула­дзімір Мартынавіч. Немцы здзек­валіся над ваеннапалоннымі, дрэнна кармілі, прымушалі выконваць цяжкую работу. Пасля некалькіх месяцаў голаду і холаду ўжо не было сіл працаваць. Многія памерлі, не вытрымаўшы такіх жахлівых умоў. За арганізацыю ўцёкаў і непаслушэнства маглі расстраляць. А вырвацца з палону было немагчыма. Вакол – рады калючага дроту, нямецкая ахова з аўчаркамі. Аднак Ула­дзіміру Шалаку пашчасціла. Яшчэ з адным палонным рыдлёўкай прыбілі нямецкага салдата-ахоўніка, які задрамаў, і вырваліся на волю. Праз лес удалося прыбіцца да сваіх.

Калі я слухаў, міжволі ўспамінаў апавяданне Міхаіла Шолахава «Лёс чалавека». Штосьці падобнае перанёс і Уладзімір Мартынавіч.

Пасля вызвалення з палону – зноў на фронт, заўсёды быў на першай лініі наступлення. У красавіку 1945 года прымаў удзел ва ўзяцці Кёнігсберга, што ва Усходняй Прусіі. Жорсткія баі былі і пры фарсіраванні ракі Одэр. Гэтая бітва каштавала вельмі дорага, таму што былі страчаны тысячы чалавечых жыццяў, многія былі паранены. Аднак і шмат фашыстаў было знішчана і ўзята ў палон. Байцы з баямі дайшлі да Эльбы. Тут наш герой быў паранены ў руку. Але ён застаўся ў страі... На Эльбе пасля жорсткіх баёў нашы войскі сустрэліся з амерыканскімі. «Тут і святкавалі Перамогу», –  нагадаў ветэран.

За баявыя заслугі чыр­вонаармеец Уладзімір Шалак быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны, медалямі «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна», «За перамогу над Германіяй» і многімі іншымі ўзнагародамі.

Дэмабілізаваўся ён толькі ў 1947 годзе і вярнуўся ў родную вёску, прымаў актыўны ўдзел у аднаўленні народнай гаспадаркі. Потым сям’я пераехала ў Плавучае Галае, дзе Ула­дзімір Мартынавіч да самага выхаду на пенсію будаваў жыллё для працаўнікоў торфзавода.

Ваеннае ліхалецце, голад і холад у нямецкім палоне зрабілі свой адбітак на стане здароўя ветэрана: ён перанёс складаную аперацыю. Нашы дактары зрабілі ўсё магчымае, паставілі на ногі, і Ула­дзімір Мартынавіч яшчэ доўгі час змог прыносіць людзям і гаспадарцы карысць. Выхаваў сямёра дзяцей. Са старэйшай дачкой Палінай Ула­дзіміраўнай разглядаем сямейны альбом з пажаўцелымі ад часу франтавымі фотаздымкамі. І не верыцца, што асобным з іх больш за  75 гадоў...

Памяць пра мінулае павінна перадавацца з пакалення ў пакаленне, каб наш народ, усё чалавецтва больш ніколі не зведалі страшэннай трагедыі – сусветнай кровапралітнай вайны.

Уладзімір КАНАПЛІЦКІ, аграгарадок Нача.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.