krupki.by

ru RU be BE en EN


Ілья Чайкін: "Самая галоўная ўзнагарода – любоў, якую вучні і настаўнікі адчувалі да школы"

Автор / Земляки / Пятница, 30 июля 2021 16:32 / Просмотров: 9346

Так лічыць ветэран педагагічнай працы Ілья Анісімавіч Чайкін, які 25 гадоў узначальваў Абчугскую СШ.

Да сённяшняга дня памятаю ўражанні ад першай сустрэчы з гэтым цікавым чалавекам, якая адбылася напачатку 80-х гадоў. «Прынцыповы, прыстойны кіраўнік, ніколі не падвядзе», – такую выснову зрабіла я і мае калегі. І не памыліліся.

Гартаючы альбом свайго жыцця, мой суразмоўца нагадвае самае дарагое і блізкае:

– Нарадзіўся я тут, у Абчузе, у сям’і лесніка. З маленства бацькі прывучалі нас, семярых дзяцей, да працы, часта бывалі з бацькам у лесе: грыбы, ягады – наш любімы занятак. Знаходзілі хвілінкі і для адпачынку. Мне вельмі падабалася гуляць у школу, а пе­ршымі «вучнямі» былі блізнюкі Пеця і Надзя. Мы разам малявалі, пісалі, а я наглядаў за братам і сястрой і рабіў ім, на мой погляд, слушныя заўвагі. У школе я прыслухоўваўся да кожнага слова настаўнікаў, а ўжо ў 12 год дакладна ведаў, што і сам буду ім.

Дарэчы, да месца нагадаць, што дырэктарам школы на той час быў Аркадзь Іванавіч Бялаўскі, прайшоў час, і яны сталі калегамі.

У 1964 годзе па парадзе знаёмых Ілья Анісімавіч паступіў у Кастрамскі дзяржаўны педагагічны інстытут на хіміка-біялагічны факультэт, затым адслужыў у арміі.

А пасля… Пасля паклікала да сябе малая радзіма.

– Працуючы ў Халопеніцкай школе-інтэрнаце намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, я канчаткова ўпэўніўся, што толькі любоў і павага да дзяцей дазволяць пракласці сцежку да іх сэрцаў, тады і вучыць, і выхоўваць найбольш эфектыўна, – узгадваў мой суразмоўца.

У аддзеле адукацыі заўважылі маладога і таленавітага спецыяліста, і ў 1977 годзе прызначылі дырэктарам Абчугскай сярэдняй школы, гэтай справе ён аддаў 25 год.

Адным з самых важных накірункаў дзейнасці ўсяго педкалектыву дырэктар лічыў прафарыентацыю вучняў, бо менавіта правільны выбар прафесіі значна ўплываў на ўсё іх далейшае жыццё. Таму ў школе заўсёды было шмат гасцей – прадстаўнікоў самых розных прафесій.

Значнае месца адводзілася і патрыятычнаму выхаванню, у школе абсталявалі музей баявой славы, дзе праводзіліся ўрокі мужнасці, сустрэчы са знакамітымі выпускнікамі, ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны.

Ілья Анісімавіч з удзячнасцю ўспамінае сваіх калег і аднадумцаў. Гэта Ірына Ісаакаўна Ганчар, Ула­дзімір Іванавіч Ганчар, Лідзія Ула­дзіміраўна Сяліцкая, Леанід Яраслававіч Сяліцкі, Антаніна Іванаўна Пляскач і іншыя. Ён ганарыцца, што ў школе вучылася легендарная Кацярына Карстэн.

– Любому чалавеку лягчэй працаваць, калі дома ён адчувае поўную падтрымку, – адзначае ветэран.

З замілаваннем гаворыць ён пра сваю жонку Аляксандру Паўлаўну, настаўніцу хіміі і біялогіі. Вельмі ганарыцца дзецьмі. Андрэй – кандыдат ваенных навук, Алена – кандыдат хімічных навук, Павел працуе ў навукова-даследчым інстытуце, усе яны жывуць у Санкт-Пецярбурзе.

Шмат заслужаных узнагарод мае Ілья Анісімавіч, але самай галоўнай з іх лічыць любоў, якую вучні і настаўнікі адчувалі да школы.

Днямі гэты цікавы чалавек адзначыў свой юбілей. Упэўнена, што шмат яшчэ цікавых старонак змесціць ён у альбоме свайго жыцця, і будуць яны яркімі, стваральнымі, запамінальнымі.

Валянціна СКВАРКОЎСКАЯ, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі работнікаў адукацыі.

Фота з сямейнага альбома Чайкіных.

Автор

admin

admin

Актуально

1 апреля начальник отдела статистики проведет «горячую линию» по вопросам выплаты зарплаты

В понедельник, 1 апреля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Телефон 8-01796 4-24-86.

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.