krupki.by

ru RU be BE en EN


В Крупках провели областной день подписчика

Автор / Земляки / Пятница, 25 сентября 2015 14:18 / Просмотров: 4585

В Крупках провели областной день подписчикаЗавяршаецца падпісная кампанія на ІV квартал бягучага года. І менавіта ў гэтыя вераснёўскія дні па традыцыі праходзяць Дні падпісчыка. На пачатку тыдня акцыя «Абласны дзень падпісчыка» адбылася ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі раёна. І адразу заўважым, што толькі ў гэты дзень крупчане выпісалі 865 экземпляраў газет і часопісаў, з іх 304 экземпляры раённай газеты «Крупскі веснік».

І на гэты раз мясцовыя журналісты не прамінулі такой падзеі і наведалі гарадское аддзяленне паштовай сувязі Крупкі-1. 

– Асноўная мэта акцыі – актывізацыя падпісной кампаніі, прыцягненне ўвагі патэнцыяльных падпісчыкаў і стымуляванне росту падпісных тыражоў газет і часопісаў на апошні квартал 2015 года, – гаварыла начальнік Крупскага ўчастка паштовай сувязі Барысаўскага раённага вузла паштовай сувязі Людміла Пацэева. – Як бачым, многія крупчане прачыталі аб’яву аб абласным Дні падпісчыку ў раённай газеце, а таксама змешчаную пры ўваходзе ў гарадское аддзяленне, таму і прыйшлі, каб выпісаць тое ці іншае перыядычнае выданне, азнаёміцца з газетамі і часопісамі, выкладзенымі на стале. Каб хутка абслужыць усіх падпісчыкаў, афармленнем абанементаў асобна сёння займаецца яшчэ адзін аператар сувязі. Мы ўсе разам стараемся, каб друкаванае слова прыходзіла ў кожны дом. Прыемна адзначыць, што амаль кожны, хто прыходзіць да нас, каб заплаціць камунальныя паслугі або атрымаць пенсію, у абавязковым парадку выпісвае раённую газету.

В Крупках провели областной день подписчика

І мы пераканаліся ў гэтым на самым пачатку правядзення Дня падпісчыка. Ужо чакалі вызначанага часу Марыя Кулевіч з вул. Перамогі, Святлана Шавялёва з вуліцы Савецкай, Ірына Жук з вуліцы Палявой, Тамара Будэйка з завулка Вакзальны, Дзіяна Асіповіч з вуліцы Усходняй і іншыя. Усе яны гаварылі добрыя словы ў адрас раёнкі, бо выпісваюць «Крупскі веснік» ужо не адзін дзясятак гадоў, заўсёды цікавяцца дзейнасцю тых прадпрыемстваў і арганізацый, у якіх працавалі або працуюць зараз, падабаецца ім чытаць пра знакамітых людзей Крупшчыны. Па іх словах, не прапускаюць і асвятленне розных мерапрыемстваў, што праходзяць у раёне. Прыемна, што перавагу раённай газеце аддавалі як пастаянныя чытачы, так і новыя. Той, хто афармляў падпіску на наша перыядычнае выданне, атрымліваў памятны сувенір – ручку і блакнот з лагатыпамі газеты «Крупскі веснік».

В Крупках провели областной день подписчика

А начальнік Крупскага ўчастка паштовай сувязі Людміла Пацэева заўважыла:

– Звяртаюся да тых крупчан, якія яшчэ не падоўжылі падпіску: паспяшайцеся ў гэтыя дні ў паштовыя аддзяленні ці звяртайцеся да паштальёнаў, бо падпісацца на апошні квартал года можна да 28 верасня ўключна. Вас чакаюць у 17-ці стацыянарных паштовых аддзяленнях, трох перасоўных і на мотадастаўцы. Карыстаючыся момантам, хачу адзначыць начальнікаў аддзяленняў паштовай сувязі, якія пастаянна аднаўляюць колькасць выпісаных раней выданняў. Гэта Наталля Сакалова – пасёлак Крупскі, Марыя Цэхавая – аграгарадок Худаўцы, Надзея Давыдава – аграгарадок Ігрушка, Валянціна Моніч – аграгарадок Дакудава, Людміла Дудко – аграгарадок Ухвала і іншыя. Варта сказаць, што і жыхары населеных пунктаў, якіх абслугоўваюць нашы перасоўныя аддзяленні, таксама імкнуцца выпісваць перыядычныя выданні, бо ведаюць, што яны будуць дастаўлены ў тэрмін. А тым, хто хоча павіншаваць сваіх родных, блізкіх, сяброў, падкажу: падпіска можа стаць добрым падарункам.

На гарадскім аддзяленні паштовай сувязі Крупкі-1 у Дзень падпісчыка было выпісана 127 экземпляраў газет і часопісаў, у тым ліку 53 экземпляры «Крупскага весніка».

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

28 марта состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 марта, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.