krupki.by

ru RU be BE en EN


Итоги сельскохозяйственного года: в Крупском районе единственный комбайновый экипаж намолотил больше 2 тыс. тонн зерна

Автор / Земляки / Суббота, 14 ноября 2015 10:51 / Просмотров: 5918

Сямейны экіпаж з ААТ «Кляновічы» адзіны на Крупшчыне намалаціў звыш дзвюх тысяч тон збожжа.

Падчас сёлетняга жніва мне неаднойчы даводзілася сустракацца з Аляксеем Святловым – камбайнерам адкрытага акцыянернага таварыства «Кляновічы». Запомнілася першая такая сустрэча. Надарылася яна якраз пасля таго, як сямейны экіпаж Святловых – бацькі Аляксея Іванавіча і сына Аляксандра – намалаціў першую тысячу тон збожжа. Натхнёныя працоўнай перамогай, яны шчыравалі на аўсяным палетку непадалёк ад Слабады, прама ля дарогі на Новалукомль. Спыніўшыся на некалькі хвілін, старшы камбайнер з радасцю паведаміў, што напярэдадні з важкім намалотам іх павіншавала старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Вольга Ермаловіч. Што сёлетняе жніво для яго адметнае – трыццатае па ліку! У той момант не хацелася затрымліваць увішных хлебаробаў размовамі, бо было бачна, як яны раз-пораз пазіралі на свой камбайн, каб хутчэй працягваць жаць збажыну.

З таго часу не было роўных сямейнаму экіпажу не толькі ў ААТ «Кляновічы», але і ва ўсім Крупскім раёне. За поспехамі і дасягненнямі гэтых хлебаробаў у далейшым даводзілася назіраць завочна, у асноўным праз газету. Прозвішчы Аляксея і Аляксандра Святловых першымі стаялі пры падвядзенні вынікаў раённага працоўнага спаборніцтва на ўборцы збожжавых культур у намінацыі «Лепшыя камбайнавыя экіпажы». Да фінішу ўборкі двухтысячны намалот першым і, дарэчы, адзіным у раёне, аказаўся менавіта ў Святловых. 

І вось новая сустрэча. На пачатку верасня на мехдвор адкрытага акцыянернага таварыства з прыемнай місіяй – павіншаваць Аляксея Святлова з працоўнай перамогай (пераадоленне планкі ў дзве тысячы тон – знакавая падзея для ўсяго раёна) і ўручыць яму Падзячнае пісьмо – завітаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Часнок. Як у далейшым прызнаўся сам наш герой, ён не чакаў, што дзеля яго прыедуць такія паважаныя госці. Добра запомніў ён і словы старшыні райвыканкама: «...Дзякуй за сына, якога вы вырасцілі і выхавалі на ўласным прыкладзе. Сямейны падрад – гэта той інструмент, які ніколі не дасць збою». Да месца адзначыць, што ўзнагароды Аляксею Святлову ўручаліся ў той дзень у двайным экземпляры: асабіста яму і сыну Аляксандру. 

З Аляксеем Іванавічам сустрэліся мы і напярэдадні прафесійнага свята работнікаў аграпрамысловага комплексу. Хаця і на гэты раз ён спяшаўся хутчэй паехаць убіраць насенне канюшыны, але змог выкраіць для нас некалькі хвілін:

– Я не пайшоў па слядах бацькі – ён працаваў жывёлаводам, і ўсё ж да тэхнікі мяне цягнула, можна сказаць, з дзяцінства. Пасля заканчэння дзесяцігодкі паступіў у Барысаўскае вучылішча механізацыі. Накіраванне дала гаспадарка, а гэта ў тыя гады быў племсаўгас «Слабада» і кіраваў ім Аляксандр Свірыдавіч Вычанкоў. Адпрацаваў год, а тут і служба ў арміі. Адслужыўшы, зноў вярнуўся ў саўгас. У хуткім часе ажаніўся, атрымаў дом у вёсцы Журавы, у якім і цяпер жыву. У мяне два сыны. Са старшым Аляксандрам вы ўжо знаёмы, а Дзіма быў маім памочнікам на камбайне сезоны два, не больш. Вось Саша той часцей прасіўся. Яшчэ нават і тады, калі ў школу не хадзіў, а ўжо падчас летніх канікул – у абавязковым парадку. І вось цяпер ён, жыхар Мінска і работнік аднаго са сталічных прадпрыемстваў, каб скласці мне кампанію на жніве, бярэ на рабоце водпуск. Бясспрэчна, што мне лягчэй са сваім, але ў гэтай справе я прынцыповы: узяўшыся за гуж, не кажы, што нядуж. Перад выездам у поле ўсё дасканала правяраю, таму за час жніва і не было ніводнай паломкі. Можна сказаць, што я з пачатку быў настроены на поспех. Упэўнены, што справу, за якую ўзяўся, трэба палюбіць сэрцам, тады і будзе рэзультат. А не тое, што сеў за штурвал камбайна, музыку ўключыў і паехаў. Я такіх не разумею. Вось-вось закончу ўбіраць насенне канюшыны, зімой адпачну і з новымі сіламі зноў за працу. Асабіста мне не хочацца нікуды ехаць у адпачынак. Самы сапраўдны санаторый  – гэта родныя мясціны. Я аматар-рыбалоў і паляўнічы, хаця і не заўсёды ўдаецца вырвацца на раку або ў лес. 

А напрыканцы размовы Аляксей Іванавіч прачытаў верш і тут жа дадаў: «Пачутыя аднойчы гэтыя даверліва простыя і шчырыя радкі запалі мне ў душу. Пагадзіцеся, вельмі трапна сказаў паэт:

Ці хопіць жыцця наталіцца

Бяскрайнасцю поля і неба, 

Скарынкаю цёплага хлеба, 

Вадой, што з крыніцы бруіцца....

Вось і я люблю пшанічнае поле, калі цяжкае зерне сыплецца ў кузаў прама на хаду, а камбайн не спыняецца ні на хвіліну, у захапленні ад залатой ракі новага ўраджаю і бяздоннага блакітнага неба, яснага сонца і сцюдзёнай  крынічнай вады». 

...Сёлетні намалот склаў 2 156 тон збожжа. І Аляксей Святлоў не збіраецца, як гаворыцца, спачываць на лаўрах, а з упэўненасцю заяўляе, што наперадзе ў яго яшчэ не адно жніво.

Автор

admin

admin

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.