krupki.by

ru RU be BE en EN


2248 тон збожжа перавёз сёлета Юрый Пыжык

Автор / Земляки / Понедельник, 23 ноября 2015 07:25 / Просмотров: 4303

Узнагароду вадзіцелю Юрыю ПЫЖЫКУ ўручае старшыня райвыканкама Ігар ЧАСНОКТолькі ў бягучым годзе, не кажучы ўжо аб сустрэчах у папярэднія, з вадзіцелем адкрытага акцыянернага таварыства «Старасельскае» Юрыем Пыжыкам нам даводзілася сустракацца не адзін раз. У раённай газеце змяшчаліся яго фотаздымкі, кіраўніцтва гаспадаркі адзначала ў ліку лепшых. Гэты здымак зроблены роўна тыдзень таму – падчас правядзення раённага свята «Дажынкі-2015», калі старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Часнок уручаў перадавому вадзіцелю Ганаровую грамату.

Пры размове з Юрыем яшчэ ўлетку хлопец расказаў, што да сёлетняй уборачнай дзевяць сезонаў працаваў камбайнерам, адзін сезон – памочнікам камбайнера. 

– А вось цяпер адвожу збожжа ад камбайнаў Дзмітрыя Ханько і свайго бацькі – Аляксея Пятровіча, і адначасова з’яўляюся ў яго памочнікам, – гаварыў вадзіцель. – За дзень па маршруце поле – збожжаток, а ён размяшчаецца ва Узнацку, звычайна раблю 9-10 рэйсаў. За рулём у гэты гарачы час прыходзіцца быць гадзін па 16. Але для мяне ўвайшло ў звычку рана ўставаць і позна класціся спаць. У сельскай гаспадарцы я ўжо дзесяць гадоў. Пасля заканчэння школы крыху папрацаваў у Стараселлі, а затым паехаў вучыцца на механізатара ў Крупкі. Практыку праходзіў у роднай гаспадарцы, тут і застаўся. Праз пэўны час адвучыўся на вадзіцеля, вось цяпер мне падуладны грузавы аўтамабіль. Разумею, што лёс вырашчанага ўраджаю і ў маіх руках, таму не маю ніякага права падвесці іншых, стараюся, каб па маёй віне камбайны не прастойвалі ніводнай хвіліны.

Далей хлопец гаварыў аб тым, што прыкладам для яго быў і застаецца бацька. Аляксей Пятровіч – неаднаразовы пераможца працоўнага спаборніцтва ў сельгасарганізацыі, у мінулым годзе прымаў удзел у абласных «Дажынках». У гэтай жа гаспадарцы добрыя рэзультаты на розных работах паказваў і яго брат Генадзь, які затым з сям’ёй пераехаў у Слуцкі раён, дзе ўладкаваўся на работу механізатарам і там таксама знаходзіцца ў лідарах. 

З Юрыем Пыжыкам давялося сустрэцца і на свяце «Дажынкі». На пытанне, у чым сакрэт поспеху, ён адказаў: «У таварыстве 5 машын. Мы, вадзіцелі на адвозцы збожжа ад камбайнаў, канечне ж, спаборнічалі паміж сабой. Сапернікаў было, як бачым, не многа, але ўсе дастойныя. Атрымалася, што я вырваўся ўперад і заняў першае месца ў гаспадарцы, і другое ў раёне – мне ўдалося перавезці 2 тысячы 248 тон збожжа». 

Да ўсяго сказанага вышэй варта адзначыць, што сярод маладых вадзіцеляў і механізатараў на адвозцы збожжа ад камбайнаў па другой групе транспартных сродкаў Юрый Пыжык заняў першае месца, і на галоўным форуме сяльчан узнагароджаны Ганаровай граматай Крупскага раённага выканаўчага камітэта і грашовай прэміяй.

Автор

admin

admin

Актуально

1 апреля начальник отдела статистики проведет «горячую линию» по вопросам выплаты зарплаты

В понедельник, 1 апреля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Телефон 8-01796 4-24-86.

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.