krupki.by

ru RU be BE en EN


Ветэраны лясной гаспадаркі Анатоль Хадасевіч і Генадзь Дуліс адзначылі свае юбілеі

Автор / Земляки / Понедельник, 29 февраля 2016 15:52 / Просмотров: 5976

Генадзь ДулісПра хуткаплыннасць часу звычайна мы пачынаем разважаць, калі падсумоўваем пражытае і перажытае. Ёсць што ўспомніць, ёсць пра што расказаць юбілярам Крупскага лясгаса – 85-гадоваму Анатолю Хадасевічу з Нявераўшчыны і 75-гадоваму Генадзю Дулісу з Дубешні. Можна сказаць з упэўненасцю, што і сёння сілы і здароўя ім надаюць баравы шум, бярозавыя гаі і чыстае свежае паветра.

Калі намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Крупскага лясгаса Наталля Камовіч сказала, што ветэрану працы Анатолю Уладзіміравічу Хадасевічу споўнілася 85 гадоў і кіраўніцтва едзе яго віншаваць з адметнай датай, адразу ўспомніла нашу сустрэчу з ім больш за дзесяць гадоў таму. Разам з фотакарэспандэнтам вёску Нявераўшчына мы наведалі напрыканцы лістапада 2005 года. І першым, каго сустрэлі тады ў гэтым населеным пункце, быў Анатоль Уладзіміравіч. Менавіта з яго вуснаў пачулі шмат цікавага і пра вёску, і пра людзей, якія жылі тут раней і якія жывуць сёння. У Нявераўшчыне прайшло жыццё яго бацькоў. З шасцярых дзяцей, якія яны нарадзілі, у вёсцы застаўся ён адзін. «І не здраджу ёй, бо ведаю: не стане нас, дык дзеці, унукі будуць прыязджаць як на дачу, – гаварыў карэнны жыхар Нявераўшчыны. – Добра тут у нас, прыгожа...» Тады ж ён растлумачыў нам і назву вёскі: «Старажылы расказвалі, што тут калісьці жыў пан Невяроўскі, мо’ таму і вёска пачала так называцца...»

Анатоль Уладзіміравіч 30 гадоў адпрацаваў лесніком Крупскага лясніцтва. Яго ўладанні – чатыры кварталы, а гэта гектараў 400 лесу. Шмат Ганаровых грамат, прызоў, знакаў пераможцаў спаборніцтва і сёння захоўвае гэты чалавек. Любіць лес, ведае ўсе яго патаемныя сцяжынкі, грыбныя і ягадныя мясціны. Гаманкі, жвавы ён пастаянна чытае раённую газету, задаволены, што і сёння яго не забываюць у лясгасе, запрашаюць на прафесійныя святы, ушаноўваюць. Вось і з нагоды 85-годдзя з дня нараджэння Анатолю Уладзіміравічу былі ўручаны букет кветак, каштоўны падарунак, адрасаваны самыя шчырыя і сардэчныя словы віншаванняў і пажаданняў.


Зусім нядаўна давялося сустрэцца з яшчэ адным ветэранам працы Крупскага лясгаса – Генадзем Дулісам. І хаця мой аповед быў пра вёску Дубешня, але зноў жа першым, з кім давялося гутарыць, быў Генадзь Станіслававіч. Бясспрэчна, што размова ішла і пра яго работу. А лясной гаспадарцы ён аддаў 49 гадоў і 6 месяцаў! Быў лесніком, майстрам-лесаводам, майстрам участка № 1 Крупскага лясніцтва. Яго лясныя ўладанні займалі амаль палову раёна – ад вёскі Кладзі да вёскі Казубец, што ў Хацюхоўскім сельсавеце. «Ды яшчэ на Ігрушцы палова балота – таксама мой участак», – гаварыў Генадзь Станіслававіч. 

У падначаленні майстра было 7 леснікоў. І да кожнага з іх ён знаходзіў падыход, спазнаваў характар чалавека, выяўляў у ім такія якасці, якія б толькі спрыялі справе. А каб не бяднелі лясныя ўгоддзі, іх штогод аднаўлялі, дзе гэта патрабавалася, даглядалі і бераглі. На аб’езд майстарскага ўчастка плошчай 4 700 гектараў лесу яму выдавалі мапеды, веласіпеды, матацыклы. У сваіх уладаннях Генадзь Станіслававіч быў сапраўдным гаспадаром, душой хварэў за работу, ніколі не мірыўся з тымі, хто па-варварску адносіўся да нашага зялёнага багацця. 

З вялікіх і малых спраў складаецца работа майстра лесу, і не было сярод іх другарадных, усе важныя, неабходныя, рабіць іх трэба было ў строга пэўны час, бо прырода не чакае, не адкладзеш на заўтра ці паслязаўтра.

– Але самы, бадай што, адказны і турботны час у лесе – надыход «пажаранебяспечнага сезона», як здавён завуць сухое, спякотнае лета і леснікі, і пажарнікі, – працягваў Генадзь Станіслававіч. – Усе ведаюць: лета на парозе – будзь напагатове. Разгуляецца агонь, не патушыш яго ўпачатку, пойдзе сцяной на лес, прападзе марна праца людзей за многія гады.

І далей ён расказваў пра лясныя пажары, якія ўсё ж надараліся час ад часу. Запомніўся майстру верхавы пажар паміж Жаберычамі і Радзіцай. Успамінаў, як гадоў дзесяць таму гарэў лес ля вёскі Сяліцкае. А што ўжо гаварыць пра тарфянікі...

Аднак вернемся да юбілею Генадзя Станіслававіча. Шумна і весела было ў яго доме 14 лютага. Вялікае свята наладзілі тры дачкі імянінніка – Людміла, якая працуе галоўным бухгалтарам Крупскага лясгаса, Святлана – завуч адной са школ Барысава і Наталля – настаўніца ў Мінску. Шчыра віталі цесця і дзядулю зяці і пяцёра ўнукаў, адзін з якіх якраз прыбыў на пабыўку з арміі. На наступны дзень юбіляра віншавалі прадстаўнікі Крупскага лясгаса. І Генадзь Станіслававіч ад сябе і Анатоля Уладзіміравіча, з якім падтрымлівае цесную сувязь, не прамінуў падзякаваць кіраўніцтва арганізацыі за ўвагу да ветэранаў працы.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

1 апреля начальник отдела статистики проведет «горячую линию» по вопросам выплаты зарплаты

В понедельник, 1 апреля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Телефон 8-01796 4-24-86.

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.