krupki.by

ru RU be BE en EN


Надзея Фёдарава з пасёлка Крупскага бясконца перагортвае жыццёвыя старонкі памяці

Автор / Земляки / Среда, 11 мая 2016 10:13 / Просмотров: 6216

Надзея Кузьмінічна ФёдараваУчэпістая памяць Надзеі Кузьмінічны Фёдаравай (на здымку) з пасёлка Крупскага бясконца перагортвае жыццёвыя старонкі. І жанчына гэта робіць ахвотна. А іх, успамінаў, за дзевяць дзясяткаў гадоў сабралася багата, на цэлую кнігу хопіць. Нялёгкая доля выпала маладзенькай дзяўчыне – быць на вайне. Здаецца, жанчына і вайна – паняцці палярныя. Але час выбраў іх. Памятаеце, як сказаў паэт: «Гэта ваша бессмяротнасць увасоблена ў Харужай, з вашай мужнасцю Мазанік меч дамоклаў узняла!»

– І сапраўды, мінула шмат дзесяцігоддзяў, а першы дзень вайны помню так выразна, быццам усё адбылося ўчора, – пачала размову Надзея Кузьмінічна. – Нарадзілася я на Расоншчыне. Скончыла 7 класаў і паступіла ў Полацкае педагагічнае вучылішча. Год адвучылася ўжо, разам з сяброўкамі прыйшла на экзамен, якраз павінны былі здаваць анатомію, а нам і аб’явілі, што пачалася вайна. Ніхто нас ужо, канечне ж, не пытаў, выставілі адзнакі і аддалі дакументы. Дырэктар вучылішча прачытаў нам радкі з верша Уладзіміра Маякоўскага, якія заклікалі змагацца з ворагам, і адправілі ўсіх дамоў. Цягнікі ў той дзень перасталі хадзіць, таму давялося дабірацца пешшу. Цяжка было пераадольваць кіламетр за кіламетрам, адразу ішла ў абутку, затым зняла яго і крочыла басанож, але гэта яшчэ горш было. Добра, што машына спадарожная ехала, а ў кузаве жанчына сядзела. Пэўна, яна і пастукала ў кабіну вадзіцелю, каб той спыніўся. Так падабралі мяне і падвезлі да дома. А мая мама вельмі хвалявалася за мяне, хацела ўжо ісці шукаць.

Далей Надзея Кузьмінічна расказвала, што 7 ліпеня 1941 года яе тата пайшоў на фронт. Кожны займаўся сваёй справай. Але калі ля іх хаты паставілі гарматы, дык вяскоўцы збеглі ў лес. Да шчасця, стрэлаў не было чуваць, таму ўсе вярнуліся дамоў. Але ў вёску прыйшлі немцы. Бацька на фронце, сама Надзея камсамолка – гэта сур’ёзныя падставы хвалявацца за сваіх родных. 

– Наш Расонскі раён з ліпеня 1941 года па ліпень 1944 года быў акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. А з верасня 1942 года ў раёне стаў партызанскім краем, – працягвала мая суразмоўца. – У 1943 годзе на нашу вёску Дворышча наляцелі карнікі і расстрэльвалі ўсіх, каго бачылі. Выратаваўся толькі той, хто ўцёк лес. Я ў той час была ў дзядзькі, а маму і майго малодшага брата немцы забілі. Побач з вёскай у лесе стаяў партызанскі атрад. Дык я са сваёй стрыечнай сястрой дапамагала ім і есці варыць, і бялізну мыць. Партызаны сходзяць на заданне, а тады адпачываюць, і наша дапамога ім была вельмі дарэчы.

Як гаварыла Надзея Кузьмінічна, увосень 1943 года, якраз перад Кастрычніцкімі святамі, пад горадам Невель стаў фронт. Яе дзядзька прыйшоў з партызанскага атрада і прапанаваў прабірацца менавіта туды. Які-ніякі хатні скарб закапалі ў яму, а штосьці ўзялі з сабой, і на падводзе паехалі ў бок Невеля. 

– Але тут наляцелі самалёты, сталі бамбіць і многа людзей загінула, – гаварыла Надзея Кузьмінічна. – Колькі мы ехалі, колькі ішлі, але нарэшце дабраліся да вёскі Ножніцы, дзе нам паведамілі, што на тым баку – нашы. Маста няма, перапраўляліся на плыту. Я трапіла ў нейкую хатку ды і заснула, бо моцна стамілася. А прачнулася, глянула ў вакно, а там людзі ў пагонах. Вось так я апынулася ў адной з воінскіх часцей. Ізноў мыла бялізну, норма была – 40 пар у дзень. Адразу рукі балелі, а затым уцягнулася. Наступіў 1944 год, па ўсёй Беларусі пачалося наступленне. А тут і тата мой адклікнуўся – прыслаў мне пісьмо. Ад радасці я была на сёмым небе. Ён ведаў, што я адна засталася. А сам ваяваў пад Масквой, двойчы паранены, ляжаў у шпіталях. У хуткім часе ён прыехаў і забраў мяне з сабой. Я працавала ў хірургічным палявым перасоўным шпіталі № 701. Там таксама і мыла, і хворых даглядала.

Армія рухалася наперад, а за ёй і шпіталь. Праехала наша Надзея Кузьмінічна Бесарабію, Малдавію, Югаславію, Чэхаславакію. Успамінае моцныя баі каля возера Балатон. Вайна для яе закончылася пад горадам Трайзен, што каля Вены. Усе хутчэй імкнуліся трапіць дадому, а бацька з дачкой прыехалі ў Кіеў, дзе пазнаёміліся з салдатам, расказалі яму, што сям’і ў іх няма і некуды ехаць. Той і прапанаваў ім паехаць у Лошыцу, што каля Мінска.

– Тата працаваў у саўгасе, а я ўладкавалася ў Беларускі штаб партызанскага руху на пасаду картатэчніцы аддзела кадраў, – заўважыла Надзея Кузьмінічна. – Але выйшла замуж, муж быў са станцыі Крупкі. Пераехалі сюды, пабудавалі дом, тут нарадзілася трое дзяцей. Толькі нядоўгім было наша сумеснае шчасце. У 37 гадоў я засталася ўдавой. Выгадавала дзяцей, дала ім адукацыю, прыязджаюць да мяне цяпер ужо са сваімі дзецьмі і ўнукамі. Ёсць у мяне і надзейная памочніца, мой Свецік. Так я і заву свайго сацыяльнага работніка Святлану. 

Май... Пад вокнамі прыбяраюцца ў квецень яблыні і грушы. І ў гэтыя дні невыпадкова Надзеі Кузьмінічне ўсё больш успамінаецца вайна, памяць з зайздроснай настойлівасцю ўваскрашае  адзін за адным яе эпізоды. Асобныя тыя эпізоды занатаваны на фатаграфіях ваенных гадоў, якія беражліва захоўвае жанчына ў сваім альбоме.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.