krupki.by

ru RU be BE en EN


22 чэрвеня 1941 года партызанка Мальвіна Іванаўна Гармазінская помніць усё сваё жыццё

Автор / Земляки / Среда, 22 июня 2016 11:24 / Просмотров: 7112

Мальвіна Іванаўна ГармазінскаяЧас няўмольны. З кожным годам усё менш і менш жывых сведкаў той велізарнай людской трагедыі – Вялікай Айчыннай вайны. Таму кожная сустрэча з чалавекам, які зведаў жахі ліхалецця, надоўга застаецца ў памяці. Вось і на гэты раз мы з вялікай цікавасцю слухалі няспешны аповяд 93-гадовай Мальвіны Іванаўны Гармазінскай аб тых далёкіх гадах.

У гэтым звычайным (калі б не адна акалічнасць – шыльда з зорачкай і надпісам: «Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны Гармазінская Мальвіна Іванаўна») вясковым доме на ўскрайку вёскі Сакалавічы мы былі ўжо не аднойчы. І спакойная, памяркоўная, добразычлівая гаспадыня, нягледзячы на тое, што ўжо расказвала пра сваё жыццё розным слухачам не адзін дзясятак разоў, робіць гэта зноў і зноў:

– З тугой і заміраннем у сэрцы слухаю песню, дзе ёсць такія словы: «Год 41-й, начало июня, все еще живы, все еще живы, все...» І сапраўды, людзі працавалі, вучыліся, радаваліся жыццю. У дваццатых чыслах чэрвеня 1941 года мы, студэнты Барысаўскага педагагічнага вучылішча, рыхтаваліся да апошняга экзамена. Каб добра здаць, я і яшчэ дзве маіх сяброўкі з Крупскага раёна, пайшлі вучыць у ціхае месца. Вярнуліся ў інтэрнат, а дзяўчына, якая жыла разам з намі, уся ў слязах. Аказваецца, яна пачула па радыё паведамленне, што пачалася вайна. Мы былі ў роспачы і не маглі паверыць – якая вайна?! Але гэта была праўда. Здалі экзамен, там і аб’явілі нам, што хлопцы павінны прыбыць у ваенкамат, а дзяўчат адправілі па дамах. На вакзале білетаў не выдалі, бо цягнікі перасталі ўжо хадзіць. Узялі мы якія-ніякія пажыткі і рушылі пяшком з Барысава. Адна дзяўчына з Плісы, другая – з Красноўкі, а мне на хутар Рэпішча трэба было. Два дні ішлі, у першы дзень да Начы дайшлі, а ў другі ўжо трапілі дамоў. Гэта сёння я спакойна расказваю. А тады было вельмі жахліва. Не паспелі выйсці з Барысава, як пачулі гул самалётаў. Шмат праляцела іх над нашымі галовамі, а вось апошні пачаў абстрэльваць з кулямёта. Усе сталі хавацца: хто ў жыта, хто ў лес. Так страшна было, не перадаць словамі. Мы былі проста ашаломлены. Але самалёты праляцелі і мы далей пайшлі. 

Ужо на шляху да роднага дома давялося маладой дзяўчыне пабачыць разбураныя хаты, забітых і параненых. У хуткім часе ў хату да іх сталі прыходзіць узброеныя людзі. А калі ва ўхвальскіх лясах з’явіліся партызаны, то бацька і дачка пачалі наладжваць з імі сувязь. Спачатку даваліся невялікія даручэнні – даставаць алоўкі і паперу, прадукты харчавання, а затым ужо і больш складаныя – здабыць медыкаменты, распаўсюдзіць зводкі Савінфармбюро, сабраць інфармацыю аб нямецкіх умацаваннях (у Сакалавічах ужо стаяў нямецкі гарнізон), аб руху эшалонаў па чыгунцы. І ўсе найбольш важныя даручэнні выконвала Мальвіна, якая лічылася галоўнай сувязной. 

– Пакуль можна было, партызаны прыходзілі да нас дамоў, часам усе данясенні я пакідала ў дамоўленым месцы, а калі надараліся тэрміновыя, то сама насіла і ў атрад, – працягвала Мальвіна Іванаўна. – Хадзіць у лес даводзілася часта. То медыкаменты патрабавалася перадаць, то правесці ў атрад свайго чалавека. Бясспрэчна, што на шляху ўзнікалі розныя непрадбачаныя сітуацыі. Раскажу толькі пра адзін эпізод. Неяк у сакавіку 1943 года, калі ішла па дарозе ў суседнюю вёску Баравец, пачула працяжны свіст. Схавалася я ў хмызняку і бачу, што з лесу выходзяць узброеныя людзі. Думаю: немцы гэта ці нашы? І толькі калі пазнала былога ўрача Раісу Паўлаўну Лапарэвіч, выйшла з укрыцця. Як аказалася, гэта група партызан-падрыўнікоў ішла на заданне. А Раіса накіроўвалася ў Красноўку, каб забраць схаваныя там лякарствы. Яна і папрасіла мяне дапамагчы ёй. 

І Мальвіна Іванаўна расказала далей, з якімі цяжкасцямі яны перайшлі раку, як абыходзілі патруль, як забралі схаваныя ў Бязмозгіх пакеты і, непрыкметна мінуўшы пасты, выйшлі зноў да рэчкі. На гэты раз Раісе Паўлаўне не ўдалося перайсці, і яна звалілася ў сцюдзёную ваду, але медыкаменты не вымачыліся, бо падняла іх уверх над галавой.

– Мокрыя і галодныя мы прыйшлі на наш хутар, каб абагрэцца, бо Раіса павінна была вярнуцца ў атрад, – цяклі далей успаміны. – Праводзіла яе да месца, але яшчэ не паспелі падысці да ракі, як пачулі магутны выбух. Мы адразу здагадаліся, што падрыўнікі выканалі сваё заданне паспяхова – мост на чыгунцы ўзляцеў у паветра.

Але як не асцерагаліся сувязныя, арышту яны не мінулі. Аб гэтым падрабязна напісана ў кнізе Героя Савецкага Саюза Сяргея Жуніна «Ад Дняпра да Буга». А вось як успамінае той час наша гераіня:

– Арыштавалі нас з бацькам і павезлі ў Крупкі. Два дні трымалі ў асобных камерах, а потым пачаліся допыты. Як стукнуў мне немец па зубах, кроў пацякла, балела вельмі, але я не заплакала нават. І наогул, як ні здзекваліся, мы ім нічога не сказалі, і нас адпусцілі. Цяпер я думаю, гэта з-за таго, што мой брат Іван да вайны сустракаўся з дачкой бургамістра з Красноўкі. Пэўна, ён пасадзейнічаў, каб нас выпусцілі, і толькі дзякуючы яму, мы засталіся жывымі. Але за намі пачалі сачыць. Разумеючы гэта, партызаны змянілі явачную кватэру.

Мальвіна Іванаўна ўспамінала многія моманты з партызанскага жыцця. А калі гаварыла пра свайго бацьку – Івана Фёдаравіча Калашнікава, да ўспамінаў далучылася і яе дачка – Валянціна Міхайлаўна, якая прыехала ў Сакалавічы разам з маці, а позняй восенню забярэ яе зноў у Мінск. Не вымавіўшы ні слова, гэты аповяд слухалі праўнукі Мальвіны Іванаўны. Ім таксама было цікава даведацца, што пасля вызвалення раёна Іван Фёдаравіч пайшоў на фронт, прымаў удзел у вайне з Японіяй. Дамоў вярнуўся ў 1947 годзе. А Мальвіна Іванаўна настаўнічаць пачала ўжо ўвосень 1944 года. Выкладала адразу ў чатырох класах, дзе вучыліся і пераросткі. 

– Усяго было 22 вучні. Прыйшлі ў клас босенькімі, у бедненькім адзенні, – успамінаючы школу 75-гадовай даўнасці, мовіла Мальвіна Іванаўна. – Не было ж ні пісаць на чым, ні сядзець на чым. Адзіны мужчына ў вёсцы дапамог мне сталы і лаўкі прывезці з Крупак. А вучыцца дзеці жадалі. Разам з імі вучылася і сама. 

Зазначым, што Мальвіна Іванаўна ўзнагароджана медалямі «За баявыя заслугі», «Партызану Вялікай Айчыннай вайны 1-й ступені», мае шматлікія юбілейныя ўзнагароды. Разам з мужам, таксама франтавіком, выхавалі і вывучылі дзвюх дачок, дапамагалі гадаваць унукаў. Сёння яна не нарадуецца шасцю праўнукамі.

– А жахі вайны, няхай ужо і 75 гадоў мінула з яе пачатку, не забудуцца ніколі, – сказала напрыканцы Мальвіна Іванаўна. – І я жадаю ўсім, каб яны не зведалі таго, што давялося перажыць мне і майму пакаленню.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.