krupki.by

ru RU be BE en EN


У Крупках адбылася прайшла сустрэча ветэрнаў з нагоды Дня пажылых людзей (фота)

Автор / Земляки / Вторник, 04 октября 2016 16:31 / Просмотров: 8468

Напярэдадні Дня пажылых людзей, які адзначаецца ў першы дзень кастрычніка, у раённым Цэнтры культуры сабраліся тыя, каго па праве называюць захавальнікамі вопыту і мудрасці. І многія з іх прыйшлі сюды, як кажуць, не з пустымі рукамі.

У раённай газеце больш месяца таму былі надрукаваны інфармацыя аб тым, што ў раёне праходзіць агляд-конкурс «Лепшае ветэранскае падвор’е», а затым і паведамленне аб выставе сельгаспрадукцыі. Удзел у ім прымалі ветэраны працы, якія самастойна вядуць сваю прысядзібную гаспадарку і дачныя ўчасткі. Пярвічныя ветэранскія арганізацыі сумесна з сельвыканкамамі праводзілі такі агляд-конкурс на месцах, вызначылі пераможцаў і прадаставілі фотаматэрыялы ў раённую конкурсную камісію.

Зала раённага Цэнтра культуры была запоўнена выставамі прадукцыі, вырашчанай на асабістых падворках. Вочы разбягаліся ад убачанага: гарбузы і кабачкі, вінаград і маліна, клубніцы і часнок, цыбуля і таматы, сталовыя буракі і бульба, ігрушы і яблыкі... Усяго і пералічыць немагчыма. І гэта яшчэ не ўсё. Мала таго, што ўсё і так уражвала, дык асобныя ўмудрыліся з тых жа кабачкоў зрабіць парасяці або саву, чарапаху, з качана капусты – мілавідную маладзіцу, мудрагеліста ўпрыгожыць свой адведзены куток. На імправізаваных міні-сцэнах можна было ўбачыць слоікі з нарыхтаванай на зіму гароднінай і фруктамі, вінаграднымі сокамі і кампотамі. І да пачатку сустрэчы літаральна ўсе знаёміліся з выставамі, падыходзілі да іх гаспадароў, запісвалі рэцэпты прыгатавання той або іншай нарыхтоўкі, цікавіліся насеннем, з якога вырастае такая дзіва-агародніна. Але інтрыга агляду-конкурсу была наперадзе.

Вядучыя ж гаварылі аб тым, што Дзень пажылых людзей – гэта дзень мудрасці, вопыту, ведаў, памяці і дзень новых надзей.

– Сёння мы ўшаноўваем людзей па-ранейшаму маладых душой, поўных сіл і энергіі, – зазначыла Ганна Клімковіч. – Гэта стаўпы жыццёвага вопыту і мудрасці, на якіх трымаецца кожная сям’я. Гэта захавальнікі ачага кожнага дома. Мы жадаем старшаму пакаленню здароўя, павагі блізкіх, доўгага жыцця.

Затым слова было прадастаўлена намесніку старшыні райвыканкама Андрэю Вараб’ёву:

– Заўсёды прыемна віншаваць людзей, а павіншаваць вас, сённяшніх прысутных, з днём мудрасці – прыемна ўдвая. Хачу выказаць вам самыя шчырыя словы прызнанасці за вашу працу, цярпенне і вытрымку. Велізарная воля, актыўная жыццёвая пазіцыя, невычарпальная энергія, уласцівыя вам, нашы шаноўныя ветэраны, з’яўляліся і з’яўляюцца прыкладам для моладзі. Ваша пакаленне характарызуюць аптымізм, мэтанакіраванасць,  настойлівасць у дасягненні пастаўленай мэты. Мы ўдзячны вам за ўсё, што вы рабілі і працягваеце рабіць для нашага грамадства цяпер. Усім вам і надалей нязгаснага інтарэсу да жыцця, моцнага здароўя і душэўнага спакою. Карыстаючыся магчымасцю, хачу павіншаваць і прысутных тут настаўнікаў з іх прафесійным святам, пажадаць дабрабыту, творчых поспехаў, паболей светлых і радасных дзён.

– Зіма радуе нас белым пушыстым снегам, вясна – першай зелянінай і свежасцю, лета – мноствам фарбаў і кветак, а восень – сваёй шчодрасцю і багатым ураджаем, – працягваў вядучы Сяргей Сініцын. – Вось так, напэўна, і ў жыцці чалавека. Юнацтва заўсёды поўнае надзей і кахання, а сталыя гады – пара росквіту творчых сіл, пара здзяйсненняў, клопатаў аб дзецях і ўнуках.

У гэты дзень цёплыя словы прывітання ў адрас прысутных гаварылі  старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Лілія Федзькіна, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяна Варановіч, намеснік старшыні раённага савета ветэранаў Алена Іотчанка, старшыня Крупскай гарадской ветэранскай арганізацыі Ганна Рыжкова, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі педагогаў «Аптыміст» Валянціна Скваркоўская. 

Пажылыя людзі не толькі даглядаюць унукаў, пякуць пірагі і вараць варэнне, але і знаходзяць сябе ў творчасці. Хтосьці піша вершы, карціны, вышывае, шые і вяжа, а хтосьці шчыруе на сваім прысядзібным участку, вырошчвае багаты ўраджай і добраўпарадкоўвае прылеглую тэрыторыю. Як адзначалася напачатку, раённым саветам ветэранаў праводзіўся агляд-конкурс «Лепшае ветэранскае падвор’е» ў дзвюх намінацыях. На экране былі прадэманстраваны слайды многіх падвор’яў літаральна ўсіх ветэранскіх арганізацый горада і сельсаветаў. І вось інтрыга раскрыта: у першай намінацыі – за агародніцтва і садаводства – Дыпломамі і сувенірамі ўзнагароджаны Тамара Папова, Наталля Крысенкова, Наталля Сімановіч, Зінаіда Сысой, Марына Тышкевіч, Валянціна Воранава, Марыя Нікіціна, Валянціна Закірава, Інеса Вашкевіч, Валянціна Карнейка, Ніна Жалтоўская і Ларыса Астроўская. 

Сертыфікаты і грашовыя заахвочванні  за добраўпарадкаванне прысядзібнага ўчастка атрымалі Тамара Бальбот, Святлана Генчык, Соф’я Ерашэнка, Тамара Каляда, Валянціна Скваркоўская, Ірына Белацарковец, Вольга Мартыненка, Віктар Драздоў, Вольга Бярозка, Наталля Рачанкова, Ніна Бяліцкая, Галіна Акульчык, Надзея Канаплянік, Зінаіда Пустарнакова, Марыя Каленцыёнак, Надзея Белая, Зінаіда Крышкавец, Настасся Цыбулька.

Па заслугах была ацэнена і выстава «Мой сад, мой агарод». Прадстаўленыя кампазіцыі з гародніны і фруктаў ацэньваліся як гледачамі, так і кампетэнтным журы. Першае месца сярод ветэранскіх арганізацый сельсаветаў аднагалосна прысуджана ветэранскай арганізацыі Крупскага сельсавета, другое – Ігрушкаўскага і трэцяе месца – Ухвальскага сельсавета. Прадстаўнікі  Крупскай гарадской ветэранскай арганізацыі – Тамара Папова, Наталля Крысенкова,  Валянціна Закірава и Наталля Сімановіч – таксама атрымалі заслужаныя ўзнагароды.

Усе прысутныя на свяце доўга знаходзіліся пад уражаннем ад калекцыі вінаграда, прадстаўленай Леанідам  Камандзір-чыкам, і ад вялізных пладоў ігруш і яблыкаў, вырашчаных у садзе Людмілы Барчонак. За сваё майстэрства і ўвішнасць ім прысуджаны Граматы адпаведна за першае і другое месцы. Усе ўдзельнікі выставы прэміяваны. Цікавыя выставы былі прадстаўлены ветэранскімі арганізацыямі АПК і педагогаў.

Амаль тры гадзіны доўжылася сустрэча «Добры настрой». Выступленні чаргаваліся музычнымі нумарамі, якія выконвалі Галіна і Юрый Бародкіны, Арцём Шчагалюцін, Надзея Вінскевіч, Ганна Клімковіч, Надзея Салаўёва, Сяргей Сініцын, дзве Сафійкі з дзіцячага сада «Алёнка», ансамбль цыганскай песні «Талісман».

Ад імя ўдзельнікаў агляду-конкурсу «Лепшае ветэранскае падвор’е» ўдзячнасць усім, хто працаваў над гэтым праектам, выказала Тамара Папова. Яна называла прозвішчы тых, хто пабываў на сядзібах, пагутарыў з яе гаспадарамі, зрабіў фотаздымкі, падвёў вынікі і павіншаваў пераможцаў. Выказваючы шматлікія пажаданні, Тамара прачытала верш Пятруся Броўкі «А ты хоць дрэва пасадзіў?», разам з мужам Іванам Паповым многім актывістам уручыла кветкі, вырашчаныя на сваім участку. Верш, адрасаваны жанчынам, быў прачытаны і Тамарай Данілавай са Стараселля.

Напрыканцы Алена Іотчанка назвала спонсараў, якія дапамаглі арганізаваць гэту сустрэчу, і запрасіла прысутных да ўвішных гаспадыняў на дэгустацыю ягад і фруктаў.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.