krupki.by

ru RU be BE en EN


Сваё 90-годдзе адзначае Анатоль Афанасьевіч Буднік з пасёлка Крупскі

Автор / Земляки / Среда, 20 июня 2018 09:20 / Просмотров: 5931

Пагадзіцеся, што ніводная паслуга, якая аказваецца насельніцтву, так не запатрабавана, як пасажырскія перавозкі. Нягледзячы на тое, што пастаянна расце колькасць асабістых аўтамабіляў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца перавозкамі людзей, большая частка нашых грамадзян аддае перавагу менавіта аўтобусам. Аб гэтым мы гаварылі з Анатолем Буднікам падчас сустрэчы з нагоды яго слаўнага юбілею.

– Толькі ў аўтапарку № 16 я адпрацаваў 26 гадоў і ўвесь час на аўтобусах, – зазначыў Анатоль Афанасьевіч. – Падуладны мне былі розныя маркі машын: і маленькі аўтобус-каробачка, і «ПАЗік», і, вядома ж, «ЛАЗ», на якім я ад’ездзіў шмат гадоў. Не злічыць было і колькасць маршрутаў. Мы дабіраліся да кожнага населенага пункта раёна, да таго ж, аўтобусы хадзілі і на Мінск. Не магу і сёння забыць пра маршруты «Касянічы – Мінск», «Дубраўка – Мінск», «Матошка – Мінск»... Што тут і казаць, усе больш вялікія вёскі тады былі звязаны і з Барысавам, і з Новалукомлем, і з Беразіно.

Успаміналі мы і пра пасажыраў, якіх у тыя гады нават вялікі «ЛАЗ» не мог умясціць. У адрозненне ад асобных вадзіцеляў, якія злаваліся, калі бачылі перапоўнены салон, Анатоль Афанасьевіч такую сітуацыю успрымаў цярпліва. Ён разумеў, што ехаць хочацца кожнаму, таму адкрываў дзверы аўтобуса і дазваляў заходзіць усім.

Менавіта аб тактоўнасці, паважлівасці, стараннасці і ўвішнасці Анатоля Афанасьевіча расказала нам і Лідзія Кнацько, якая доўгі час працавала начальнікам Крупскай аўтастанцыі і ведала вадзіцеля аўтобуса больш добрага дзясятка гадоў.

– У нашым калектыве гэты чалавек быў проста незаменным, – гаварыла Лідзія Васільеўна. – Заўсёды з усмешкай, ветлівы, добрасумленны  ён заўсёды прыходзіў на выручку і дапамогу. За ўсе гады работы Анатоль Афанасьевіч ні з кім не паспрачаўся, ніводнага разу не спазніўся на маршрут. Уявіце сабе, што аўтобус «Крупкі – Касянічы» адпраўляўся з аўтастанцыі, якая знаходзілася тады ў пачатку вуліцы Савецкай, у 4 гадзіны 40 хвілін. І нашаму Афанасьевічу, які жыве ў пасёлку Крупскім, трэба было адолець больш 5-ці кіламетраў і своечасова прыйсці на работу. Больш таго, ён прыходзіў загадзя, каб перад рэйсам паспець прывесці свой аўтобус у поўны парадак. Успамінаю, як на аўтастанцыю часта званілі пасажыры, якія дзякавалі Анатолю Афанасьевічу за яго абавязковасць, неканфліктнасць і дабрыню. Ён і сёння час ад часу тэлефануе мне, расказвае пра сваё жыццё, пра тое, што чытае кнігі, глядзіць перадачы па тэлебачанні, заўсёды ў курсе спраў прадпрыемстваў і арганізацый раёна, бо выпісвае «Крупскі веснік».

І сапраўды, на стале мы заўважылі і кнігі, якія, па словах Анатоля Афанасьевіча, яму дастаўляе дачка, і раённую газету. Наш герой заўважыў, што перад пачаткам вайны ён скончыў 4 класы школы ў вёсцы Вялікія Жаберычы, дзе нарадзіўся, але змог вывучыцца на вадзіцеля, адкрыць усе катэгорыі і адмераць тысячы кіламетраў дарог. У свой час Анатоль Афанасьевіч разам з сям’ёй жыў у Чалябінскай вобласці, працаваў на самазвале ў аўтагаспадарцы, на Крупшчыну вярнуўся толькі ў 1966 годзе. Ён гаварыў, што з інтарэсам прачытаў інфармацыю аб паступленні ў аўтапарк новых двух аўтобусаў «МАЗ-24» і двух аўтамабіляў «Газель», не прапускае і публікацый, у якіх пішацца аб вадзіцелях, бо многіх з іх помніць і зараз.

Не забываюць ветэрана працы кіраўніцтва прадпрыемства і раённая ветэранская арганізацыя. Вось і сёння Анатоль Афанасьевіч Буднік атрымае ад іх падарункі, кветкі і цёплыя словы шчырых віншаванняў і сардэчных пажаданняў. Зычым і мы шаноўнаму юбіляру бадзёрасці, жыццярадаснасці і  добрага настрою.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

1 апреля начальник отдела статистики проведет «горячую линию» по вопросам выплаты зарплаты

В понедельник, 1 апреля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Телефон 8-01796 4-24-86.

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.