krupki.by

ru RU be BE en EN


Дапамагчы ўсяму свету

Автор / Паралелі часу / Среда, 29 августа 2018 12:20 / Просмотров: 1237

Занятак абароннага гуртка ў Халопеніцкай СШ, 1938 год.Рамантызм 20-30 гадоў. На фоне няпростага тагачаснага жыцця ён выглядае нейкай асаблівай, адметнай з’явай. Натхненне моладзі, світанак развіцця грамадскіх арганізацый, мары пра неба… Неяк у размове з кандыдатам гістарычных навук Дзмітрыем Хромчанкам, які, дарэчы, вельмі паглыблена вывучаў гэтую тэму, ён прывёў успаміны Ільі Закервашэвіча, які распавядаў, што нават падчас наведвання клубаў моладзь апраналася надзвычай бедна, «вопратка, нават верхняя, у многіх саматканая, абутак – у паловы лапці, у астатніх салдацкія чаравікі і рэдка боты».

Іншымі словамі, па сутнасці распранутая, напаўгалодная тагачасная моладзь была поўная аптымізму і гатовая дапамагчы ўсяму свету. Крупчане ў той час таксама былі ў віхуры палітычнага і грамадскага жыцця, яны змаглі даць гучны і дакладны адказ Чэмберлену, збіралі сродкі на набыццё падводнай лодкі і самалётаў, і нават купілі свой уласны планер «Імя камсамола Крупшчыны». Пра гэта і шмат што цікавае іншае расказвае Дзмітрый Хромчанка.

…Актыўна ўнікалі тады ва ўсе гаспадарчыя, палітычныя і культурныя праблемы камсамольцы. Газета «Звязда» 22 лістапада 1924 года пісала: «Асабліва вызначыліся некаторыя вясковыя ячэйкі, што стварылі сельскагаспадарчыя дружыны па ворыву глебы сем’ям чырванаармейцаў. Часткай ячэек былі створаны пажарныя дружыны, якія былі праваднікамі меліярацыі (Купленская і Ухвальская)».

Шмат увагі надавалася выхаванню школьнікаў. Каб уявіць тагачасную атмасферу, дастаткова звярнуць увагу на танальнасць звароту раённага злёту піянерскіх арганізацый, што прайшоў у студзені 1933 года. «Абмеркаваўшы на злёце ўдарнікаў пытанні першага паўгоддзя вучобы і задачы на другое паўгоддзе, – адзначалася ў звароце, – мы бяром наступныя абавязацельствы: удзесяцярыць тэмпы і энергію барацьбы за авалоданне ведамі і шырокае разгортванне ў школах сацыялістычнага спаборніцтва; усе сілы мы абязуемся мабілізаваць на дапамогу партыі і камсамолу ў барацьбе за своечасовую падрыхтоўку чацвёртай бальшавісцкай вясны, на практычную дапамогу ў засыпцы насеннага фонду ў калгасах; арганізаваць піянерскія пасты для поўнага і своечасовага рамонту трактароў і іншых сельскагаспадарчых машын, сабраць і захаваць попел для калгасных палеткаў, арганізаваць пры кожным піянерскім атрадзе гурткі па вывучэнні трактара, севазваротаў, гурткі па барацьбе за высокі ўраджай і барацьбе з пустазеллем; піянерскія атрады будуць вырошчваць парасят, цялят, трусоў; арганізуем шэраг мерапрыемстваў, падпарадкаваўшы іх выхаваўчым мэтам школы, дэталёваму вывучэнню важнейшых дакументаў і пастаноў партыі, будзем весці самую рашучую барацьбу за арганізацыйна-гаспадарчае ўмацаванне калгасаў».

Адметнай асаблівасцю таго часу сталі гурткі міжнароднай арганізацыі дапамогі рэвалюцыянерам. У Крупскім раёне ў 1926 годзе яны аб’ядноўвалі 900 чалавек, прычым, не толькі партыйных і камсамольскіх актывістаў (іх было недзе каля 200), але і простых сялян на вёсцы. На фабрыцы «Саломка» быў створаны гурток «Рукі прэч ад Кітая». А Крупская раённая камсамольская арганізацыя не толькі правяла збор сродкаў на будаўніцтва падводнай лодкі імя газеты «Чырвоная змена», але і ўзяла шэфства над лінкорам чарнаморскага флоту «Парыжская камуна».

Падчас абвастрэння дыпламатычных адносін з Англіяй у 1927 годзе была шырока разгорнута кампанія «Наш адказ Чэмберлену» (на той час прэм’ер-міністр). Паўсюдна арганізоўваліся мітынгі, нават пачаўся збор сродкаў на самалёт «Наш адказ Чэмберлену». У Крупках і ў Бабры 11 мая і 8 верасня прайшлі сходы членаў прафсаюза. Падчас такіх сходаў вёўся таксама збор сродкаў «у дапамогу бастуючым англійскім гарнякам» і на будаўніцтва эскадрыллі баявых самалётаў. Да гэтага падключыліся пярвічныя камсамольскія і партыйныя арганізацыі. На сходзе партыйнай ячэйкі ў вёсцы Грыцкавічы 17 ліпеня 1927 года, напрыклад, дакладчык А.Казак, прапаноўваючы ўключыцца ў збор, заявіў, што «капіталісты, і ў прыватнасці, Англія, рыхтуюць нападзенне на СССР, бо наша ўмацаванне і будаўніцтва сацыялізма становіцца бяльмом на іх капіталістычных вачах». Ячэйка вырашыла: «У адказ Чэмберлену Грыцкавіцкая ячэйка павінна правесці ва ўсіх населеных пунктах Грыцкавіцкага сельсавета сходы аб правядзенні тыдня абароны СССР і сабраць сродкі на ўмацаванне авіяцыі». Дарэчы, не без уплыву старшыні Грыцкавіцкага сельсавета і камуністаў партячэйкі ў Грыцкавічах адным з першых быў створаны калгас. На сходзе сяляне Грыцкавіч прынялі наступную рэзалюцыю ў духу часу: «Мы, сяляне в. Грыцкавічы, сабраўшыся… у момант, калі Савецкая рэспубліка, знаходзячыся ў мірным стане, паглыбляе заваёвы рэвалюцыі шляхам аднаўлення гаспадаркі, разбуранай шматгадовай вайной, сваімі мазолістымі рукамі, шчыруючы на працоўнай ніве, прыкладзём усе намаганні да забеспячэння краіны харчаваннем».

У фонд дапамогі англійскім шахцёрам у раёне было сабрана 774 рублі, у тым ліку 183 рублі рабочымі фабрыкі «Саломка». На карысць рабочых і сялян Заходняй Беларусі было сабрана 500 рублёў, на будаўніцтва эскадрыллі падчас правядзення тыдня абароны – 405 рублёў. Гэта былі даволі вялікія сумы, калі ўлічыць, што літр малака на тады каштаваў 3 капейкі, а зарплата рабочага была 10-15 рублёў. Да гэтай работы таксама прыцягваліся і іншыя грамадскія арганізацыі і аб’яднанні, напрыклад, сялянскія таварыствы ўзаемадапамогі. У 1927 годзе яны актыўна ўключыліся ў збор сродкаў для будаўніцтва самалёта «Сялянская ўзаемадапамога Беларусі». Найбольш актыўна ў гэтым плане дзейнічалі Крупскае, Нацкае і Бобрскае таварыствы. Былі ўведзены нават «мопраўскія гектары» (па назве міжнароднай арганізацыі дапамогі змагарам рэвалюцыі). Гэта значыла, што ў калгасе вызначалася па аднаму гектару пасеваў, ураджай з якога ахвяраваўся на карысць «палітзаключаных капіталістычных краін». У 1927 годзе была нават праведзена кампанія па зборы сродкаў сярод яўрэйскага насельніцтва раёна на будаўніцтва самалёта «Ідзішэр гарапашнік».

Акрамя дапамогі паплечнікам па класе, патрабавалася матэрыяльна падтрымліваць і сваю дзяржаву. Пачынаючы з 1925 года, у краіне штогод праводзіліся сярод насельніцтва «пазыкі індустрыялізацыі», распаўсюджваліся аблігацыі. Натуральна, што арганізатарамі гэтых акцый з’яўляліся партыйныя і камсамольскія ячэйкі. Абмяжоўваючы сябе ў самым неабходным, камуністы і камсамольцы ўкладвалі заробленыя сваёй працай грошы ў гэтыя пазыкі. У 1928 годзе, напрыклад, камуністы Бобрскай партячэйкі падпісаліся на пазыку ў суме 850 рублёў і яшчэ на 200 рублёў распаўсюдзілі аблігацыі сярод насельніцтва раёна, Ухвальскай партячэйкі – на 200, Шэйкаўскай – на 250 рублёў. Усяго ж па раёну ўнесена ў фонд індустрыялізацыі звыш 20 тысяч рублёў.

Вялікую ролю ў развіцці тагачаснага грамадскага руху адыграла створаная ў 1927 годзе масавая арганізацыя Таварыства садзейнічання абароне, авіяцыйнаму і хімічнаму будаўніцтву («Тсаавіяхім»). Пры яе садзейнічанні ў Віцебску, Мінску, Оршы, Гомелі, Бабруйску і Магілёве былі створаны першыя аэраклубы. У Крупках таксама быў утвораны планерны гурток Аршанскага авіяклуба. Быў нават свой планер «Імя камсамола Крупшчыны», набыты на сабраныя моладдзю сродкі. А пачатак збору гэтых сродкаў быў пакладзены камсамольцамі рэдакцыі раённай газеты і раённага вузла сувязі, якіх падтрымалі ў іншых працоўных калектывах і школах. Напрыклад, у Крупскай і Бобрскай школах сабралі 32 рублі, у Смародзінскай няпоўнай сярэдняй школе правялі суботнік і заробленыя 120 рублёў накіравалі на гэтыя мэты. Такім чынам, крупская моладзь ужо тады магла ажыццяўляць папулярную мару – стаць лётчыкамі.

Члены гуртка асвойвалі лятальны апарат, скакалі з парашутам. А пасля навучання атрымлівалі званне пілота-планерыста, тыя, хто хацеў, пераводзіліся далей у школы лётчыкаў пры аэраклубах. Менавіта з Віцебскага аэраклуба пачаў свой шлях у бяссмерце легендарны лётчык, Герой Савецкага Саюза Васіль Аляксандравіч Князеў, ураджэнец мястэчка Бобр. Не выключана, што менавіта планерны гурток у Крупках дапамог падняцца ў неба і другому нашаму славутаму земляку са станцыі Крупкі, Герою Савецкага Саюза Мікалаю Якаўлевічу Зайцаву. А першым лётчыкам у раёне ў 30-я гады стаў былы першы сакратар камсамольскай арганізацыі вёскі Буда Іван Раханаў.

Крупчане актыўна ўступалі ў таварыства не толькі ў райцэнтры. Напрыклад, Грыцкавіцкая партыйная ячэйка абавязала ўсіх камуністаў і камсамольцаў Грыцкавіч «у сувязі з небяспекай вайны» ўступіць у «Тсаавіяхім», прыцягнуць у яго беспартыйных сялян, перш за ўсё моладзь, а для вывучэння ваеннай справы прасіць райкам партыі выдзеліць ім 3 вінтоўкі і кулямёт.

Для папулярызацыі авіяспорту рэдакцыя газеты «Звязда» і Мінскі аэраклуб у верасні 1935 года арганізавалі палёт агітсамалётаў у Крупскі раён. Акрамя агітацыі гэты палёт быў выкарыстаны для своеасаблівага заахвочвання перадавікоў вытворчасці: калгаснікі-ударнікі атрымлівалі права ўзляцець на самалёце ў якасці пасажыраў і здзейсніць круг гонару над роднымі мясцінамі. А ў другі раз прылёт агітсамалётаў быў выкарыстаны  для заахвочвання лепшых вучняў школ – выдатнікі таксама атрымлівалі магчымасць падняцца ў паветра. І больш таго, эскадрылля імя М. Горкага нават узяла свайго роду шэфства над Крупскім раёнам, сюды рэгулярна, аж да самага пачатку вайны, прысылалі агітсамалёты. Як правіла, гэтыя вылеты рабіліся ў зімовы, вольны ад палявых работ час.

Таварыства садзейнічання абароне, авіяцыйнаму і хімічнаму будаўніцтву займалася не толькі агітацыяй. З самага пачатку заснавання пад яе эгідай ствараліся разнастайныя абаронныя гурткі, праводзіліся масавыя ваенізаваныя паходы, вучэнні і г.д. Падтрымлівалі гэту работу рэспубліканскія і мясцовыя ўлады. Да прыкладу, у Крупскі раён былі накіраваны нават студэнты камВНУ. Гэта нават занатавана ў прэсе. Газета «Звязда» 19 студзеня 1927 года пісала: «Яны былі накіраваны на завод «Саломка», лесапільны завод імя Вароўскага, у народны Дом і іншыя месцы. Яны аказалі вялікую дапамогу мясцовым работнікам, выязджалі ў вёскі, дзе чыталі даклады пра ўмацаванне ячэек «Тсаавіяхіма». Працавалі студэнты і сярод беднаты».

Раённым саветам «Тсаавіяхім» 12 верасня 1939 года быў арганізаваны масавы паход у процівагазах на адлегласць 10 кіламетраў, які доўжыўся 2 гадзіны. Пры сельскіх Дамах культуры, у школах паўсюдна арганізоўваліся ваенізаваныя гурткі, дзе моладзь спасцігала азы ваеннай справы. У шэрагу месцаў іх было па некалькі. У Шэйкаўскім Доме культуры, напрыклад, акрамя гуртка мастацкай самадзейнасці былі гурткі стралковы, супрацьхімічнай абароны і па падрыхтоўцы сандружынніц. Займаліся 55 юнакоў і дзяўчат.

Краіна рыхтавалася да абароны на выпадак нападзення ворага. Да яе пачатку заставалася некалькі дзён, калі на палігоне каля Крупак была засяроджана для правядзення вучэнняў зенітная артылерыя 4-й арміі, што прыкрывала Брэст і цэнтральны накірунак Заходняй асобай ваеннай акругі. Каля вёскі Дакудава спешна будаваўся ваенны аэрадром, які павінен быў прыняць самалёты, што перадыслацыраваліся з глыбіні краіны да заходніх межаў. На яго будаўніцтва было накіравана нямала крупскіх камсамольцаў, у іх ліку быў і Валянцін Дзям’янавіч Абрамовіч, у наступным партызанскі сувязны, артылерыйскі разведчык. Але дабудаваць аэрадром не паспелі.

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.