krupki.by

ru RU be BE en EN


Пётр Ігнатавіч Рэут: "Розныя работы даводзілася выконваць. Адпачываць і часу не было"

Автор / Земляки / Четверг, 24 января 2019 15:41 / Просмотров: 1623

Пётр Ігнатавіч РэутПадчас сустрэчы Пётр Ігнатавіч Рэут – вопытны звеннявы калгаса імя Калініна, перадавы камбайнер, узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі «За працоўную адзнаку», «За працоўную доблесць» адзначыў: «Толькі старанная, карпатлівая падрыхтоўка тэхнікі да выхаду ў поле дазваляе спадзявацца на бездакорную яе работу на працягу дня».

І такой думкі ён прытрымліваўся ў сваіх справах заўсёды. Яе, гэту думку, звеннявы аднаго з уборачна-транспартных звенняў стараўся давесці да сваіх таварышаў пры кожным выпадку.

– Радаваў тады нас ураджай, – працягваў Пётр Ігнатавіч. – І сёння перад вачыма стаяць ячменныя плантацыі з буйнымі, важкімі каласамі ля вёскі Майск. Добрыя і густыя пасевы, пастаянная праверка якасці жніва, зладжанасць і надзейнасць работы кожнага вузла, кожнай дэталі прыносілі свой плён – кожны гектар даваў звыш 30 цэнтнераў. На ўдарную працу натхнялі і лозунгі: «Грам тону беражэ», «Ніводнага зерня страт», «Убяру 140 гектараў – намалачу 500 тон»... Такія і іншыя плакаты былі змешчаны прама на камбайнах.

Успамінаў Пётр Ігнатавіч, што збожжа ў гаспадарцы ўбіралі тры механізаваныя звяны, якія ўзначальвалі Міхаіл Харламаў, ён сам і Валянцін Карпека. А кожнаму звяну трэба было ўбраць па 400—500 гектараў збожжавых і зернебабовых. Вось якое вялікае поле дзейнасці было.

– А яшчэ я быў і звеннявым механізаванага звяна па вырошчванні бульбы, – нагадаў Пётр Ігнатавіч. – Толькі за мной была замацавана 60-гектарная плошча бульбяных палеткаў. І амаль па столькі ж у кожнай брыгадзе – і ў Шэйцы, і ў Майску, і ў Зароўі. І тут тады збіралі звыш 250 цэнтнераў клубняў з гектара.

Так, шмат гадоў умела трымалі руль трактара і штурвал камбайна спрытныя і працавітыя рукі гэтага сумленнага чалавека. Шмат гадоў настойліва ішоў Пётр Ігнатавіч да адзінай мэты: дабіцца таго, каб калінінцы збіралі высокія ўраджаі. І дабіваўся, пераадольваючы цяжкасці, і ўзнімаўся на вышыню працоўнай славы.

– Розныя работы даводзілася выконваць, – гаварыў герой нашага аповяду. – І ніколі, здавалася, іх не пераробіш, усё чаплялася адно за адно. Адпачываць і часу не было. Толькі на першы погляд праца папярэдніх гадоў не адрозніваецца ад наступных. З кожным жа годам удасканальвалася тэхналогія вырошчвання сельскагаспадарчых культур, паступалі новыя віды ўгнаенняў. А гэта абавязвала і нас, механізатараў, пастаянна ўзбагачацца ведамі.

І Пётр Ігнатавіч знаёміўся з новай літаратурай, цікавіўся вопытам перадавых механізатараў. Ён імкнуўся падрыхтаваць сваю тэхніку так, што сур’ёзных паломак у час работы практычна не было. Якой бы напружанай не была пара, пастаянна агледзіць камбайн або трактар, зробіць бягучы рамонт. Вядома, ад дробных паломак машыну не застрахуеш. Але і гэта было ў яго прадугледжана: пад рукой заўсёды знаходзіўся і патрэбны інструмент, і неабходныя гайкі, заклёпкі, балты. Здаецца, дробязь, а ўсё гэта іншы раз дапамагала.

Нагадаем, што ў Худаўцах Пётр Ігнатавіч жыве ўжо амаль 40 гадоў. Маленькаму Пятру было дзесьці 4-5 гадоў, калі бацькі з хутара Добрая Воля Барысаўскага раёна пераехалі на Крупшчыну, у Мархлеўскае (зараз вёска не існуе). Тут хлопчык вучыўся, адсюль на 4 гады пайшоў у армію. Адслужыўшы, зноў вярнуўся ў Мархлеўскае. Паступіў на аддзяленне брыгадзіраў брыгады Смілавіцкай школы механізацыі сельскай гаспадаркі. Ад МТС працаваў у калгасе. А на пачатку 80-х гадоў сям’я Рэутаў пераехала ў Худаўцы. Вось як вобразна пра гэта сказаў сам гаспадар:

– Раней, пакуль цэнтр гаспадаркі быў у вёсцы Шэйка, нават і не думаў пераязджаць куды-небудзь. А як узвялі механічныя майстэрні ў Худаўцах, пачаў маракаваць: як гэта так – хлеб зарабляю ў Худаўцах, а есці яго іду ў Мархлеўскае? Вось і давялося змяніць месца жыхарства.

Варта адзначыць, слава і ўзнагароды, якіх дабіўся гэты чалавек, з’яўляліся стымулам для далейшых дасягненняў. Ён па-ранейшаму араў, сеяў, убіраў. Нават выйшаўшы на заслужаны адпачынак, па просьбе кіраўніцтва гаспадаркі пэўны час працягваў працаваць. І сёння, калі пайшоў ужо 87-ы год, малады душой, бадзёры, надзелены сялянскай дасціпнасцю, Пётр Ігнатавіч сцвярджае: зямлі патрэбна клапатлівасць чалавечых рук, і тады яна аддасць усе свае багацці.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

1 апреля начальник отдела статистики проведет «горячую линию» по вопросам выплаты зарплаты

В понедельник, 1 апреля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Телефон 8-01796 4-24-86.

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.