krupki.by

ru RU be BE en EN


Юлія Піліпаўна Кляшчонак сустрэла сваю 95-ю вясну

Автор / Земляки / Панядзелак, 22 Красавік 2019 14:13 / Просмотров: 1900

Юлія Піліпаўна Кляшчонак (другая злева)Прыбіраецца ў краскі красавік. Радуюць вока пульхныя жоўценькія коцікі, цвітуць нарцысы, прымула, крокусы... На такую прыгожую пару года выпаў дзень нараджэння Юліі Піліпаўны Кляшчонак з вёскі Дзянісавічы.

Так-так, 15 красавіка наша імянінніца святкавала юбілей.

У той дзень, каб павіншаваць слаўнага юбіляра, у госці прыехалі дырэктар Крупскага тэрытарыльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяна Варановіч і інспектар па асноўных пытаннях Ухвальскага стацыянарнага пункта ТЦСАН Алена Хвясько. Тут жа знаходзілася і сацыяльны работнік Валянціна Шырынава, якая абслугоўвае Юлію Піліпаўну. Усе жадалі юбіляру здароўя, бязвоблачных дзён у далейшым жыцці, чалавечай спагады, сонечнага настрою.

– Заўсёды шчырая, сардэчная, добразычлівая Юлія Піліпаўна сумленна ідзе па жыцці, – гаварыла Таццяна Варановіч. – Больш за 30 гадоў яна адпрацавала поварам у сталовай Дзянісавіцкай школы. Юлія Піліпаўна карысталася павагай не толькі ў настаўніцкім калектыве, але самае галоўнае – у дзяцей. Да яе звярталіся за парадай, падказкай. Гэта, пэўна, пра Юлію Піліпаўну сказана: дзе нарадзілася, там і спатрэбілася.

– А нарадзілася я ў Дзянісавічах, тут і пражыла ўсё сваё доўгае жыццё, – уступіла ў размову імянінніца. – Вялікая ў нас была сям’я, акрамя мяне расло яшчэ васьмёра дзяцей – чацвёра хлопчыкаў і столькі ж дзяўчынак. Нельга назваць наша дзяцінства бесклапотным. Усе дапамагалі бацькам па гаспадарцы, умелі і ў хаце прыбрацца, і сена згрэбсці, і пасвіць кароў, свіней, гусей. Цяпер жа засталіся мы з братам удваіх. Гэта ж столькі гадоў пражыла – лічыць не злічыць, не думала і не гадала. А колькі ўсяго перажыла? Усялякія абставіны надараліся на маім шляху, але я ніколі не апускала рук.

Ва ўтульнай абстаноўцы за кубкам гарбаты нам прыемна было весці няспешную размову з гэтым чалавекам. Юлія Піліпаўна працягвала расказваць:

– Я і сама не ведаю, як навучылася так гатаваць, каб і школьнікаў, і настаўнікаў накарміць. Ведама ж, у вёсцы і ў даваенныя ды і ў пасляваенныя гады надта вялікіх прысмакаў не было. Гэта ж трэба было і першых, і другіх, і трэціх страў прыгагатаваць ажно на 200 вучняў! Да таго ж, і ў школьным буфеце прадавала булачкі, коржыкі, наогул, усе тыя кандытарскія вырабы, якія завозіліся да нас па заяўцы з грамхарчу.

Да месца адзначыць, што кожнае лета, калі ў школе былі канікулы, вядомага ў наваколлі повара падчас уборачнай кіраўніцтва мясцовага калгаса запрашала гатаваць абеды механізатарам і трактарыстам. «Навару вялікі кацёл і вязу на поле ці то ў Сакол, ці то ў Папарнае, карацей кажучы, у тую вёску, дзе на той момант працуюць людзі, – успамінала Юлія Піліпаўна. – У свой час да мяне прыязджалі карэспандэнты з розных газет. А «Звязда» нават мой фотаздымак змясціла. Старалася, бо хацелася, каб усім смачна было. Ніводзін дзень не прапусціла, ніводнага бюлетэня ў мяне не было за ўсе гады работы».

Сама жанчына таксама трымала вялікую гаспадарку. І сёння не можа зразумець, як умудралася ўпраўляцца і з каровай, і са свіннямі, і з курамі. Усё было ў яе хаце, да таго ж, і братам, якія вучыліся, імкнулася дапамагчы вясковымі гасцінцамі, ды і капейку якую падкінуць.

Падчас нашай размовы да Юліі Піліпаўны завітала фельчар Ухвальскага ФАПа Дзіяна Масько. Яна пацікавілася яе здароўем, змерала артэрыяльны ціск і пажартавала, што бабулю можна ў космас адпраўляць. Дарэчы, фельчар да пажылых людзей наведваецца кожны панядзелак. Два разы на тыдзень прыходзіць аўталаўка, якая спыняецца ля самага дома, выпісвае гаспадыня і газеты.

А яшчэ Юлія Піліпаўна адзначыла, што любіць спяваць, нават сама песні сачыняе. І тут жа прадэманстравала сваё ўменне. Адразу памаладзелая, прыемным голасам яна праспявала некалькі песень, чым выклікала нашы апладысменты.

– Сумна адной, вечарамі ўсё перадумаеш, бывае, што і паплачу, – мовіла напрыканцы імянінніца. – Успамінаючы мінулае, яно само плачацца. Як падумаю, што мне ўжо 95, дык і не верыцца. Лацвей цяпер, такое жыццё добрае. Дзякуй нашаму Прэзідэнту за гэта. Адно жаданне – каб пажыць яшчэ!

І калі мы ступілі за веснічкі, гасцінная гаспадыня з лагоднай усмешкай на вуснах выглянула ў вакно і доўга махала нам на развітанне, нібы перадаючы дабрыню і пяшчоту свайго сэрца.

Автор

admin

admin

Актуально

1 апреля начальник отдела статистики проведет «горячую линию» по вопросам выплаты зарплаты

В понедельник, 1 апреля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Телефон 8-01796 4-24-86.

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.