krupki.by

ru RU be BE en EN

Маладому механізатару Дзмітрыю Вінніку ўручылі Падзячнае пісьмо райкама прафсаюза работнікаў АПК



Маладому механізатару Дзмітрыю Вінніку ўручылі Падзячнае пісьмо райкама прафсаюза работнікаў АПК

Автор / Экономика / Пятніца, 10 Май 2019 15:47 / Просмотров: 953

Валянціна КОЗЕЛ, Дзмітрый ВІННІК, Алеся МІКУЛІЧНе памылюся, калі скажу, што ўсе нашы чытачы ведаюць аб тым, што калектыў работнікаў Крупскага льнозавода – вопытны, зладжаны, працавіты. Аб гэтым неаднаразова гаварыў і дырэктар прадпрыемства Васіль Хоміч. А яшчэ заўважаў, што апошнім часам на работу да іх часцей уладкоўваецца моладзь. І ў тым, што гэта сапраўды дастойная змена, нам давялося пераканацца ў першыя дні мая, калі разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Валянцінай Козел мы наведалі льнозавод.

А нагода таму – ушанаванне маладога механізатара Дзмітрыя Вінніка. Уручаючы Падзячнае пісьмо райкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовую прэмію, Валянціна Анатольеўна выказала шчырую ўдзячнасць Дзмітрыю за яго добрасумленную працу падчас пасяўной кампаніі, за стараннасць і ўвішнасць. Да гэтых слоў далучылася і старшыня прафсаюзнага камітэта льнозавода Алеся Мікуліч, якая адзначыла, што Дзмітрый Віннік на прадпрыемстве працуе толькі трэці год, але і за такі невялікі адрэзак часу зарэкамендаваў сябе з самага лепшага боку, уносіў ужо і рацыяналізатарскія прапановы.

Да месца адзначыць, што сёлета пасяўныя плошчы тут складаюць 1 500 гектараў, з іх 1 300 гектараў – справа мехатрада і па 100 гектараў трэба было засеяць у ААТ «МайскаеАгра» і «Старасельскае». Механізаваны атрад ільнозавадчан выехаў на палеткі яшчэ ў 20 чыслах сакавіка, усе работы правёў якасна і ў аптымальныя тэрміны.

– Яшчэ задоўга да пачатку пасяўной я надзейна падрыхтаваў свой новы энерганасычаны трактар «МТЗ-3022», – уступіў у размову герой дня Дзмітрый Віннік. – Займаўся культывацыяй глебы на ўчастках пад лён у аграгарадку Худаўцы, вёсках Заполле, Гута, Версанка, Радзіца і іншых. Для сяўбы льну падрыхтаваў дзесьці каля 700 гектараў глебы. Калектыў прыняў мяне цёпла, калі ўзнікае якое пытанне, звяртаюся да вопытных калег, якія заўсёды падкажуць і дапамогуць. На гэтым прадпрыемстве сёння працуюць мой дзядзька і мама. Можна лічыць, што і я тут не навічок. Прыемна, што мая праца заўважана і адзначана.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

28 марта состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 марта, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.