• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Скиф
Россия. История, фэнтези. боевик
Приключения Паддингтона 2
Великобритания, Франция. Мультфильм
Zомбоящик
Россия. Комедия
Астрал 4: Последний ключ
США. Ужасы

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Карта сайта

5 чэрвеня - Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя

Рейтинг:   / 0
ПлохоОтлично 

Тэма Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя ў гэтым годзе прысвечана яднанню чалавека з прыродай і заклікае нас з любоўю акунуцца ў прыроду, ацаніць яе важнасць і абараніць нашу агульную планету Зямля.

Навуковыя дасягненні апошніх дзесяцігоддзяў і экалагічная пагроза глабальнага пацяплення дапамагаюць нам зразумець незлічоныя спосабы, якімі прыродныя сістэмы падтрымліваюць наша ўласнае працвітанне і дабрабыт. Напрыклад, сусветны акеан, лясы і глебы – гэта вялікія сховішчы такіх парніковых газаў, як двухвокіс вугляроду і метан; людзі здабываюць прыродныя рэсурсы як на зямлі, так і пад вадой, каб забяспечыць прадуктамі харчавання; вучоныя распрацоўваюць лекавыя сродкі, выкарыстоўваючы генетычны матэрыял мільёнаў розных відаў, якія складаюць надзвычай багатую біялагічную разнастайнасць Зямлі.

Мільярды сельскіх жыхароў ва ўсім свеце штодзень працуюць «разам з прыродай» і поўнасцю ўсведамляюць сваю залежнасць ад прыродных водных крыніц і ведаюць, што прырода забяспечвае іх сродкамі да існавання ў выглядзе ўрадлівай глебы. І яны ж пакутуюць у першую чаргу, калі экасістэмы знаходзяцца ў небяспецы з-за забруджвання, змянення клімату або празмернай эксплуатацыі.

Часта дары прыроды цяжка ацаніць у грашовым эквіваленце. Як чыстае паветра, яны часам успрымаюцца як штосьці само сабой зразумелае, па крайней меры, да той пары, пакуль не знікнуць. Тым не менш, эканамісты распрацоўваюць спосабы ацэнкі шматмільярднага кошту многіх так званых «экасістэмных паслуг»: ад карысці насякомых, якія апыляюць пладовыя дрэвы ў садах Каліфорніі, да адпачынку, стану здароўя і духоўнага ачышчэння ад паходу ў Гімалайскую даліну.

Напрыканцы зазначым, што Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя – гэта значная падзея як для кожнага чалавека, так і для ўсяго свету. З пачатку святкавання ў 1972 годзе, жыхары многіх краін правялі шматтысячныя мерапрыемствы, пачынаючы з уборкі вакол свайго дома, пасадкі дрэў і заканчваючы барацьбой са злачынствамі супраць дзікай прыроды.

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.