• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Наемник
США. Боевик, триллер
Напарник
Россия. Комедия, приключения
ЛЕГО Ниндзяго Фильм
Дания, США. 3D, мультфильм
Любовь в городе ангелов
Россия. Комедия
Оно.
США. Ужасы
Дозор джунглей
Франция. Мультфильм

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Карта сайта

Клуб «Спадчына» атрымаў дыплом за ўдзел у эколага-патрыятычным форуме

Рейтинг:   / 0
ПлохоОтлично 

Напрыканцы чэрвеня ў Мядзелі прайшоў ІІІ абласны эколага-патрыятычны форум, у якім прынялі ўдзел школьнікі з усёй Мінскай вобласці. І наш раён не стаў выключэннем. Члены эколага-патрыятычнага клуба «Спадчына» разам са сваім кіраўніком Міхаілам Міхайлавічам Рогавым з вялікім задавальненнем наведалі гэты форум. 

Адразу заўважу, што за дзень мы паспелі пабываць у трох розных месцах, і ўсюды нас прымалі вельмі гасцінна. Адразу мы прыехалі ў дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Надзея», які размя-шчаецца каля Вілейскага вадасховішча. Тут для нас была праведзена экскурсія. Падчас яе мы даведаліся, з якой мэтай быў пабудаваны гэты цэнтр і чаму менавіта ў гэтым месцы. Усім вядома, што 26 красавіка 1986 года на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі адбылася катастрофа, у выніку якой пацярпелі многія раёны нашай краіны. Таму і было вырашана стварыць цэнтр для аздараўлення дзяцей і падлеткаў, якія пацярпелі ад наступстваў катастрофы. Цяпер гэты цэнтр супрацоўнічае з многімі краінамі свету.

Далей наша экскурсія працягнулася ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Зубронак», дзе нас таксама вельмі цёпла сустрэлі і расказалі шмат чаго цікавага. Да спадобы ўсім нам прыйшоўся міні-заапарк гэтага лагера. Валанцёры прадэманстравалі доследы, расказалі, якія мерапрыемствы праводзяцца для дзяцей, каб звярнуць іх увагу на захаванне прыроды нашай роднай зямлі. Пасля нас пачаставалі ласункамі, уручылі сувеніры і далі магчымасць загадаць жаданне, запусціўшы ў неба паветраныя шары.

А заключная частка форуму праходзіла ў горадзе Мядзель. І менавіта тут нас чакаў прыемны сюрпрыз. На адкрытай пляцоўцы, што размясцілася на беразе возера Нарач, сабраліся ўсе ўдзельнікі эколага-патрыятычнага форуму, прысвечанага 100-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі і Году навукі. Тут для нас была прадстаўлена канцэртная праграма, а таксама прайшла цырымонія ўзнагароджвання. І стала вялікай нечаканасцю, калі нас запрасілі на сцэну, уручылі сувеніры, а нашаму раённаму эколага-патрыятычнаму клубу «Спадчына» – дыплом Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі за актыўны ўдзел у трэцім абласным эколага-патрыятычным форуме.

І, нягледзячы на дождж, што пайшоў нечакана, усе вярнуліся дамоў з добрым настроем і прыемнымі ўспамінамі.

Анастасія РОГАВА, удзельнік раённага эколага-патрыятычнага клуба «Спадчына».

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.