• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Скиф
Россия. История, фэнтези. боевик
Приключения Паддингтона 2
Великобритания, Франция. Мультфильм
Zомбоящик
Россия. Комедия
Астрал 4: Последний ключ
США. Ужасы

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Карта сайта

Наталля Крысенкова: "На нашай сядзібе «прапісалася» больш за 60 відаў дэкаратыўных раслін"

Рейтинг:   / 0
ПлохоОтлично 

Гаспадыня дома Наталля КрысенковаАдчыняеш веснічкі дома, што па вуліцы Магістральнай у пасёлку Крупскі – і ўражанне такое, што апынуўся ў маленькім версалі.

Сапраўды, газоны і кветнікі разбіты па ўсіх правілах ландшафтнага дызайну. У паветры разліты водар пяшчотных лілей, яркіх клемацісаў, элегантных асцільбаў, стромкіх гладыёлусаў, пляцістых ружаў... Сваёй непаўторнай прыгажосцю здзіўляюць цыніі і астры, бархатцы і календула, дэльфініум і ляўкоі, ільвіны зеў і пятуніі, хрызантэмы і настурцыі. Прыгожа выглядаюць таксама бальзамін, агератум, алісум, вербена, лабеліі... Усіх кветак, якія запаланілі тэрыторыю падвор’я, і не пералічыць.  

І над усёй гэтай прыгажосцю ўзвышаецца дабротны дом-церам. Толькі пабудаваны ён не ўзмахам чароўнай палачкі, а ўмелымі рукамі гаспадароў.

– Пяты год жывем тут і ўсё абуладкоўваемся, – зазначыла гаспадыня дома Наталля Крысенкова. – Цяпер нават у смелых фантазіях цяжка ўявіць, што на месцы, дзе раней стаяла невялічкая хаціна, а побач была канава, з’явіцца ўсё, што вы зараз бачыце.

І мы, а гэта старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Кушнер, яго намеснік Алена Іотчанка, журналісты раённай газеты, з вялікім інтарэсам аглядвалі прысядзібны ўчастак, захапляліся ўменнем, фантазіяй, стараннасцю і ўвішнасцю гаспадароў. Праходзячы па ўчастку, неаднойчы даводзілася пераконвацца ў тым, што Наталля ведае, якія з кветак інтэнсіўна растуць і добра цвітуць. Ведае, што і якой кветцы трэба – сонечны ўчастак, умерана вільготная або лёгкая глеба, якая з кветак добра пераносіць лішак вільгаці або суш.

– Вы, пэўна, заўважылі, прыгожыя клемацісы, – гаварыла падчас экскурсіі Наталля Міхайлаўна. – Для гэтых кветак характэрны працяглы перыяд вегетацыі, яркае, багатае і працяглае цвіценне. Мы, напрыклад, выкарысталі іх у вертыкальным азеляненні – дэкарыравалі аркі, агароджу, пергалы. А вось лілеі, якія культывуюцца з даўніх часоў. Дарэчы, іх адлюстраванні захаваліся на помніках архітэктуры Егіпта, Персіі, Рыма, Элады. У V стагоддзі ў Францыі воіны-пераможцы вярталіся з поля бою, увенчаныя пяшчотнымі лілеямі, кветка красавалася на дзяржаўным гербе пры Людовіку ІХ. Народная гераіня Францыі Жанна д’Арк насіла асобы тытул – Дзю Лі, што азначае «Лілейная». З’яўляючыся ўвасабленнем чысціні і прыгажосці, лілея заслужана прыцягвае да сябе ўвагу і пра яе можна доўга расказваць.

На ўчастку красуюцца кусты гартэнзіі. І не заўважыць гіганцкія шары незвычайнага блакітнага колеру на яркім зялёным газоне проста немагчыма! 

Наша размова ішла пакуль пра кветкі. Але ж мы засталіся ў захапленні і ад убачанага, што расце на градках. Капусту раннюю ўжо выразалі, таматы, што растуць у цяпліцы, часткова выбралі і закрылі ў слоікі, астатнія даспяваюць. Можна сказаць, бушуюць сельдэрэй, перац, кукуруза, агуркі.

– З цяпліцы знялі ўжо тры вядры памідораў і столькі ж гуркоў, – працягвала Наталля Міхайлаўна. – Выбралі ўсю цыбулю. Пасаджана ў нас бульба ранняя і позняя. І, канечне ж, не можам мы абыходзіцца без кабачкоў, патысонаў, гарбузоў. Усё гэта ёсць у нас.

Проста дзіву даешся: як за няпоўныя пяць гадоў узвесці дом, гаспадарчыя пабудовы, а ўчастак вакол новай сядзібы ператварыць у квітнеючы куток!  Каб стварыць гэты «рай на зямлі», гаспадыні разам з гаспадаром Анатолем Мікалаевічам давялося ой як многа пашчыраваць. І гародніна, і кветкі, капрызныя прыгажунні, за клопаты і стараннасць адплацілі ўзаемнасцю. 

– Па прыблізных падліках, на нашай сядзібе «прапісалася» больш за 60 відаў дэкаратыўных раслін. – Вясной нас радуюць нарцысы і цюльпаны, касачы і півоні, фіялкі і незабудкі, вельмі шмат паўзучых, імховых. Набуду кавалачак імшанкі, раздзялю яго, вось і атрымліваецца затым самы сапраўдны дыван. Дзякуючы дэкаратыўнасці і працягласці цвіцення многія з іх і ўпрыгожваюць тэрыторыю.

Можна ўявіць, як раніцай, калі толькі-толькі ўзыходзіць сонейка, Наталля Міхайлаўна са сваім мужам любуецца дагледжаным, выпешчаным сваімі рукамі кожным лапікам зямлі. І мы проста не маглі не захапляцца працавітасцю і энтузіязмам такіх шчырых гаспадароў. А расліны, у сваю чаргу, дзякуюць сваім адмысловым выглядам. Яны адчуваюць усё гэтак жа, як і мы. І на любоў адказваюць любоўю – радуюць сваім цвіценнем.

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.