• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Скиф
Россия. История, фэнтези. боевик
Приключения Паддингтона 2
Великобритания, Франция. Мультфильм
Zомбоящик
Россия. Комедия
Астрал 4: Последний ключ
США. Ужасы

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Карта сайта

Адказны сакратар Крупскага весніка Таццяна Талкачова перамагла ў рэспубліканскім конкурсе

Рейтинг:   / 0
ПлохоОтлично 

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі штогод праводзіць конкурс на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку з мэтай фарміравання экалагічнай культуры і выхавання беражлівых адносін да прыроды. 

Трэба адзначыць, што ў экалагічных конкурсах наша газета ўдзельнічае пастаянна. На абласным узроўні – традыцыйна першае, другое месца і Гран-пры. На рэспубліканскім узроўні гэта ўжо трэцяя перамога. Калі раней па ўмовах конкурсу ўдзельнічалі рэдакцыі, то зараз – асобныя аўтары. Але для нас перамена ўмоў – абставіны не істотныя, бо тэма пераважна знаходзіцца ў руках аднаго журналіста.

Давайце нагадаем крыху гісторыі. На старонках газеты «Крупскі веснік» экалогія – тэма прыярытэтная. Работа ажыццяўляецца ў цесным кантакце з раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У далёкім 1988 годзе ўбачыў свет першы выпуск тэматычнай экалагічнай старонкі «Зараніца» і выходзіць з той пары штомесяц. У хуткім часе з’явіўся і дадатак да яе з паэтычнай назвай «Акно ў «Зараніцу».  Увесь гэты час выпуск старонкі і дадатку быў справай клопату сямейнай пары журналістаў Талкачовых. Спачатку сваю душу ўкладваў у гэтую творчую справу Павел Алегавіч, а затым ўжо больш чым дзесяцігоддзе – яго жонка Таццяна Віктараўна.

Нашу «Зараніцу» заўважна адрознівае спалучэнне вострай праблематыкі і пранікнёнай паэтыкі. А інакш і быць не можа. Прыродай нельга не захапляцца, праблемы нельга замоўчваць! Рэпартажы і фотарэпартажы, замалёўкі і актуальны інфармацыйны блок – усё для найбольш поўнага раскрыцця тэмы. Абавязкова ў «Зараніцы» знаходзіцца месца для добрых вершаў, здольных натхніць і закрануць душу чытача. Крытыка ж на безгаспадарчасць выкарыстоўвае ўвесь рэсурс вастрыні журналісцкага пяра.

«Калі кожны з нас будзе лічыць сваім абавязкам зберагчы тое, што дадзена нам прыродай, а таксама прызнае сябе адказным за будучае нашай планеты, мы даб’ёмся поспехаў у захаванні нашага агульнага дома для наступных пакаленняў», – пераканана журналіст.

І вось мы з радасцю ўспрынялі чарговую навіну – Таццяна Талкачова стала адной з трох пераможцаў конкурсу ў намінацыі «Наш агульны дом» у катэгорыі «Прафесіяналы».

Шчыра віншуем!

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.