• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Скиф
Россия. История, фэнтези. боевик
Приключения Паддингтона 2
Великобритания, Франция. Мультфильм
Zомбоящик
Россия. Комедия
Астрал 4: Последний ключ
США. Ужасы

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Карта сайта

22 верасня пройдзе акцыя "Дзень без аўтамабіля"

Рейтинг:   / 0
ПлохоОтлично 

Еўрапейскі тыдзень мабільнасці праходзіць з 16 па 22 верасня. Больш як 1460 гарадоў у 40 краінах заявілі пра свой удзел у Еўрапейскім тыдні мабільнасці, у тым ліку 19 гарадоў Беларусі. Між тым усяго два гады таму ў ім удзельнічалі толькі тры нашы гарады.

Усе акцыі, якія адбываюцца ў гэты час, нагадваюць людзям пра негатыўны ўплыў аўтамабіляў на навакольнае асяроддзе і прапагандуюць выкарыстанне альтэрнатыўных спосабаў перамяшчэння.

Вось што нам расказала пра Сусветны дзень без аўтамабіля галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ніна КРАСЬКО:

– Вядома, што аўтамабілі не толькі забруджваюць атмасферу, але і забіраюць у нас грамадскую прастору: вуліцы і двары, а таксама зялёныя зоны. Ключавым мерапрыемствам Еўрапейскага тыдня мабільнасці з’яўляецца акцыя «Дзень без аўтамабіля», якая пройдзе 22 верасня. У гэты дзень многія жыхары пакідаюць свае машыны на стаянках і ў гаражах, а самі карыстаюцца грамадскім транспартам або веласіпедамі.

На працягу Еўрапейскага тыдня мабільнасці праводзіцца нямала асветніцка-адукацыйных кампаній, пазнавальных мерапрыемстваў, а таксама тэматычныя веласіпедныя і пешыя экскурсіі. Асаблівая ўвага ўдзяляецца дзецям. У прыватнасці, у Мінску мясцовы фонд садзейнічання развіццю міжнароднага дыялогу і супрацоўніцтва «Інтэракцыя» правядзе акцыю «ZUM. Дзеці ў руху». Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства запрашае школьнікаў прыняць удзел у экалагічным квэсце «Чыстае паветра». 

«Мінскае веласіпеднае таварыства» запланавала правядзенне акцыі «На ровары на працу»: абсталяванне на вуліцах горада энергетычных і інфармацыйных кропак для веласіпедыстаў з фотазонамі, дзе яны змогуць бясплатна пачаставацца гарбатай, кавай, садавіной, атрымаць агітацыйную прадукцыю, інфармацыйныя матэрыялы аб правядзенні ЕТМ. Кульмінацыяй стане Дзень без аўтамабіля. Можна паспрабаваць унесці невялікі ўклад у агульную справу аднаго дня і адмовіцца ад выкарыстання аўтамабіля. Падлічана, што доля шкодных выкідаў у навакольнае асяроддзе прамысловых прадпрыемстваў Мінска – 15-20%, усё астатняе – «заслуга» аўтамабільнага транспарту.

А вось што сведчаць наступныя лічбы: па выніках замераў стану атмасфернага паветра, падчас мінулагодняй акцыі ў Мінску выкіды шкодных рэчываў скараціліся на 170 тон. У 2015 годзе гэтая лічба склала 100 тон.

Акрамя таго, падчас акцыі можна будзе абмеркаваць тэму развіцця веласіпеднага руху, а таксама яшчэ раз напомніць жыхарам аб праблемах, што наносіць аўтамабіль. Карацей кажучы, чым больш людзей хоць бы часам адмовяцца ад асабістага аўто і перасядуць у грамадскі транспарт або на веласіпед, тым чысцейшае будзе паветра, якім мы ўсе дыхаем. Да месца адзначыць, што мерапрыемствы ў Дзень без аўтамабіля будуць арганізаваны і ў нашым раёне.

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.