• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Бегущий по лезвию 2049
США. 3D, фантастика, триллер
Салют-7
Россия. 3D, драма, триллер
My Little Pony в кино
Канада, США. Мультфильм
Наемник
США. Боевик, триллер
Любовь в городе ангелов
Россия. Комедия
Дозор джунглей
Франция. Мультфильм

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Карта сайта

Прыгажосцю, створанай увішнымі рукамі гаспадароў, можна толькі захапляцца

Рейтинг:   / 3
ПлохоОтлично 

Адразу дзеля справядлівасці варта адзначыць, што на вуліцы Прыдарожнай вёскі Слабада Акцябрскага сельсавета ўсе дамы і падворкі дагледжаныя. Але ўсё ж сядзіба Кажаноўскіх выгадна адрозніваецца ад суседскіх сваёй індывідуальнасцю і палітрай жывых фарбаў. Тут няма ніводнага лапічка зямлі, які б пуставаў – літаральна ўсё засаджана кветкамі. 

И клапоціцца аб усім гэтым гаспадыня Валянціна Кажаноўская. Менавіта яе стараннямі радуюць вока ажно 80 відаў ружаў, хрызантэмы, бальзаміны, клемацісы, флёксы, цыніі, пятуніі, астры... Каб даглядаць усю гэта шматкветнасць, патрэбны і час, і ўменне. А вось апошняга не адняць у Валянціны Іванаўны – па адукацыі яна аграном. І да кветак у яе асобая сардэчная сімпатыя. Кветкаводу вельмі і вельмі да спадобы ружы. Нягледзячы на тое, што ўсе яны з шыпамі, і даглядаючы 80 кустоў, патрабуюцца ўважлівыя адносіны да мер бяспекі, Валянціна Іванаўна прызнаецца, што ад аднаго толькі водару гэтых цнатлівых кветак дух займае.

Плошча сядзібнага ўчастка гэтых руплівых гаспадароў – 22 соткі, на якіх размяшчаюцца дом, летні домік з кухняй і залай, гаспадарчыя пабудовы, дзве цяпліцы. Участак падзелены на кветкавы аддзел, зону адпачынку і агародніцкі аддзел. У першым, акрамя кветак, разводзяць журавіны. А маліна нават гэтай асенняй парой уся ў ягадах. У агародніцкім аддзеле вырошчваюць бульбу, сталовыя буракі, моркву. У цяпліцах да гэтага часу спеюць памідоры і перац.

І падвор’е, і ўсё свабоднае месца за агароджай упрыгожаны малымі архітэктурнымі формамі, фігуркамі казачных герояў, церамкамі, выразанымі грыбкамі, звяркамі і птушкамі. Для вертыкальнага азелянення Валянціна Іванаўна выкарыстоўвае расліны, якія ўюцца: клемацісы, пляцістыя ружы, актыніды – дравяністыя далёкаўсходнія ліяны з прыгожымі лісцямі і кветкамі. Імі яна дэкарыруе сцены пабудоў, веранды, тэрасы. Наогул, кампазіцыі кустоў, жывыя агароджы, пергалы, кветнікі, зялёныя газоны, камяністыя горкі захопліваюць сваёй прадуманасцю, расквечанасцю і непаўторнасцю.

Гаспадыня сядзібы Валянціна Кажаноўская родам з вёскі Морач Клецкага раёна. У свой час закончыла Ляхавіцкі саўгас-тэхнікум, дзе атрымала спецыяльнасць агранома. На Крупшчыну, а дакладней, у Слабаду сям’я пераехала 23 гады таму. Адразу жанчына працавала ў саўгасе бухгалтарам, намеснікам дырэктара гаспадаркі па ідэалагічнай рабоце. Цяпер яна – індывідуальны прадпрымальнік. Нельга не адзначыць, што ва ўсіх справах і пачынаннях верным і надзейным памочнікам Валянціны з’яўляецца яе муж – Мікалай Іванавіч. Бясспрэчна, што без яго дапамогі не было б гэтага маленькага версаля з такім парадкам, хараством і маляўнічай цэласнасцю. 

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.