• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Ералаш в кино
Россия. Семейный, комедия
Конверт
Россия. Триллер, ужасы
Тайна Коко
США. 3D, мультфильм
Аномалия
Россия. Приключения, детектив, семейный

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Карта сайта

3 тысячы 592 шчупакі выпушчаны ў возера Сялява

Рейтинг:   / 1
ПлохоОтлично 

І зроблена гэта згодна плана. Тры гады запар возера Сялява зарыбляецца шчупаком. Напачатку былі вызначаныя месцы ля вёскі  Дубы, затым ля Калодніцы, Клішана, а на гэты раз ля вёскі Худава.

Разам з дзяржаўным інспектарам Барысаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Уладзімірам Каралём (на здымку на першым плане) мы накіроўваемся ў вёску Худава, якая раскінулася ўздоўж возера Сялява. Па дарозе размова вялася пра гэта прыгожае люстэрка Крупшчыны, якое займае плошчу 1 500 гектараў, пра арганізацыі, якія адказваюць за добраўпарадкаванне вадаёма, а гэта, у прыватнасці, Крупскі лясгас, ААТ «Кляновічы», аддзел фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама і заказнік рэспубліканскага значэння «Сялява».

– На гэты раз заказнікам рыбгаса «Волма» закуплена 1 тона 257 кілаграмаў шчупакоў, – расказваў Уладзімір Віктаравіч. – Каб не быць галаслоўным, адзначу, што Сялява зарыблялася ўжо неаднойчы – раней бралі сяголеткаў у Любані, Новалукомлі, у Чэрвені.

І гэта пацвердзіў затым дырэктар заказніка Сяргей Мазнёў, які якраз пад’ехаў да таго месца, дзе планавалася выпусціць рыбу.

– Сёння з рыбгаса «Волма» прывезена 3 тысячы 592 шчупакі сяголеткі, сярэдняя вага кожнага – 350 грамаў. Як вядома, шчупак і судак – рыба далікатная, – заўважыў Сяргей Васільевіч. – Ужо вясной шчупак пойдзе на нераст і з’явіцца патомства. Мы заўсёды імкнемся дастаўляць радасць рыбакам, таму перыядычна і праводзім зарыбленне.

Цікава было глядзець, як з рукава, які быў прымацаваны да бочкі з рыбай, шчупакі трапляюць у сваю стыхію. Дарэчы, за гэтым дзеяннем назіралі не толькі адказныя за зарыбленне, а гэта, акрамя названых раней, яшчэ і прадстаўнікі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, але і мясцовыя жыхары. Сапраўдныя рыбаловы-аматары ўяўлялі, якім будзе сённяшні шчупак праз пару гадоў, падказвалі адзін аднаму, на якую нажыўку яго лавіць, чым падкормліваць. Успаміналі розныя выпадкі, нагадвалі, якім быў самы важкі ўлоў, а калі наогул не клявала. Многія рабілі фота на памяць. 

Пасля таго, як уся рыба аказалася ў возеры, надышоў самы адказны момант – падпісанне акта прыёмкі-здачы. І зрабілі гэта дырэктар рэспубліканскага заказніка «Сялява» Сяргей Мазнёў, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валерый Бялаўскі і дзяржаўны інспектар Барысаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Уладзімір Кароль.

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.