krupki.by

ru RU be BE en EN

Прафсаюз работнікаў АПК павіншаваў жывёлаводаў ААТ «Халопенічы»



Прафсаюз работнікаў АПК павіншаваў жывёлаводаў ААТ «Халопенічы»

Автор / Экономика / Среда, 29 января 2020 10:52 / Просмотров: 1180

У раёне працягваецца рэспубліканская акцыя «Наш жывёлавод». І старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Валянціна Козел разам з загадчыкам сектара ідэалагічнай работы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аленай Сарокінай наведалі жывёлагадоўчыя фермы ААТ «Халопенічы».

Алена САРОКІНА, слесар па рамонту і абслугоўванню абсталявання Уладзімір ЗЯБКО, жывёлавод Вікторыя ШАБЛОЎСКАЯ, Валянціна КОЗЕЛ і аператар машыннага даення Наталля ПУПУНІНА падчас ушанавання на МТК «Баркі-2»
Алена САРОКІНА, слесар па рамонту і абслугоўванню абсталявання Уладзімір ЗЯБКО, жывёлавод Вікторыя ШАБЛОЎСКАЯ, Валянціна КОЗЕЛ і аператар машыннага даення Наталля ПУПУНІНА падчас ушанавання на МТК «Баркі-2»

Нагадаем, што на мінулым тыдні на малочнатаварную ферму «Баркі» гэтай гаспадаркі візіт нанёс старшыня Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Бода. Падчас ушанавання лепшыя жывёлаводы атрымалі Падзячныя пісьмы і падарункі.

Не былі абыдзены ўвагай і іншыя жывёлагадоўчыя аб’екты – МТФ «Халопенічы» і «Ду­дзінка», МТК «Баркі-2». Завітваючы ў пакоі адпачынку ферм, Валянціна Козел расказвала, што гэтымі днямі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і Беларускі прафсаюз работнікаў АПК выступілі са зваротам да ўсіх жывёлаводаў краіны. У ім адзначаецца, што ў праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016–2020 гады асаблівая ўвага ўдзелена развіццю жывёлагадоўлі. Перад жывёлаводамі стаіць адказная задача: нарошчваць вытворчасць прадукцыі ферм для ўмацавання эканомікі сельгасарганізацый і ўзроўню іх фінансавага дабрабыту.

МТФ «Халопенічы». Валянціна КОЗЕЛ з аператарам машыннага даення кароў Аленай МАРОЗАВАЙ пасля ўручэння падарунка.
МТФ «Халопенічы». Валянціна КОЗЕЛ з аператарам машыннага даення кароў Аленай МАРОЗАВАЙ пасля ўручэння падарунка.

Прафсаюзны лідар падзякавала работнікам ферм за важную працу і заклікала ўсіх праяўляць высокую адказнасць за якасць прадукцыі, захаванне патрабаванняў тэхналагічных працэсаў, працоўнай дысцыпліны.

Ушаноўваючы перадавікоў, кожнаму з іх і калектыву ў цэлым Валянціна Козел жадала далейшых поспехаў у справах, адзначала стараннасць, увішнасць і адказнасць за вызначаны ўчастак работы. У сваю чаргу працаўнікі жывёлагадоўлі выказвалі падзяку старшыні райкама прафсаюза за клопат і падтрымку

 

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.