krupki.by

ru RU be BE en EN

Свята "Зажынкі" правялі на палетках ААТ «Крупскі райаграсервіс»



Свята "Зажынкі" правялі на палетках ААТ «Крупскі райаграсервіс»

Автор / Экономика / Вторник, 26 июля 2016 15:11 / Просмотров: 5168

Дзень 22 ліпеня выдаўся цеплым і лагодным, нібы сама прырода бласлаўляла працаўнікоў сяла на правядзенне старажытнага вясковага свята – Зажынак. Залатое жніўнае поле аж свеціцца пад промнямі сонца. Выспеў колас, наліўся бурштынам, схіліўся пад сваім цяжарам – чакае хлебароба, каб аддзячыць яму за клопаты, старанне, працавітасць… На полі выстраіліся камбайны, на старце аўтамабілі, гатовыя прыняць зерне. Ля іх – шчыльнай шарэнгай – камбайнавыя экіпажы, што ў сваёй асобе прадстаўляюць усю армію хлебаробаў Крупшчыны. 

Сапраўды, гэты момант павінен быць святам для ўсіх, хто шчыраваў, каб вырасціць новы ўраджай. Усіх сабрала поле спелае, поле жніўнае – і гасцей, і гаспадароў, і сельскіх працаўнікоў. На «Зажынках» – традыцыйным адкрыцці ўборачнай кампаніі – прысутнічалі старшыня райвыканкама Ігар Часнок, першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Ігар Макар, работнікі аддзелаў райвыканкама, прадстаўнікі раённага Савета дэпутатаў, сельвыканкамаў, кіраўнікі і спецыялісты сельгасарганізацый і прадпрыемстваў нашага раёна.

Свята распачалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці РЦК. Вядучыя і жнеі з сярпамі ў нацыянальных касцюмах добрымі словамі, што гучалі ў адрас хлебаробаў, ды звонкай песняй сустрэлі прысутных. Жніўнымі песнямі віталі ўсіх і дарылі святочны настрой самадзейныя артысты вакальнай групы «Васілінкі».

З вітальным словам і шчырым наказам да працаўнікоў сяла звярнуўся старшыня райвыканкама Ігар Часнок:

– Вось і надышла самая галоўная пара – уборка хлеба. Цэлы год мы працавалі на ўраджай. І цяпер задача не проста яго ўбраць з поля, а ўбраць якасна і без страт. Барацьба за ўраджай заўседы нялёгкая. Таму хачу пажадаць усім працаўнікам жніва здароўя і разумення з боку родных людзей, каб вы заўсёды адчувалі іх падтрымку. Зусім хутка збожжа з нашых палёў ляжа вялікім караваем на стол нашай Радзімы. Сёння дбайныя рукі хлебаробаў павядуць збожжаўборачныя машыны на ўборку хлеба. І хочацца, каб па завяршэнні жніва мы маглі павіншаваць адно аднаго з высокім  агульным вынікам, і хлеб, які мы вырасцілі, аддаў нам усё ад зямлі-матухны, што завецца Беларуссю. Удачы, поспехаў, здароўя ўсім вам і вашым сем’ям. Каб і Дажынкі сустракалі з такім жа добрым настроем, з сонцам на небе і ў душы. Каб лілася такая ж звонкая песня. 

Затым выступіў першы намеснік старшыні аблвыканкама Ігар Макар. Ён адзначыў важнасць хлебаробскай працы, якая ў немалой ступені вызначае харчовую бяспеку краіны:

– Паважаныя працаўнікі! На Крупшчыне сёння пачынаецца жніво – хвалюючы, адказны момант у жыцці аграрыяў, які падводзіць рысу намаганням усяго года. Гэта сапраўднае свята, бо адкрывае важнейшую справу сезона. Сёння з вышыні ўсміхаецца сонца, натхняе вас на добрую справу. А працаваць нашы хлебаробы ўмеюць. Жадаю вам важкіх намалотаў. Бо, калі будзе хлеб – будуць мір, шчасце і багацце. Шчыра віншую вас, крупчане, з «Зажынкамі» і жадаю  ўсіх даброт і плённай працы на карысць раёна. Няхай Крупшчына  ўнясе важкі ўклад у каравай усёй Беларусі! У добры шлях!

…Жанчыны ў нацыянальным адзенні з песняй накіроўваюцца ў поле і зажынаюць першыя снапы, якія потым уручаюць кіраўніку раёна і гасцям свята з пажаданнямі, каб нашаму раёну прыбыло столькі тон збожжа, колькі зярнят у гэтым калоссі. Снапочкі-абярэгі, упрыгожаныя кветкамі, якія з’яўляюцца сімвалам багацця і прыгажосці нашай роднай зямлі, уручаюцца кіраўнікам сельгасарганізацый у знак удзячнасці за руплівую працу. А камбайнеры атрымалі ў падарунак букеты палявых кветак і «вузельчыкі» са жніўным падвячоркам і духмяным караваем. 

Усе добрыя справы заўсёды пачынаюцца з Божага благаславення. Тут жа, на палетку, з малітвай і з благаславеннем звярнуліся да хлебаробаў крупскія святары – настаяцель прыхода храма Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Ухвала іерэй Віктар Белацаркоўскі і ксёндз-магістр, пробашч касцёла Віталь Маргуноў. Яны акрапілі святой вадой хлебную ніву, тэхніку і тых, хто будзе працаваць на ёй у самую гарачую пару сельскагаспадарчага года. Каб Бог бярог, каб багаты ўраджай сабралі. 

З пачаткам жніва хлебаробаў павіншаваў дырэктар гаспадаркі Сяргей Карнееў. Ён зазначыў: «Вельмі прыемна, што гонар даць старт жніву аказаны ААТ «Крупскі райаграсервіс». Наогул гаспадарка поўнасцю гатова да ўборкі, і намечанае будзе выканана».

Зачакаліся камбайны, зачакалася і поле. Кіраўнік дае каманду: 

– Экіпажы, па машынах!

Яшчэ адна хвілінка – і тэхніка ажыла. Адзін за другім пайшлі камбайны да залатой нівы. Імгненне – і першыя тоны збожжа паліліся з іх бункераў. Пачатак вялікаму хлебу на Крупшчыне дадзены. Застаецца пажадаць хлебаробам поспехаў, і, безумоўна, выдатнага надвор’я. «У добры шлях!»  – шчыра кажуць усе  жніву-2016.

Автор

Марина Бавтрукевич

Марина Бавтрукевич

Актуально

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

18 апреля пройдет телефон­ная консультация по содействию занятости населения

В четверг, 18 апреля, с 9.00 до 10.00 телефон­ную информационно-разъясни­тельную консультацию по вопросам Декрета Президента Респуб­лики Беларусь от 2 апреля 2015 г. № 3 «О содействии занятости населения» проведет заместитель начальника управления по труду, занятости и социальной защите райисполкома, член комиссии КАРАНЬ Тамара Владимировна. Телефон 2-72-55.

18 апреля "прямую линию" проведет председатель районного комитета проф­союза работников АПК

В четверг, 18 апреля, с 9.00 до 10.00 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного комитета проф­союза работников АПК КОЗЕЛ Валентина Анатольевна. Телефон 2-77-26.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.