krupki.by

ru RU be BE en EN

Какие дома могут признать пустующими? Беседуем со специалистом



Какие дома могут признать пустующими? Беседуем со специалистом

Автор / Экономика / Среда, 12 сентября 2018 14:05 / Просмотров: 1632

На Крупшчыне больш за 360 дамоў, якія прызнаны старымі і пустуючымі. У Халопеніцкім сельсавеце іх 78, Акцябрскім – 75, Ігрушкаўскім – 48, Ухвальскім – 47, Хацюхоўскім – 45, Бобрскім – 36, у Крупскім сельсавеце – 35. Ці з’явяцца на гэтых участках гаспадары? Вырашэнню гэтага пытання будзе спрыяць новы Указ «Аб пустуючых і старых дамах». Больш падрабязна пра новаўвядзенні нашаму карэспандэнту расказала начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Крупскага райвыканкама Марына ГАЙДУК.

– Кіраўнік дзяржавы падпісаў Указ № 357, накіраваны на змяншэнне колькасці безгаспадарчых і аварыйных будынкаў. Варта заўважыць, што ўказ распаўсюджвае сваё дзеянне на ўсю тэрыторыю краіны, а не толькі на сельскую мясцовасць, як гэта прадугледжваў Указ № 100 «Аб мерах па ўдасканаленні ўліку і скарачэнні колькасці пустуючых і старых дамоў у сельскай мясцовасці», які страціў сілу. Пры гэтым прапануюцца розныя варыянты ўключэння ў абарот пустых і старых дамоў, прызнаных камунальнай уласнасцю. З’явілася магчымасць іх прамога продажу. Адпаведныя прапановы па асобных аб’ектах будуць публікавацца на сайце райвыканкама. Калі на працягу 30 дзён заяву на куплю падасць нават адзін чалавек, з ім будзе заключаны дагавор куплі-продажу. Правядзенне аўкцыёну прадугледжана пры паступленні некалькіх заяў. Пры гэтым магчымасць прамога продажу ёсць на ўсёй тэрыторыі краіны, за выключэннем абласных цэнтраў і Мінска. Аблвыканкамы будуць мець права вызначаць з улікам інтарэсаў дзяржавы і мясцовых умоў іншыя населеныя пункты, на тэрыторыі якіх жылыя дамы будуць адчужацца толькі па выніках аўкцыёнаў. І тут варта заўважыць, што магчымасць арганізацыі прамога продажу даецца з улікам попыту на нерухомасць і з мэтай зніжэння выдаткаў, бо на арганізацыю аўкцыёну патрабуюцца пэўныя грашовыя сродкі, якія пакрывае пераможца аўкцыёну.

– Марына Мікалаеўна, згодна ўказа, цяпер у грамадзян з’явілася магчымасць атрымаць зямельны ўчастак, не выкупляючы пустуючы або стары дом, на якім ён размешчаны.

– І гэта сапраўды так. Але толькі пры ўмове самастойнага зносу такога дома альбо фінансавання падобных работ. Участак можна атрымаць без правядзення аўкцыёну на ўсёй тэрыторыі краіны, за выключэннем абласных цэнтраў. У такіх гарадах участкі могуць быць атрыманыя без аўкцыёну толькі грамадзянамі, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў.

– Нагадайце, калі ласка, у якім выпадку дом прызнаецца пустуючым або старым?

– Для выяўлення такіх дамоў спецыяльная камісія пры райвыканкаме будзе двойчы ў год аглядаць нерухомасць на адпаведных тэрыторыях. Раней былі больш жорсткія ўмовы: дом прызнавалі пустуючым, калі гаспадар пражываў у ім не менш за месяц штогод на працягу трох гадоў.

Цяпер не будуць прызнавацца пустуючымі дамы, у якіх уласнікі пражывалі хоць бы адзін дзень на працягу апошніх трох гадоў. Пустыя дамы будуць вызначаць камісіі пры візуальным аглядзе. Калі камісія ўстановіць відавочную адсутнасць жыхароў на працягу доўгага часу, будзе правярацца наяўнасць аплаты камунальных плацяжоў і расходу энергіі. У складзе камісіі будуць і прадстаўнікі органаў унутраных спраў, якія апытаюць суседзяў, ці прыязджалі ў дом уласнікі або іншыя асобы, якія маюць права валодання і карыстання ім. Матэрыялы апытання, фатаграфіі прыкладаюцца да заключэння камісіі. На падставе праверкі ўсіх абставін раённым выканкамам будзе прынята рашэнне аб уключэнні дома ў рэестр пустуючых дамоў.

І яшчэ. Паведамленне пра намер выкарыстоўваць жылы дом для пражывання можна падаваць у мясцовы выканкам не толькі асабіста, але і звычайным лістом, па электроннай пошце, факсе – любым даступным спосабам. Пры гэтым такое паведамленне можа падаць не толькі ўласнік, але і іншыя асобы, якія маюць права валодання і карыстання жылым домам, пры прадастаўленні пацвярджальных дакументаў. Падаўшы паведамленне, уладальнік дома абавязваецца ўтрымліваць зямельны ўчастак у належным стане.

Да старых папярэдні ўказ адносіў усе дамы, прызнаныя непрыдатнымі для пражывання, у якіх грамадзяне, што маюць права карыстання імі, не пражываалі на працягу года і не прымалі мер да іх аднаўлення. Згодна з дзеючым заканадаўствам, наша камісія будзе працаваць толькі з аварыйнымі і блізкімі да абвалу дамамі, даведзенымі да такога стану безгаспадарчымі дзеяннямі ўласніка.

Варта заўважыць, што стан дома будзе ацэньвацца на падставе візуальнага агляду. У склад камісіі ўвайшлі прадстаўнікі, здольныя вызначыць адпаведнасць дома крытэрыям, якія дазваляюць аднесці яго да аварыйнага або да такога, што знаходзіцца пад пагрозай абвалу. Раённы выканкам будзе падаваць заяву ў суд аб выкупе такога дома або продажы з публічных таргоў, калі пасля накіравання паведамленняў уласнік не прыступіў да яго аднаўлення, не звярнуўся па атрыманне дазволу на рэканструкцыю і не згодны знесці яго.

Мінімальныя тэрміны аднаўлення або зносу дамоў падаўжаюцца да года. Пры гэтым, калі ва ўласніка былі ўважлівыя прычыны, якія перашкаджалі аднаўленню дома, то пра іх можна паведамляць выканкаму, і гэты тэрмін можа быць падоўжаны.

– А што вы скажаце аб абароне інтарэсаў уласнікаў?

– У новым указе прапісаны механізм магчымага вяртання ўласніку пустуючага або старога жылога дома, ужо перададзенага ў камунальную ўласнасць. Калі ўласнік не падаў паведамленне ў выканкам і ў яго былі на гэта ўважлівыя прычыны, якія невядомы мясцоваму сельвыканкаму, то гэты дом павінен быць вернуты (рашэнне прымае суд). Ва ўказе таксама прадугледжана магчымасць выплаты за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў кампенсацыі, калі дом знеслі, альбо выплаты грошай, выручаных ад продажу дома, калі дом быў адчужаны.

Новы дакумент захаваў базавыя падыходы ранейшага ўказа, якія паказалі сваю эфектыўнасць. Разам з тым ён пашырае магчымасці для ўключэння старых і пустуючых дамоў у абарот, пакідаючы ўласнікам вялікія магчымасці для захавання маёмасці.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

18 апреля пройдет телефон­ная консультация по содействию занятости населения

В четверг, 18 апреля, с 9.00 до 10.00 телефон­ную информационно-разъясни­тельную консультацию по вопросам Декрета Президента Респуб­лики Беларусь от 2 апреля 2015 г. № 3 «О содействии занятости населения» проведет заместитель начальника управления по труду, занятости и социальной защите райисполкома, член комиссии КАРАНЬ Тамара Дмитриевна. Телефон 2-72-55.

18 апреля "прямую линию" проведет председатель районного комитета проф­союза работников АПК

В четверг, 18 апреля, с 9.00 до 10.00 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного комитета проф­союза работников АПК КОЗЕЛ Валентина Анатольевна. Телефон 2-77-26.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.