krupki.by

ru RU be BE en EN

Cтаршыня Крупскага раённага Савета дэпутатаў сустрэўся с насельніцтвам ў вёсцы Зароўе



Cтаршыня Крупскага раённага Савета дэпутатаў сустрэўся с насельніцтвам ў вёсцы Зароўе

Автор / Экономика / Пятница, 09 ноября 2018 15:11 / Просмотров: 1038

На гэты раз на сустрэчу з насельніцтвам па месцы жыхарства, якая праходзіла ў вёсцы Зароўе, прыехаў старшыня Крупскага раённага Савета дэпутатаў Ігар Часнок. На вызначаным месцы – ля дома № 15 – ужо чакалі старшыня Крупскага сельвыканкама Сяргей Хацкевіч і вяскоўцы.

Варта адзначыць, што месца сустрэчы аказалася невыпадковым. На дрэве, якое стаіць амаль пасярод вёскі, уладкаваў сабе гняздо бусел.

– Упэўнена, ні адна птушка не карыстаецца такой павагай у беларусаў, як бусел, – адразу зазначыла жыхарка Зароўя Людміла Іванова. – З глыбіні стагоддзяў яны праслаўляюць гэтага спакойнага і памяркоўнага прыгажуна ў легендах, казках, прымаўках і прыказках. Бусел здаўна лічыцца птушкай шчасця, сімвалам дабрабыту сям’і, у двары або на доме якой ён пасяліўся. Таму мы і стараемся ствараць усе ўмовы, каб буслінае сямейства не пакідала наседжанага месца. І самі, і з дапамогай электрыкаў абразаем галіны, якія разрастаюцца на дрэве, каб нашым буслам было камфортна.

Далей размова пацякла ў жыццёвым рэчышчы. Было відавочна, што старшыню сельсавета Сяргея Хацкевіча, нягледзячы на невялікі тэрмін работы, тут добра ведаюць. Праязджаючы па вёсцы, ён абавязкова спыніцца, каб пагутарыць з тым або іншым чалавекам, даведацца аб хвалюючых пытаннях. Падчас сустрэчы сацыяльны работнік Валянціна Туманская адзначыла таксама актыўнасць і ініцыятыўнасць былога дэпутата мясцовага сельсавета Людмілы Івановай, дзякуючы якой у вёсцы зроблена многае. Амаль ля кожнага дома палісаднікі, і шматколернасць кветак, якія садзяць дбайныя гаспадары, радуе ўсіх з ранняй вясны і да позняй восені. І цяпер на доме Валянціны Туманскай можна ўбачыць прыгожую намаляваную карціну.

Па ўсім адчувалася, што надта вялікіх праблем у вяскоўцаў няма: дарога выраўнена і падсыпана, аўталаўка прыязджае ў вёску тры разы на тыдзень, што поўнасцю задавальняе жыхароў, газавыя балоны заменьваюцца па першаму выкліку. Тут жа было вырашана пытанне па зносе непрыгодных для пражывання дамоў, якіх тут, дарэчы, зусім мала. Справа ў тым, што вёска знаходзіцца блізка ад горада, да яе добрыя пад’язныя шляхі, зручна дабірацца на работу. А яшчэ – побач лес, рака Бобр, крыніца.

І ўсё ж даводзіцца канстатаваць, што сённяшняя вёска таксама ўжо не тая. З кожным годам змяншаецца колькасць жыхароў, насельніцтва старэе. І няма ўжо ў людзей сілы, каб апрацоўваць землі, якія знаходзіліся ў іх прама за падвор’ямі. У вёсцы адзін гаспадар трымае карову, у трох ёсць свінні, у асобных – коні і авечкі. Таму і непакояцца яны, што зямля павінна знайсці сабе новых гаспадароў, якія б адносіліся да яе з адказнасцю і руплівасцю. Было патлумачана, што гэтыя землі цяпер перайшлі ў карыстанне адкрытага акцыянернага таварыства «МайскаеАгра». І старшыня раённага Савета дэпутатаў, і старшыня Крупскага сельвыканкама запэўнілі прысутных, што землі ў дбайных руках. Ужо вялася размова са старшынёй гаспадаркі Генадзем Ладоўскім, і ў хуткім часе яны будуць перазалужаны і на іх пасеяць аднагадовыя травы. Відавочна, што зменіцца і агульны выгляд наваколля Зароўя, і будзе дзе пасвіць хатнюю жывёлу.

Автор

admin

admin

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.