krupki.by

ru RU be BE en EN

В Крупском районе растет количество экипажей-тысячников



В Крупском районе растет количество экипажей-тысячников

Автор / Экономика / Пятница, 09 августа 2019 16:07 / Просмотров: 231

Старшыня  райвыканкама Анатоль КОЗЕЛ віншуе вадзіцеляў ААТ «Кляновічы» Генадзя КАСПЯРОВІЧА і Юрыя КАВАЛЕЎСКАГАЖніво, якое ідзе ў складаных кліматычных умовах, набліжаецца да завяршэння. Экіпажы камбайнераў-тысячнікаў і вадзіцеляў на адвозцы збожжа з’яўляюцца амаль кожны дзень. Нагадаем, што ў панядзелак віншаванні прымалі працаўнікі ААТ «Крупскі райаграсервіс»: старшы камбайнер Валерый Лукашэнка і камбайнер Дзяніс Дзядовіч, вадзіцель Валерый Мацюшонак; вадзіцелі ААТ «Старасельскае» Юрый Макараў і ААТ «Халопенічы» Вадзім Глінчык.

У цэлым на Крупшчыне ўбрана амаль палова  пасяўных плошчаў. Бліжэй усіх да фінішу – сельгасфіліял «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк». За ім – ААТ «Старасельскае», вытворчая пляцоўка «Дворышча» ААТ «АК «Дзяржынскі», ААТ «МайскаеАгра», ААТ «Халопенічы».

А ўжо да серады, 7 жніўня, планку ў тысячу тон узялі камбайнеры і вадзіцелі іншых гаспадарак. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатоль Козел, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Валянціна Козел, старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Ірына Шамашова, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Куксіна, першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Уладзімір Рогаў наведалі адкрытае акцыянернае таварыства «Кляновічы» і ўшанавалі двух вадзіцеляў на адвозцы збожжа – Юрыя Кавалеўскага і Генадзя Каспяровіча, якія перавезлі ўжо звыш 1 000 тон збожжа.

Падчас віншавання, якое праходзіла на збожжатоку, Анатоль Козел, уручаючы Падзячныя пісьмы, выказаў працаўнікам глыбокую прызнанасць і ўдзячнасць за бездакорную працу, высокі прафесіяналізм, унесены ўклад ва ўборачную кампанію і дасягнуты намалот у 1 000 тон збожжа. Да віншаванняў старшыні райвыканкама далучылася старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Валянціна Козел, якая таксама ўручыла падарункі і адрасавала Юрыю Кавалеўскаму і Генадзю Каспяровічу пажаданні дасягнуць яшчэ больш высокіх паказчыкаў.

Вадзіцель ААТ «МайскаеАгра» Анатоль КУЛЯЙ.

Уручаючы падарунак вадзіцелю Юрыю Кавалеўскаму, самыя шчырыя і сардэчныя словы ў яго адрас гаварыла і старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Ірына Шамашова.

Тут жа Валянцінай Козел быў адзначаны і кіраўнік ААТ «Кляновічы» Аляксандр Свірыдаў. Падчас кароткай размовы Аляксандр Мікалаевіч заўважыў, што хлопцы на адвозцы збожжа ад камбайнаў надзейныя, працуюць не першы год, таму іх поспех у дасягненні тысячы тон перавезенага збожжа зусім невыпадковы. Дарэчы, Юрый Кавалеўскі і ў мінулым годзе быў у лідарах на перавозцы збожжа і яго прозвішча пастаянна змяшчалася на раённай Дошцы гонару ў газеце «Крупскі веснік».

...На збожжатоку «Ігрушка» ААТ «МайскаеАгра» заслужаныя ўзнагароды, падарункі і віншаванні прымаў вадзіцель Анатоль Куляй, які таксама перавёз тысячу тон збожжа. Ёсць упэўненасць, што Падзячнае пісьмо, віншаванні, шчырыя і сардэчныя словы пажаданняў ад старшыні райвыканкама Анатоля Козела, падарунак і наказ на далейшыя дасягненні ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Валянціны Козел натхняць Анатоля Іванавіча, у якога вадзіцельскі стаж вылічваецца 38 гадамі, на новыя перамогі і здзяйсненні.

Старшыня  райвыканкама Анатоль КОЗЕЛ віншуе вадзіцеля сельгасфіліяла Шчаўры Дзмітрыя АСІПОВІЧА

...Асобна варта сказаць пра вадзіцеля сельгасфіліяла «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк» Дзмітрыя Асіповіча. У апошні дзень ліпеня на яго рахунку было 414,16 тоны збожжа, перавезенага ад камбайнаў. Але ўжо ў той дзень Сцяг працоўнай славы на тэрыторыі майстэрняў быў узняты ў яго гонар. Наведаўшы гэту гаспадарку 7 жніўня, мы ўбачылі, што Сцяг працоўнай славы зноў узняты ў гонар Дзмітрыя Асіповіча і за прайшоўшыя дні на аўтамашыне «МАЗ 551605» ён перавёз ужо 1257,48 тон збожжа. Заслужаныя ўзнагароды, падарункі і словы падзякі старшыні райвыканкама і старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК з пажаданнямі здароўя яму і яго сям’і Дзмітрый прымаў з хваляваннем і ўдзячнасцю. У сельгасфіліяле хлопец працуе толькі другі год, раней быў вадзіцелем ААТ «Крупскі райаграсервіс», дзе таксама паказваў прыклады ў працы.

Уладзімір РОГАЎ, Людміла КУКСІНА, Юрый ПЫЖЫК, Валянціна КОЗЕЛ, Ірына ШАМАШОВА

...На жытнёвых палетках за вёскай Якімаўка мы сустрэліся з чарговым нашым героем. Юрый Пыжык – камбайнер ААТ «Старасельскае» – намалаціў ужо звыш тысячы тон збожжа. І зноў віншаванні старшыні райвыканкама і старшыні РК прафсаюза работнікаў АПК, раённай арганізацыі ГА «БРСМ» і РГА «Белая Русь», уручэнне Падзячных пісьмаў, Падзяк і падарункаў. Падчас размовы Юрый зазначыў, што ў яго падрастае сын Лёша і выказаў упэўненасць, што ў далейшым ён стане яму самым надзейным памочнікам.

Відавочна, што ўсе названыя хлебаробы клапоцяцца пра лёс ураджаю, думаюць пра тое, як якасна ўбраць збожжа, імкнуцца  працаваць не на хуткасць, а на рэзультат.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

25 сентября состоится прием граждан с начальником Борисовской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира

25 сентября с 11.00 до 13.00 в здании учреждения «Крупская РОС РГОО «БООР» по адресу: г. Крупки, улица Ленина, д. 4 состоится выездной личный прием граждан с одновременным проведением прямой телефонной линии начальником Борисовской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Ковалевским Олегом Ивановичем. Телефон «прямой линии» – 5-55-19.

26 сентября состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 26 сентября, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, 8 с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Please publish modules in offcanvas position.