• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Стражи Галактики. Часть 2
США. 3D, фантастика, боевик
Три дня до весны
Россия. Военный, детектив
Наваждение
США. Триллер, драма
Никита Кожемяка
Украина. Мультфильм
Урфин Джюс и его деревянные солдаты
Россия. 3D, мультфильм

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Карта сайта

У ААТ "МайскаеАгра" ўсе пытанні аховы працы пад кантролем

Рейтинг:   / 0
ПлохоОтлично 

Збожжасушыльная гаспадарка вёскі Майск адкрытага акцыянернага таварыства «МайскаеАгра» – адна з самых загружаных у гаспадарцы. Сюды падчас уборкі збожжавых і зернебабовых культур штодзень паступае прыкладна 220 тон збожжа. І ўсе, хто задзейнічаны ў гэты час на збожжатаку, працуюць шчыра і самааддана. У гэтым мы пераканаліся, калі разам з галоўным спецыялістам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святланай Галуза наведалі гэту гаспадарку. 

– Адразу хачу назваць нашых пастаянных работніц, занятых сушкай збожжа на ЗСК «Петкус». Гэта – Галіна Базюк, Тамара Гусарава і Юлія Гергала, – пачала размову загадчыца склада Наталля Мільнічэнка, якая на гэтай пасадзе, дарэчы, ужо 20 гадоў. – На «АВМ-069» працуюць Ігар Гара і Сяргей Палуда, а на польскай збожжасушылцы «М-819» – Пётр Рабчынскі і Станіслаў Лысакоўскі. Стараюцца ўсе – і тыя, хто заняты пастаянна, і тыя, хто прыходзяць на дапамогу падчас жніва. Толькі добрыя словы магу сказаць і ў адрас падлеткаў – Таццяны Ладоўскай, Дзіяны Комель і Карыны Каробка, якія ў летні час вырашылі падзаробіць. З імі заключаны працоўныя дагаворы, у аддзеле кадраў гаспадаркі ёсць пісьмовыя згоды бацькоў, іх заявы. Перш чым дзяўчаты прыступілі да работы, з імі быў праведзены інструктаж, прайшлі яны і медыцынскі агляд, ім выдадзены інвентар, і яны ў асноўным падмятаюць і пераварочваюць збожжа.

І тут у нашу размову ўключылася загадчыца тока Людміла Еўдакімава:

– Пытанням аховы працы мы ўдзяляем самую пільную ўвагу. Асабіста я праводзіла з непаўналетнімі пазапланавы інструктаж па ахове працы. А зусім нядаўна да нашага ведама даведзена, што ў цяперашнюю ўборачную ў адной з гаспадарак Уздзенскага раёна адбыліся два няшчасныя выпадкі. Правай рукі пазбавіўся трактарыст-машыніст, які не заглушыў рухавік камбайна і праводзіў праверку нацягвання транспарцёра нахільнай камеры. А ў другім выпадку, калі работнік у абедзенны час адпачываў у валку саломы, а яго калега, не заўважыўшы, зрабіў наезд, чалавек ад атрыманых траўм памёр. І прычына гэтых трагедый відавочна: халатнасць саміх жа пацярпелых і безадказныя адносіны да сваіх абавязкаў. У сваю чаргу, для прафілактыкі падобнага пра гэтыя няшчасныя выпадкі мы расказалі ўсім, хто ў нас працуе, а на сённяшні дзень гэта 20 чалавек. 

У пакоі на збожжатаку, дзе і вялася наша размова, аформлены куток па ахове працы і пажарнай бяспецы, адказнай за якую з’яўляецца загадчыца склада. Нам расказалі, што супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях часта прыязджаюць на збожжаток з рэйдамі, у тым ліку і начнымі. У абавязковым парадку правяраецца супрацьпажарны стан збожжаўборачнай і збожжаперапрацоўчай тэхнікі, наяўнасць пярвічных сродкаў пажаратушэння. На стэндах змешчана разнастайная інфармацыя. Нельга не звярнуць увагі на маляўнічыя плакаты: «Урожаю – да! Травматизму – нет!», «Охрана труда при уборке урожая» і іншыя. 

– На ўсіх этапах уборачных работ – ад збожжаўборачнага камбайна ў полі да збожжасклада – нашы спецыялісты імкнуцца забяспечваць бяспеку іх вытворчасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі, устаноўленымі нарматыўнымі прававымі актамі, – расказвала інжынер па ахове працы таварыства Людміла Чура. – Мы пастаянна сочым за захаваннем механізатарамі правіл тэхнічнай эксплуатацыі машын і механізмаў, за арганізацыяй бяспечнай перавозкі работнікаў да месц вытворчасці работ і назад. Усе забяспечаны спецадзеннем. Што датычыць эксплуатацыі і абслугоўвання збожжасушыльнага абсталявання, то ўсе работнікі маюць адпаведную кваліфікацыю, прайшлі інструктаж і праверку ведаў па пытаннях аховы працы. Словы ўдзячнасці за ўвагу да гэтых пытанняў хочацца сказаць кіраўніцтву гаспадаркі.

Уборка збожжавых і зернебабовых у ААТ «МайскаеАгра» практычна закончана, і цяпер асноўны клопат хлебаробаў – дапрацоўка збожжа на таках. А іх, збожжатакоў, у гаспадарцы тры – у Ігрушцы, Ротані і Майску. На сераду, 19 жніўня, калі мы наведвалі таварыства, намалот у цэлым складаў звыш 8 500 тон, з іх на ток у вёсцы Майск прыходзіцца 3 136 660 тон збожжа. «Прыход з поля» (менавіта так адзначаецца ў ведамасці), як бачым, салідны. Але тут упэўнены, што зладжана і арганізавана працуючы, усё будзе зроблена своечасова.

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.