Па тэмпах уборкі ў лідарах ААТ «Старасельскае», дзе з плошчы 2 390 гектараў збожжавыя абмалочаны на 638 гектарах (а гэта 26,7% да задання). На 446-гектарнай плошчы (8,1%) убрана збожжа ў ААТ «Кляновічы», на 393 гектарах (12,2%) у ААТ «Крупскі райаграсервіс», на 368 гектарах (13,8%) – у ААТ «МайскаеАгра».
А вось у якім парадку размясціліся гаспадаркі па намалотах. У ААТ «Старасельскае» намалочана 1909 тон збожжа, у ААТ «Кляновічы» – 1340,2, у ААТ «МайскаеАгра» – 1191,9, у ААТ «Крупскі райаграсервіс» – 1143,6 тон.
Што датычыць ураджайнасці, то сярэднераённы паказчык пераўзышлі ў ААТ «МайскаеАгра» – 32,4 ц/га, ДП «Ухвала» – 30,9 і ААТ «Халопенічы» – 30,2 ц/га.
Тры гаспадаркі раёна пачалі здаваць збожжа дзяржаве. Найбольшая колькасць – 316,1 тоны – паступіла яго з ААТ «Крупскі райаграсервіс», 272,4 тоны збожжа здадзена ў ААТ «МайскаеАгра» і 24 тоны – у ААТ «Старасельскае». Астатнія чатыры гаспадаркі пакуль яшчэ не прыступалі да выканання дзяржзаказа.