krupki.by

ru RU be BE en EN

У раёне актыўна вядзецца падрыхтоўка глебы пад сяўбу азімага рапсу і свірэпіцы



У раёне актыўна вядзецца падрыхтоўка глебы пад сяўбу азімага рапсу і свірэпіцы

Автор / Экономика / Пятница, 28 августа 2015 15:56 / Просмотров: 2007

Многія адкрытыя акцыянерныя таварыствы пачыналі весці ворыва глебы адразу ж пасля ўборкі збожжавых, калі вызваляліся палі. І гэта, бясспрэчна, дало свой плён.

Па-першае, актыўна праведзена ворыва глебы пад азімы рапс і свірэпіцу: з плана 5 тысяч гектараў на чацвер, 27 жніўня, узарана ўжо 5 036 гектараў, што складае 101%. Але тут варта зазначыць, што калі шэсць гаспадарак выканалі і нават перавыканалі планавае заданне, то ў ААТ «Халопенічы» з плана 750 гектараў ворыва праведзена на плошчы ў 514 гектараў..

Разам з ворывам глебы вядзецца і падрыхтоўка яе пад сяўбу азімага рапсу і свірэпіцы. У прыватнасці, з плана 5 тысяч гектараў падрыхтавана 4 тысячы 280 гектараў глебы, што складае 86%. Азімы рапс запланавана пасеяць на плошчы 4 тысячы гектараў. На прыведзеную дату ўсімі гаспадаркамі пасеяна 3 279 гектараў (82%). На 117% (план сяўбы 600 га) выканана заданне па сяўбе азімага рапсу механізатарамі ААТ «Крупскі райаграсервіс». У ААТ «Старасельскае» з плана 600 гектараў насенне азімага рапсу лягло ў глебу на 517-гектарнай плошчы, што складае 86%. На 80% выканана заданне і ў ААТ «МайскаеАгра», дзе гэта культура пасеяна на плошчы ў 477 гектараў.

Сяўбу свірэпіцы пачалі пакуль дзве гаспадаркі – ААТ «МайскаеАгра» (пасеяна 60 гектараў) і сельскагаспадарчы філіял «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк» (пасеяна 29 гектараў). Увогуле ў раёне свірэпіцай будзе занята 1 000-гектарная плошча. Пасеяна ж яна толькі на 89 гектарах.

Пад сяўбу азімых збожжавых трэба ўзараць 12 тысяч 500 гектараў глебы. Фактычна ўзарана 2 888 гектараў, што складае 23%. Не прыступалі да гэтай работы механізатары сельгасфіліяла «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк». У цэлым па раёне пад сяўбу гэтай культуры падрыхтавана 1 104-гектарная плошча (9%). Сеяць пшаніцу і трыцікале пачалі ўжо ў ААТ «Крупскі райаграсервіс». Насенне першай культуры лягло ў зямлю на плошчы 384 гектары, а другой – на 72 гектарах.

Час не чакае. І ўжо наступіла пара паклапаціцца пра ўраджай будучага года.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.