krupki.by

ru RU be BE en EN

Андрей Хмельник представил Крупский район на областном конкурсе пахарей в Марьиной Горке



Андрей Хмельник представил Крупский район на областном конкурсе пахарей в Марьиной Горке

Автор / Экономика / Вторник, 27 октября 2015 14:41 / Просмотров: 1540

Андрей ХмельникАдразу варта адзначыць, што за званне лепшага аратага змагаліся 23 механізатары з усіх раёнаў цэнтральнага рэгіёна краіны. Крупшчыну прадстаўляў Андрэй Хмельнік з сельскагаспадарчага філіяла «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк» – пераможца раённага спаборніцтва аратых. Пасля абласнога конкурсу мы сустрэліся з Андрэем і папрасілі яго падзяліцца ўражаннямі, расказаць пра сябе, пра сваю работу.

– Спаборніцтвы праводзіліся на вопытным полі Мар’інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа, – пачаў размову Андрэй Хмельнік. – Кожнаму з нас выдзелілі па восем сотак, на якіх мы і павінны былі прадэманстраваць сваё прафесійнае майстэрства. Адразу быў пройдзены інструктаж і атрыманы допуск ад інспектара ДПС, затым усе вызначыліся з парадкавымі нумарамі. Мне выпаў нумар 18. 

Далей ён адзначыў, што журы ўважліва адсочвала многія моманты – раўнамернасць работы кожнага корпуса плуга, глыбіню баразны і іншае, аднак ацэньвала не хуткасць, а якасць: баразна павінна быць роўная, без грабянёў і правалаў. Асаблівая ўвага звярталася на захаванне патрабаванняў аховы працы. За кожны з прыёмаў давалася пэўная колькасць балаў.

– Нягледзячы на тое, што ўсе заданні былі добра знаёмыя, я, дарэчы, як і ўсе канкурсанты, вельмі хваляваўся, – працягваў механізатар. – Разам са мной у Пухавіцкі раён прыехаў спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Андрэй Грамадскі, які быў побач і стараўся падтрымаць добрым словам. Па-першае, было нязвычна араць невялікі ўчастак, а, па-другое, трактар таксама не свой, незнаёмы, ды і гледачоў было зашмат. І ўсё ж, абласны конкурс – гэта добрая магчымасць пазнаёміцца з прафесійнымі сакрэтамі калег, расказаць пра ўласныя напрацоўкі, штосьці падгледзець падчас іспытаў, каб пасля прымяніць на практыцы.

І хаця я не ў ліку пераможцаў абласнога конкурсу, але ганаруся тым, што менавіта мне было даручана прымаць удзел у ім ад усіх механізатараў Крупшчыны. Гэта мой першы вопыт, я шмат пра што даведаўся і, мяркую, што наступны мой крок у прафесійным спаборніцтве будзе больш упэўненым і больш выніковым. Я буду рыхтавацца. Напамінкам аб удзеле ў абласным конкурсе сталі памятныя сувеніры ад Мінскага трактарнага завода. Мне запомнілася, як трапна заўважыў пры падвядзенні вынікаў старшыня Мінскага абласнога камітэта беларускага прафсаюза аграпрамысловага конкурсу Андрэй Някрэвіч: «Механізатар галоўны не толькі на ворыве, але і на нарыхтоўцы кармоў, і на ўборцы. Але ўсё роўна аснова ўсёй агратэхнікі – ворыва. Менавіта таму так важна, каб механізатары імкнуліся ўдасканальваць сваё майстэрства. І такія конкурсы стымулююць да прафесійнага росту».

Дзе ж набыў вопыт наш герой?

– У сельгасфіліял «Шчаўры» адкрытага акцыянернага таварыства «Здравушка-мілк» я ўладкаваўся зусім нядаўна, пераехаўшы на Крупшчыну з Браслаўскага раёна са сваёй сям’ёй. Мне даручылі трактар «Беларус 3022», на якім я і працую амаль тры месяцы. Прыклад для мяне – мой бацька, які браў мяне ў поле, калі я быў яшчэ хлапчуком. Разам з ім мы вялі ворыва глебы, нарыхтоўвалі кармы для грамадскага статку, убіралі збожжавыя культуры. Механізатарам хацеў быць з дзяцінства. І за гады работы не раз пераконваўся ў правільнасці выбару прафесіі. 

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.