krupki.by

ru RU be BE en EN

Камбайнер Пётр Кажухоўскі атрымаў Падзячнае пісьмо ад абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі



Камбайнер Пётр Кажухоўскі атрымаў Падзячнае пісьмо ад абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі

Автор / Экономика / Пятница, 12 августа 2016 15:22 / Просмотров: 1517

Бясспрэчная ісціна – у гарачую пару жніва на дапамогу непасрэдным яго ўдзельнікам прыходзяць работнікі іншых арганізацый і ўстаноў. Так надарылася і ў нашым выпадку: загадчык гаспадаркі аздараўленчага лагера «Янаўшчына» Пётр Кажухоўскі пятую ўборачную кампанію праводзіць у адкрытым акцыянерным таварыстве «Крупскі райаграсервіс». І, дарэчы, пастаянна знаходзіцца ў ліку перадавікоў.

З прыемнай місіяй – уручыць Падзячнае пісьмо і каштоўны падарунак Пятру Кажухоўскаму – на жніўныя палеткі, што раскінуліся за вёскай Заполле, прыехалі старшыня Мінскага абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Мікалай Башко, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Лідзія Бачышчава і старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Ліхолап. На Крупшчыне ўшанаванне членаў гэтага галіновага прафсаюза праводзілася ўпершыню, хаця ў абкаме ўжо стала добрай традыцыяй.

– Мы штогод разглядваем пытанне аб заахвочванні членаў нашага прафсаюза, якія прымаюць удзел у жніве, – зазначыў Мікалай Башко. – І прыемна адзначыць, што ва ўборцы ўраджаю ўдзельнічаюць нават дырэктары школ, і яны становяцца старшымі камбайнерамі, дабіваюцца добрых вынікаў. Мы выязджаем на палі ў розныя раёны Міншчыны, віншуем нашых працаўнікоў, дзякуем ім за шчырую працу, уручаем падарункі. Сёння дзеля гэтага і быў намечаны мой візіт у Крупскі раён.

Мікалай Мікалаевіч уручыў камбайнеру Падзячнае пісьмо абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, у якім выказваецца шчырая ўдзячнасць Пятру Леанідавічу за ўдзел у справе агульнадзяржаў-най важнасці – уборцы ўраджаю-2016. Далей у ім гаворыцца: «Ваша актыўная грамадзянская пазіцыя, калі вы ў перыяд свайго працоўнага водпуску разам з працаўнікамі сельскай гаспадаркі раёна літаральна змагаліся за ўраджай, заслугоўвае прызнанасці і з’яўляецца прыкладам для падрастаючага пакалення».

Каштоўны падарунак атрымала памочнік камбайнера Ірына Кажухоўская. Так-так, у сёлетняе жніво бацьку дапамагае дачка, а ў папярэднія гады гэта рабіў яго сын. Зла-джанаму сямейнаму экіпажу Мікалай Башко адрасаваў свае шчырыя віншаванні і самыя найлепшыя пажаданні. Да яго слоў далучыліся таксама Лідзія Бачышчава і Алена Ліхолап.

А далей у непрымусовай размове Пётр Леанідавіч зазначыў, што сёлетняе жніво ў яго юбілейнае – саракавое па ліку. У свой час працаваў у калгасе «Сялява» з цэнтральнай сядзібай у вёсцы Янаўшчына, дзе ён і жыве. Менавіта адсюль падчас жніва бацька з дачкой і ездзяць штораніцы ў Крупскі райаграсервіс. Ірына – студэнтка Мінскага гандлёвага каледжа. «Цяпер у мяне летнія канікулы, і я вырашыла не губляць марна час, а скарыстаць яго з карысцю: і бацьку дапамагу, і грошай зароблю. Тым больш, што ў мяне атрымліваецца і тата мяне хваліць. Напачатку нялёгка прыходзілася, а зараз уцягнулася. Бывае і такое, што за дзень праязджаем па 50 і больш кіламетраў. Я ўжо ведаю, што палеткі акцыянернага таварыства знаходзяцца і ў Начы, і ў Выдрыцы, і ў Касянічах. Пагадзіцеся, прыемна ўсведамляць, што і ад цябе залежыць лёс ура-джаю».

...Мы пакідалі поле разам з гэтым экіпажам. Ніва ўбрана, збожжа звезена, а нашых герояў чакалі новыя жніўныя палеткі.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

1 апреля начальник отдела статистики проведет «горячую линию» по вопросам выплаты зарплаты

В понедельник, 1 апреля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Телефон 8-01796 4-24-86.

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.