krupki.by

ru RU be BE en EN

Малады механізатар Сяргей Шарапаў пастаянна дабіваецца поспехаў



Малады механізатар Сяргей Шарапаў пастаянна дабіваецца поспехаў

Автор / Экономика / Среда, 31 августа 2016 14:57 / Просмотров: 1224

Сяргей ШарапаўМы ўжо неаднаразова паведамлялі аб тым, што хлебаробы ААТ «Старасельскае» першымі ў раёне пачалі ўборку збожжавых і зернебабовых і першымі закончылі. Так было ў мінулым годзе, так надарылася і сёлета. 

І нашы карэспандэнты не пакідалі без увагі ўдзельнікаў жніва на працягу ўсіх дзён яго правядзення. У ліку лепшых працаўнікоў кіраўніцтва гаспадаркі заўсёды называла прозвішча камбайнера Сяргея Шарапава. Да месца адзначыць, што яшчэ на пачатку ўборачнай хлопец атрымаў падарунак ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Затым яму як лідару раённага спаборніцтва сярод камбайнераў збожжаўборачных камбайнаў ва ўзросце да 31 года, якія намалацілі найбольшую колькасць тон збожжа ў перыяд уборачнай кампаніі бягучага года, было ўручана Падзячнае пісьмо старшыні раённага выканаўчага камітэта.

У адкрытым акцыянерным таварыстве Сяргей Шарапаў працуе толькі трэці год. Летась прымаў удзел ва ўборцы збожжа ўпершыню і сярод маладых камбайнераў пастаянна знаходзіўся ў лідарах раённага спаборніцтва. І сёлета, дарэчы, яго прозвішча не сыходзіла з раённай Дошкі гонару ўдзельнікаў працоўнага спаборніцтва на жніве. 

Уборка збожжавых і зернебабовых у гаспадарцы скончылася. З камбайна Сяргей перасеў на трактар і цяпер шчыруе на зяблевым ворыве, клапоціцца аб падрыхтоўцы глебы да наступных вясенне-палявых работ. Хлопец разумее, што ворыва зябліва – адна з галоўных умоў поспеху, задзел для будучага ўраджаю.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

1 апреля начальник отдела статистики проведет «горячую линию» по вопросам выплаты зарплаты

В понедельник, 1 апреля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Телефон 8-01796 4-24-86.

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.