krupki.by

ru RU be BE en EN

Чым харчуюць механізатараў у ААТ «Кляновічы»?



Чым харчуюць механізатараў у ААТ «Кляновічы»?

Автор / Экономика / Пятница, 11 августа 2017 10:55 / Просмотров: 1109

Справа налева: Галіна ПЛЕСКЕВІЧ, Ірына РЭВУЦКАЯ і Таццяна ЖУРАЎКІНААдразу варта заўважыць, што гандлёвы цэнтр «Шчодры колас», размешчаны ў аграгарадку Замкі, вядомы не толькі крупчанам. Яго добра ведаюць і жыхары суседніх раёнаў Віцебшчыны.Неаднойчы даводзілася чуць ад знаёмых, што па дарозе на Новалукомль яны ў абавязковым парадку заязджаюць у «Шчодры колас».

Маўляў, нідзе так смачна і даволі танна не накормяць, і нідзе не купіш такіх прывабных піражкоў з самымі рознымі начынкамі і чэбурэкаў. У гэтым неаднойчы пераконваліся і карэспандэнты нашай газеты.

І вось па прыездзе ў адкрытае акцыянернае таварыства «Кляновічы» і назваўшы мэту нашага візіту начальнік службы кадрава-прававой і ідэалагічнай работы Таццяна Пчолкіна адразу заўважыла:

– У нас працуюць проста супер-повары. Адказныя, старанныя, уважлівыя, да таго ж, сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы. Яны гатуюць такія стравы, што пальчыкі абліжаш. І гэта не толькі маё меркаванне, вы і самі зараз пераканаецеся, калі з імі пазнаёміцеся.

І наша знаёмства з работнікамі мясцовай сталовай аказалася плённым. Жанчыны расказвалі аб сабе, аб сваёй рабоце, аб стравах, якія гатуюць і для наведвальнікаў сталовай, і для механізатараў і вадзіцеляў, занятых на ўборцы збожжа, і нават па заяўцы ў гэтыя дні 30 абедаў забірае для сваіх механізатараў ААТ «Крупскі льнозавод». Старшы шэф-повар Галіна Плескевіч, напрыклад, на Крупшчыне ўжо 20 гадоў, і з іх 16 аддала поварскай справе ў сталовай адкрытага акцыянернага таварыства «Кляновічы». Бясспрэчна, што набыты вопыт дапамагае Галіне Пятроўне не толькі самой смачна гатаваць стравы, але і ахвотна дзяліцца сваім уменнем з тымі, хто працуе побач. А гэта яе калегі – Ірына Рэвуцкая, Святлана Бірукова і Таццяна Жураўкіна. Абеды, а іх кожны дзень не менш 65-ці, прыгатаваныя ўвішнымі рукамі гэтых повараў, развозяцца па палях, дзе жніво зараз у самым разгары.

– Калі разам з шэф-поварам распрацоўваем меню, абавязкова ўлічваем меркаванні камбайнераў, – заўважыла тэхнолаг гаспадаркі Іна Вергейчык. – Ды і пагодныя ўмовы знаходзяцца не на апошнім месцы. Пагадзіцеся, што ў спякоту хочацца пакаштаваць не баршчу або капусты, а, вядома ж, халадніку. Таму мы таксама, як і хлебаробы, уважліва сочым за прагнозам. Ды і меню ў нас разнастайнае і кожны дзень новае. Вось, напрыклад, яно за адзін з апошніх дзён: на першае – свежая вараная капуста, на другое – катлеты «Асобыя», макароны адварныя, хлеб, на трэцяе – чай з цукрам, булачка, мінеральная вада. Кошт такога абеду – 4 рублі 42 капейкі. Механізатары ж аплачваюць 30 працэнтаў ад агульнага кошту, і абыходзіцца ён у 1 рубель 33 капейкі. Астатняе даплачвае гаспадарка. І порцыі для тых, хто працуе ў полі, павялічаны: грамаў 500 – першае, 300-350 – другое.

На падвячорак у той жа дзень камбайнерам прывезлі свежыя памідоры, кумпячок курыны смажаны, хлеб, піражкі. І ў абавязковым парадку – вада пітная або мінеральная. Развозяць абеды і падвячоркі ў тэрмасах дзве спецыяльна абсталяваныя машыны. Палеткі таварыства знаходзяцца на значнай адлегласці ад цэнтральнай сядзібы, таму вадзіцелі і раздатчыцы стараюцца аператыўна даехаць да ўсіх.

– Кіраўніцтва гаспадаркі імкнецца зрабіць харчаванне механізатараў больш танным, таму асноўны прадукт – ялавічыну – выкарыстоўваем з мясцовых жывёлагадоўчых ферм, – уступіла ў размову начальнік аддзела рознічнага гандлю і грамадскага харчавання Галіна Высоцкая, якая якраз зайшла ў сталовую і якую нам ахарактарызавалі вельмі здольным арганізатарам і наогул мазгавым цэнтрам. – Ведаю, што да спадобы ўсім і наша печыва. Але галоўнае, што ўсё гэта зроблена ўмела і старанна, таму механізатары ядуць і нахвальваюць нашых повараў, што таксама прыемна. Да месца адзначыць, што дзяўчаты час ад часу прыносяць варэнне з дому і пякуць для іх пірагі.

Вось што, у прыватнасці, заўважыў камбайнер Аляксей Святлоў, якога мы сустрэлі на збожжавым полі: 

– Наварысты боршч, сытныя катлеты або смажаная рыба, пюрэ з бульбы або рагу з гародніны, свежыя булачкі або піражкі, кампот або морс – усё гэта мы з’ядаем з задавальненнем, дзякуючы нашым старанным поварам. Падзякі мы выказваем таксама раздатчыцам – Любові Шарапавай і Алене Клімавай, якія заўсёды аператыўна, бо ведаюць, што час не церпіць, з усмешкай на вуснах, каб узняць настрой нам, падаюць кожнаму, хто працуе на даным участку, усе гэтыя прысмакі і спяшаюцца да іншых удзельнікаў жніва. Ніхто не расседжваецца, літаральна некалькі хвілін на абед – і зноў за штурвал камбайна. Час не церпіць!

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.