krupki.by

ru RU be BE en EN

Крупскі льнозавод заканчвае церабленне льну



Крупскі льнозавод заканчвае церабленне льну

Автор / Экономика / Четверг, 24 августа 2017 10:21 / Просмотров: 1544

Вось-вось закончыцца церабленне льну ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Крупскі льнозавод». Аб гэтым нам паведаміў дырэктар прадпрыемства Васіль Хоміч, калі мы папярэдне дамовіліся сустрэцца на льняных палетках паблізу вёскі Старыя Шчаўры ў мінулую пятніцу.

Так атрымалася, што толькі-толькі пад’ехала рэдакцыйная «Ніва», як следам за ёй – сам кіраўнік ільнозавода. Акінуўшы позіркам палеткі, было бачна, што кожны з працаўнікоў ведае заданне, без мітусні, адказна робіць сваю справу.

– І гэта сапраўды так, – нібы падслухаўшы думкі, прамовіў Васіль Хоміч. – Як вядома, увесь клопат па вырошчванні даўгунцу кладзецца менавіта на механізатараў. А яны, у сваю чаргу, ніколі не падводзяць. Самі бачыце, якая спякота і як нялёгка ім прыходзіцца, ды кожны адносіцца да даручанай справы з разуменнем і адказнасцю. Ніхто не скардзіцца на цяжкасці, усе разумеюць, што ўборачны перыяд самы важны і трэба скарыстаць кожную хвіліну, каб своечасова выцерабіць лён і каб траста лягла пад жнівеньскія росы – самыя спрыяльныя ўмовы для яе вылежкі.. Толькі дзе яны, тыя росы?! Ужо ў 9 гадзін раніцы расінкі не ўбачыш...

Васіль Уладзіміравіч проста не можа хаваць сваіх эмоцый, таму яны і выплёскваюцца. І кіраўніка прадпрыемства, дарэчы, адзінага ў вобласці, дзе круглы год арганізавана трохзменная работа калектыву, можна зразумець: ён і механізатарам, якія працуюць у гэтыя дні зранку да вечара, спачувае, а таксама перажывае, што з-за вясенняй засухі лён не набраў патрэбнага росту. Далей мы пачулі, што ўборачная плошча сёлета складае 1 340 гектараў, з іх 1 140 самога прадпрыемства і па 100 гектараў ААТ «Старасельскае» і «МайскаеАгра». Але ж, як вядома, убіраць гэтыя гектары даводзіцца зноў жа льнозаводцам. 

Аляксандр Моніч

Віктар Шалак

– З плошчы 550 гектараў сабрана 230 тон насення, атрымліваецца па 4 цэнтнеры з гектара, – працягваў Васіль Уладзіміравіч. – Для таго, каб хутчэй вылежвалася траста, праводзіцца яе абарочванне. І ўжо на сённяшні дзень гэта зроблена на плошчы звыш 400 гектараў. 480 тон трасты пайшло нумарам 1 і завод ужо на новай сыравіне можа працаваць у тры змены. Ідзе і адгрузка трасты на Аршанскі льнокамбінат. Ужо адгружана 10 тон доўгага валакна і 20 – кароткага. Варта адзначыць, што якасць яго добрая.

Васіль Уладзіміравіч расказаў, што плануецца нарыхтаваць 4 тысячы тон трасты, а гэта колькасць дастатковая, каб завод працаваў у тры змены і выканаў дзяржаўны заказ. На льняных палетках штодзень завіхаюцца 7 ільнокамбайнаў і 2 ільноцерабілкі, на якіх шчыруюць старанныя механізатары. Першае месца ў спаборніцтве трывала ўтрымлівае Аляксандр Моніч, які ўбраў лён на плошчы 140 гектараў. На другім – Віктар Шалак – 120 гектараў убранай плошчы. Трэцяе месца за Яўгенам Вішняком, які ўбраў і выцерабіў лён на плошчы 110 гектараў. На льноцерабілцы шчыруе Васіль Віннік, на рахунку якога 180 гектараў выцерабленага льну, стараюцца таксама Віталій Воранаў і Валерый Базюк.

Падчас гутаркі з механізатарамі яны адзначалі клопат да іх з боку і кіраўніцтва, і прафсаюзнага камітэта. Давялося пачуць, што кожную раніцу на спецыяльным стэндзе змяшчаецца інфармацыя аб выкананні нормы выпрацоўкі, аб заработнай плаце за папярэдні дзень. У гонар перадавікоў узнімаецца Флаг працоўнай славы, яны заахвочваюцца матэрыяльна. Прама на поле падвозяцца абеды, за якія ў механізатараў вылічваецца невялікі працэнт. 

І яшчэ. Мы ведалі, што менавіта ў гэты дзень Васіль Хоміч меў размову з міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Леанідам Зайцам, які па дарозе на Аршанскі льнокамбінат завітаў і на Крупшчыну. 

– Разам мы пабывалі на льняных палетках ля вёскі Брышча. – дадаў напрыканцы Васіль Уладзіміравіч. – Дастаткова добра ён ацаніў становішча на нашым прадпрыемстве і зазначыў, што галоўнае – своечасова ўбраць ураджай, думаць не толькі аб колькасці, але і аб якасці «паўночнага шоўку». Яшчэ раз падкрэсліў, што лён – гэта асаблівая культура, якая патрабуе ўвагі на ўсіх этапах вытворчасці. І з гэтым, бясспрэчна, нельга не пагадзіцца.

Автор

admin

admin

Актуально

1 апреля начальник отдела статистики проведет «горячую линию» по вопросам выплаты зарплаты

В понедельник, 1 апреля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Телефон 8-01796 4-24-86.

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.