krupki.by

ru RU be BE en EN

Першымі у вясеннія клопаты ўключыліся земляробы ААТ «Крупскі райаграсервіс»



Першымі у вясеннія клопаты ўключыліся земляробы ААТ «Крупскі райаграсервіс»

Автор / Экономика / Вторник, 17 марта 2015 16:23 / Просмотров: 1731

У гэтым годзе цёплыя зімовыя дні і ранняя вясна прымусілі земляробаў выбарачна весці палявыя работы з канца лютага. Раней звычайнага і ў нашым раёне пачаліся падкормка азімых зерневых, сенакосаў і пашы, шматгадовых траў, унясенне арганічных і мінеральных тукаў. Пры далейшым спрыяльным надвор’і  хутка ў поле выйдуць і сеялкі. 

 

Аднымі з першых у вясеннія клопаты ўключыліся земляробы ААТ «Крупскі райаграсервіс». Яшчэ ў лютым было падсеяна 172 гектары канюшыны, актыўна вядуцца падкормка і іншыя работы.

Разам з галоўным аграномам гаспадаркі Ілонай Ляпехай мы пабывалі на ўчастку ля малочнатаварнага комплексу «Плавучае», дзе вялося ўнясенне арганікі. Работы тут ужо заканчваліся. Здалёк была бачна арганізаваная праца механізатараў. Гэта, як і добра ўгноенае поле, радавала вока. А пагутарыўшы з механізатарамі, адчулі, што настроены яны аптымістычна. 

– На сёння на ўнясенні арганікі пакуль занята адно звяно ў складзе механізатараў Міхаіла Малашчанкі і Васіля Худалея, якія працуюць на трактарах «МТЗ-3022» з прычэпамі «ПМФ-18»,  і  Аляксандра Лісоўскага – на пагрузчыку, – тлумачыла Ілона Уладзіміраўна. –  На гэтых 16 гектарах будзе праведзена перазалужэнне і створана многакампанентная паша для дойнага статка. Працуем з 6 гадзін раніцы і да абеду, бо пазней на поле пакуль нельга ўз’ехаць. Як толькі надвор’е паспрыяе, у работу па ўнясенні арганікі ўключацца і іншыя звенні. Дарэчы, гэтыя працаўнікі кожны год займаюцца і сяўбой яравых.

Як гаварыла далей галоўны аграном, на палях каля вёскі Лазоўка і на вытворчым участку «Касянічы» ідзе ўнясенне мінеральных угнаенняў. Гэтыя работы там праводзяць адпаведна механізатары Юрый Шыдлоўскі і Уладзімір Баравік. 

– А сяўбу яравых збожжавых будзем пачынаць, калі глеба прагрэецца на 10 сантыметраў да 5 градусаў, – удакладніла аграном. – Але пры гэтым абавязкова трэба ўлічваць асаблівасць сёлетняга года – дэфіцыт у глебе вільгаці. А гэта не лепшым чынам паўплывае на стан пасеваў, а потым – на ўраджайнасць. Таму там, дзе вільгаці недастаткова, можна сеяць раней.

Усяго земляробам ААТ «Крупскі райаграсервіс» неабходна засеяць яравымі збожжавымі 1500 гектараў, 550 –  кукурузай, 20 – гароднінай, 218 – аднагадовымі культурамі, 150 гектараў яравым рапсам. Але, пакуль сеялкі выйдуць у поле, неабходна прыкласці шмат намаганняў па правядзенні папярэдніх работ. Што і робяць працаўнікі гаспадаркі старанна і якасна.

Автор

Татьяна Дудко

Татьяна Дудко

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.