krupki.by

ru RU be BE en EN

20 декабря Крупское райпо проведет "Ночь подарков"



20 декабря Крупское райпо проведет "Ночь подарков"

Автор / Экономика / Четверг, 07 декабря 2017 16:27 / Просмотров: 1654

Набліжаюцца Калядныя і Навагоднія святы. А гэта, як правіла, пара ўсемагчымых акцый, распродажаў, маркетынгавых мерапрыемстваў. Іх арганізатары імкнуцца зрабіць для сваіх кліентаў самыя лепшыя прапановы і падарункі.

Аб тым, што падрыхтавала для жыхароў раёна Крупскае раённае спажывецкае таварыства, мы спыталі ў намесніка старшыні райспажыўтаварыства Ірыны ГУСЕЎСКАЙ:

– Адразу заўважу, што ў нехарчовых магазінах раённага спажывецкага таварыства – «Прамтавары» г. Крупкі, «Гаспадарчыя тавары» г. Крупкі, г.п. Халопенічы, «Купалінка» аграгарадка Ухвала, «Дзіцячы свет» г. Крупкі – мы плануем шмат навагодніх акцый. 

У прыватнасці, 20 снежня праходзіць «Ноч падарункаў» са скідкай з рознічных цэн у памеры 10% на ўвесь рэалізуемы асартымент тавараў.

З першага па 31 снежня праводзіцца акцыя «Навагоднія падарункі» з прадастаўленнем скідкі ў памеры 10% на наступную пакупку пры аднакратным набыцці тавараў на агульную суму звыш 200 рублёў у адным чэку. 

З 26 па 31 снежня будзе праходзіць распродаж тавараў навагодняга асартыменту з прадастаўленнем скідкі не менш 15% на тавары навагодняга асартыменту – ёлкі і сосны натуральныя, мішура, ёлачныя ўпрыгажэнні, электрагірлянды, сувеніры і інш.

У магазіне «Дзіцячы свет» сумесна з камітэтам прафсаюза і Цэнтрам карэкцыйнага развіваючага навучання і рэабілітацыі Крупскага раёна ў перыяд з 1 па 31 снежня арганізавана сацыяльная акцыя «Дары дабро – стань Дзедам Марозам». 

І гэта яшчэ не ўсё. Пакупнікі магазінаў «Родны кут» № 12 і № 14 па вул. Леніна, вул. Міра г. Крупкі, у чыіх чэках будзе сума больш за 100 рублёў, атрымаюць падарункі ў цэнавым дыяпазоне ад 7 да 25 рублёў. Гэта акцыя будзе доўжыцца да 25 снежня.

Нагадаю, што практычна ў кожным нашым магазіне размешчаны рэкламныя плакаты з інфармацыяй аб асартыменце і цэнах, аб канкрэтных датах і ўмовах праводзімых акцый. Прыходзьце, мы вам заўсёды рады.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.