• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Скиф
Россия. История, фэнтези. боевик
Приключения Паддингтона 2
Великобритания, Франция. Мультфильм
Zомбоящик
Россия. Комедия
Астрал 4: Последний ключ
США. Ужасы

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Карта сайта

Вясковая гандлёвая кропка ў Вялікім Восаве расчыніла свае дзверы пасля рамонту

Рейтинг:   / 0
ПлохоОтлично 

Нямнога часу спатрэбілася для таго, каб будаўнічая брыгада Крупскага раённага спажывецкага таварыства зрабіла капітальны рамонт магазіна вёскі Вялікае Восава і каб ён расчыніў свае дзверы для вяскоўцаў якраз напярэдадні Новага года.

– Варта адзначыць, што стараліся ўсе, – зазначыў старшыня Хацюхоўскага сельвыканкама Віктар Кострыкаў. – Пагадзіцеся, што магазін на вёсцы – гэта і месца, дзе можна купіць усё самае неабходнае, як кажуць, не адыходзячы ад дому. Гэта і месца сустрэчы, дзе можна абмеркаваць навіны і падзеі. Недарэмна ж, Адзіныя дні інфармавання таксама праходзяць альбо ў магазінах, альбо ля прыпынкаў аўталавак. І, дарэчы, у вёсцы Вялікае Восава пражываюць каля 150 чалавек. Так што, гандлёвая кропка проста неабходна.

Пад вечар 28 снежня мы завіталі ў магазін. Па ўсім адчувалася, што тут рыхтаваліся загадзя. Нягледзячы на параўнаўча невялікі памер гандлёвай кропкі, мы заўважылі неблагі асартымент тавараў штодзённага карыстання. На паліцах – хлеб, батоны, мука, цукар, алей, безалкагольныя напіткі і сокі, торты вытворчасці магазіна “Кулінарыя” г. Крупкі, сыры, як нам падказалі, ажно 12 відаў каўбасных вырабаў, малочныя прадукты, макаронныя вырабы і многае іншае. Якраз падчас нашага знаходжання ў магазіне завезлі фрукты – мандарыны, апельсіны, яблыкі, а таксама капусту, моркву, сталовыя буракі. Да месца адзначыць, што ёсць і прадукты па пераднавагодняй акцыі.

– Мы вельмі рады, што ў нас зноў адкрыўся магазін, – гаварыла мясцовая жыхарка Тамара Кухта. – Прывыклі да яго, ведалі, калі будзе прывоз. Аднак не хачу наракаць і на аўталаўку, якая прыходзіла да нас тры разы на тыдзень. Тут таксама ўсё было, ды і вадзіцелі-прадаўцы вельмі шчырыя і адказныя. Але ж часам яе, пакуль пад’едзе, трэба было чакаць. Цяпер жа ведаем расклад работы магазіна, таму і будзем разлічваць час на яго наведванне. Ды і выбар тут большы і лепшы.

– А гэта гандлёвая кропка напачатку будзе працаваць з 9.00 да 16.00 у аўторак, чацвер і суботу – у тыя дні, калі завозіцца хлеб, – дадала начальнік рознічна-гандлёвага ўчастка райспажыўтаварыства Наталля Карпека, якая прымала самы непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы магазіна да яго адкрыцця. – Ды і прадаўца мы добра ведаем. Гэта – Таццяна Браніславаўна Лабаноўская, якая загадвае лаўкай на даму ў суседняй вёсцы Ігрышча. Упэўнена, што з ёй знаёмы і многія іншыя вяскоўцы, бо неаднойчы звярталіся туды.

Усе мясцовыя жыхары, якія прыйшлі ў свой магазін, выказвалі падзяку за яго адкрыццё раённай і мясцовай уладам, раённаму спажывецкаму таварыству. Пагадзіцеся, напярэдадні вялікіх пакупак да навагодніх і калядных святаў лепшага падарунка і не пажадаеш.

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.