krupki.by

ru RU be BE en EN

Бобрскі сельсавет далучыўся да праекта «У славу агульнай Перамогі!»: мяшочкі з зямлей сабраны з трох брацкіх магіл



Бобрскі сельсавет далучыўся да праекта «У славу агульнай Перамогі!»: мяшочкі з зямлей сабраны з трох брацкіх магіл

Автор / Главные новости / Вторник, 05 ноября 2019 09:07 / Просмотров: 1242

Мяшочкі з зямлёй былі сабраны з трох знакавых для кожнага жыхара сельсавета месц. Першую жменьку ўзялі з брацкай магілы па вуліцы Зарэчча г.п. Бобр, дзе пахаваны 143 воіны, якія загінулі ў чэрвені-ліпені 1944 года пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На мітынгу прысутнічалі старшыня сельвыканкама Сяргей Гур, мясцовыя жыхары, вучні і настаўнікі Бобрскай сярэдняй школы. Ва ўступным слове Сяргей Гур адзначыў:

– Міжнародная акцыя памяці прысвячаецца 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. З верасня бягучага года па красавік наступнага з месц воінскай славы, памятных месц пахавання  воінаў і мірных жыхароў былых рэспублік СССР будзе ўзята зямля. Фіналам праекта стане закладка гэтай свяшчэннай зямлі ў нішы Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску для вечнай малітоўнай памяці. Цырымонія пройдзе 9 мая 2020 года – у 75-годдзе Вялікай Перамогі.

 

 

Выступаючы на мітынгу, кіраўнік краязнаўчага музея Бобрскай сярэдняй школы Людміла Ерамянок расказала аб тым, якой цаной дасталася савецкаму народу перамога. У руках яна трымала пахавальнае паведамленне родным Салаўёва Сяргея Міхайлавіча, які загінуў у баі за мястэчка Бобр 28 чэрвеня 1944 года і якое захоўваецца ў школьным музеі. Вучні акунуліся ў тыя трагічныя падзеі, пранікліся разуменнем таго, што значыць жыць пад мірным небам, атрымалі наказ берагчы мір, за які змагаліся іх  прадзеды.

Другі мяшочак быў запоўнены зямлёй з магілы ахвяр фашызму, дзе пахаваны 961 мірны жыхар, расстраляны нямецка-фашысцкімі захопнікамі 10 кастрычніка 1941 года.

– На тэрыторыі нашага сельсавета, як і ўсёй краіны, ёсць брацкія магілы, адзіночныя воінскія пахаванні, помнікі. За час акупацыі фашысты закатавалі і расстралялі шмат мясцовых жыхароў, многія не вярнуліся з катаржных работ у Германіі, загінулі на франтах, – працягваў Сяргей Гур. – Упэўнены, што памяць аб той вайне навечна застанецца ў сэрцах усіх нас.

Каля вёскі Стары Бобр знаходзіцца брацкая магіла 6 савецкіх воінаў, якія загінулі 27 чэрвеня 1944 года пры вызваленні гэтага населенага пункта ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 60-х гадах на магіле быў пастаўлены абеліск. Падчас мітынгу адна са старэйшых жыхарак аграгарадка Замкі Галіна Фёдараўна Макарэвіч успамінала, як мясцовыя камсамольцы і моладзь збіралі сродкі на ўзвядзенне гэтага помніка. Каб зрабіць уклад у гэту добрую справу, яны ездзілі з канцэртамі не толькі ў населеныя пункты Крупшчыны, але і ў Барысаўскі раён, праводзілі суботнікі і нядзельнікі.

Тут жа было ўзгадана, як два гады таму з горада Пярмі сюды прыязджалі сын і дачка загінуўшага чырвонаармейца Уладзіміра Манзенкова, якія праводзілі пошукі месца пахавання бацькі. І на падставе данясенняў абагульненай базы даных «Мемарыял» былі ўстаноўлены прозвішчы 6 ваеннаслужачых 3-й гвардзейскай танкавай брыгады, якія загінулі 27 чэрвеня 1944 года пры вызваленні Крупскага раёна і пахаваны ў вёсцы Стары Бобр. Так на абеліску з’явілася памятная дошка з прозвішчамі шасці танкістаў, якія лічыліся невядомымі.

...Чалавецтва ўваходзіць у эпоху, у якой не будзе жывых сведкаў тых падзей. Адзінай сведкай застаецца наша памяць. І мы павінны даражыць ёю.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

1 апреля начальник отдела статистики проведет «горячую линию» по вопросам выплаты зарплаты

В понедельник, 1 апреля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Телефон 8-01796 4-24-86.

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.