krupki.by

ru RU be BE en EN

Бобрская сярэдняя школа адзначыла 150-годдзе (фота)



Бобрская сярэдняя школа адзначыла 150-годдзе (фота)

Автор / Главные новости / Среда, 11 декабря 2019 14:23 / Просмотров: 5224

Да гэтай адметнай даты рыхтаваліся ўсе: і вучні, і настаўнікі, і, бясспрэчна, выпускнікі мінулых гадоў. А іх, дарэчы, было столькі, што ледзь-ледзь умясціла актавая зала.

Усіх шчыра віталі і запрашалі ў школьны музей. Настрой быў прыўзняты. Госці з цікавасцю аглядалі выставу фотаздымкаў. Раз-пораз чуліся радасныя воклікі: «Дык гэта ж наша класная Аляксандра Антонаўна!», «А вось мы разам з усім класам!», «А ты пазнаеш нашу актывістку Тамару?», «А вось тут, пабачце, мы на школьнай лінейцы»… І такіх успамінаў было не злічыць. Усе з вялікай цікавасцю абыходзілі раздзелы музея «Старонкі мінулага», «Праз лёс прайшоў Афганістан», «Гэтага забыць нельга», «Яны абаранялі Бобр», «Залатыя Зоркі Бабра», «Героі Крупшчыны»…
У фотазоне рабілі здымкі многія выпускнікі мінулых гадоў. Тут жа вялася рэгістрацыя тых, хто прыбыў на свята. У спецыяльным сшытку запісвалася прозвішча, год выпуску, клас.

Усё фае было запоўнена кветкамі і фота: як рэтра, так і сучаснымі. Педагагічныя калектывы і выпускнікі 1950, 1966, 1969, 1970, 1984 гадоў... Усё гэта прадстаўлялася, быццам у кадрах кінахронікі.

І вось ўсе сабраліся ў актавай зале. «Бобр у сэрцы маім»... Упэўнена, што кранальныя кадры гістарычнага роліка з такой назвай не пакінулі раўнадушным нікога. Гарталіся старонкі летапісу, гучалі прозвішчы настаўнікаў, якія працавалі ў тыя гады, мы пабачылі фота першага выпуску, дырэктараў, педагагічных калектываў розных перыядаў...

Гасцей свята парадавала і ўразіла песня «Васільковае неба» ў выкананні Віялеты Галкінай, вучаніцы 10 класа, якая ў мінулым навучальным годзе стала пераможцай абласнога конкурсу «Вучань года Мінскай вобласці-2018».

Самыя цёплыя і сардэчныя словы ў адрас былых і сённяшніх настаўнікаў і вучняў выказаў намеснік старшыні Крупскага райвыканкама Андрэй Вараб’ёў:

– Ад імя старшыні райвыканкама Анатоля Станіслававіча Козела і сябе асабіста я віншую ўсіх прысутных з адметнай датай – 150-годдзем Бобрскай сярэдняй школы. Такая дата знамянальная не толькі для школы, але і для ўсёй сістэмы адукацыі раёна. Тады, у 1869 годзе, наўрад ці маглі падумаць, што будзе адзначацца такі важкі юбілей. Мяркую, што гэта мяжа па меншай меры яшчэ на столькі ж гадоў. Выпускнікі школы прымалі ўдзел ва ўсіх значных падзеях, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі і не толькі. Праз лёсы многіх вашых аднавяскоўцаў прайшла Вялікая Айчынная вайна. У школы вельмі многа сяброў. І перш за ўсё гэта яе выхаванцы – вялікія і маленькія, былыя і цяперашнія, для якіх малая радзіма – гэта Бобр, гэта масток, праз які яны праходзілі і праходзяць, гэта ранішнія туманы і жнівеньскія зарніцы. Асаблівую ўдзячнасць хачу выказаць ветэранам педагагічнай працы, якія былі і да гэтага часу застаюцца адданымі сваёй справе.

Прывітальны адрас і падарунак быў уручаны дырэктару школы Вераніцы Голец, якая ў далейшым прымала цёплыя і сардэчныя словы віншаванняў і падарункі ад начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алены Бомберавай, сваіх былых калег – Алены Баранчук, Таццяны Пятрушынай і Уладзіміра Кушнера. Апладысментамі сустрэлі і выступленне старшыні Бобрскага сельвыканкама Сяргея Гура. Падзякі старшыні райвыканкама былі ўручаны ветэранам педагагічнай працы Людміле Пятроўне Ерамянок, Вандзе Баляславаўне Андрэевай і Валянціне Васільеўне Карнейка. Усе, хто ўзнімаўся на сцэну, атрымлівалі сімвалічны сувенір – званочак.

Асобныя словы былі адрасаваны настаўнікам, якія аддалі Бобрскай школе шмат гадоў сваёй працы і якія прыйшлі на юбілей школы. Кветкі былі ўручаны Ангеліне Мікалаеўне Стулавай, Зінаідзе Мікалаеўне Іванюковіч, Раісе Аляксандраўне Таберка, Раісе Аляксееўне Герасімавай...

Падчас сустрэчы праводзіліся віктарыны, пераклічкі, конкурсы. З цікавасцю паглядзелі відэапрывітанне ад былога выпускніка Юрыя Чэркаса. «Ёсць куток на зямлі, да якога міжволі раз-пораз вяртаюцца твае думкі. Такія глыбокія і сардэчныя гэтыя думкі-ўспаміны, што абавязкова прыедзеш, няхай толькі паклічуць...», – выказаў меркаванне многіх Віктар Ляшкоў.

І, як бачым, яны «прыйшлі, прыехалі, прыляцелі». Каб сказаць словы ўдзячнасці роднай школе, расказаць аб сабе, уручыць падарункі. Шмат шчырых слоў прагучала падчас ўрачыстасці. Так, школа – вечна маладая, вырастаюць адны, на змену ім прыходзяць іншыя, якія і будуць працягваць яе летапіс.

 

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.