krupki.by

ru RU be BE en EN

У чароўны свет роднай мовы запрашалі вучні і педагогі гарадской СШ № 1



У чароўны свет роднай мовы запрашалі вучні і педагогі гарадской СШ № 1

Автор / Главные новости / Понедельник, 21 февраля 2022 16:59 / Просмотров: 1682

Тыдзень гуманітарных ведаў у навучальнай установе пачаўся святкаваннем Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаўся 21 лютага.

На імпрэзу завіталі і мы. У фае нас сустракалі дзяўчаткі-беларусачкі і хлопцы ў народным адзенні. На мультымедыйным экране – беларускія пейзажы і краявіды ў суправаджэнні песні “Белая Русь”. Імправізаваны беларускі куток – пралка, тканыя рушнікі, саламяныя лялькі і сноп – яскрава адлюстраваў нацыянальны каларыт. У школе якраз быў перапынак. Вучні незвычайна бавілі час: разгадвалі крыжаванкі, займаліся беларуска-рускім перакладам, рашалі лінгвістычныя задачы.   

– Адзначаць Дзень роднай мовы – наша школьная традыцыя, – тлумачыць васьмікласніца Дар’я Хацкевіч. – На перапынках гучаць беларускія песні. Праходзяць паэтычныя конкурсы. Мы не толькі замацоўваем веды, атрыманыя на ўроках беларускай мовы і літаратуры, але і знаёмімся з традыцыямі і абрадамі нашага народа, удзельнічаем у віктарынах, конкурсах, народных гульнях.

– Дарэчы, мінулыя гады мы праводзілі народныя гульні, адным з любімых дзецьмі – “Ручэй”, – кажа настаўнік беларускай мовы і літаратуры Аксана Бялаўская. – Любоў да роднай мовы перадавалі праз абдымкі адзін аднаго. На жаль, з-за эпідсітуацыі адышлі ад традыцыі. Думаю, што некалі ўзнавім.

Прагучаў званок, які запрасіў на мерапрыемства “Не пакідайце ж мовы роднай”. Ва ўрачыстым адкрыці свята Аксана Бялаўская зрабіла акцэнт на тым, што ніякае багацце чалавека не можа быць даражэйшым за родную мову. Аксана Уладзіміраўна павіншавала навучэнку Таццяну Цімкіну і ўручыла ўзнагароду за ўдзел у рэспубліканскім конкурсе па беларускай мове “Буслік”.

Загадкі-жарты, конкурсы, тэатралізаваная пастаноўка беларускай народнай казкі “Падарожнікі” – цікавы і займальны матэрыял прыйшоўся па душы кожнаму ўдзельніку. Здзейснілі яны падарожжа ў краіну “Фразеалогія”. А танец дзяўчат у народным і сучасным адзенні сімвалізуе повязь часоў мінулых і дня сённяшняга.

– Шчыра кажучы, апранутае народнае адзенне дапамагло мне паглыбіцца ў мінулыя часы, – дзеліцца ўражаннямі 9-класнік Данііл Крэнцік. – Гэта як машына часу, якая на імгненне дазволіла адчуць сябе сапраўдным беларусам. Мы павінны шанаваць сваю мову, свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае. Бо гэта спадчына продкаў і вялікі нацыянальны скарб.

– Зараз ідзе Год гістарычнай памяці, – кажа 8-класніца Вольга Вусік. – А мова і ёсць гістарычная спадчына, якую мы павінны шанаваць і захоўваць. Важна глядзець тэлеперадачы, чытаць кнігі на беларускай мове і ўбіраць усё самае цікавае. Бо без мовы няма народа.

– Ганарыцца сваёй мовай, ведаць, любіць і шанаваць роднае слова павінен кожны беларус, – сказала напрыканцы Аксана Бялаўская.

На гэтым  падарожжа па чароўным свеце роднай мовы не скончылася. Наперадзе – шмат цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў.

Іна ГАРА.

Автор

admin

admin

Актуально

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.