krupki.by

ru RU be BE en EN

«Халопеніцкі карагод» вызначыў адметнасці 571-й гадавіны пасёлка



«Халопеніцкі карагод» вызначыў адметнасці 571-й гадавіны пасёлка

Автор / Главные новости / Среда, 17 августа 2022 10:18 / Просмотров: 3373

«Халопеніцкі карагод» вызначыў адметнасці 571-й гадавіны пасёлка Кірмаш з нагоды гістарычнай даты ў Халопенічах ладзілі ў адзінаццаты раз.

І першая адметнасць у тым, што сёлета ўрачыстасць перанеслі з верасня на жнівень. Мясцовая ўлада прыслухалася да пажаданняў жыхароў і арганізавала свята ў апошні летні месяц.

– Мы згодны, што летнія гулянні заўсёды больш шматлюдныя і цёплыя не толькі шчырасцю ўдзе­льнікаў, але і надворнымі ўмовамі, – падкрэсліў у вітальным слове старшыня Халопеніцкага сельвыканкама. Андрэй Вакулаў. – А гэта акалічнасць і для арганізатараў, і для гасцей не на апошнім месцы.

А далей вядучыя прыгадалі найбольш значныя гістарычныя факты з гісторыі населенага пунк­та, які калісьці быў паселішчам, мястэчкам, пасёлкам, раённым цэнтрам і, нарэшце, набыў сёлетні статус гарадскога пасёлка. Падзеі рознага кшталту змянялі адзін аднаго – усё, як у жыцці людзей.

Асаблівы акцэнт арганізатары віншавальна-ўрачыстай праграмы зрабілі на юбілейныя даты і здзяйсненні, якія прыпадаюць на 2022 год.

У прыватнасці, 255 гадоў прайшло з часу падпісання каралём Станіславам Панятоўскім граматы, якая дазваляла правядзенне ў Халопенічах кірмаша.

250 гадоў таму (у 1772 годзе) уладальнікам паселішча стаў Марцыян Храптовіч, пры якім Халопенічы становяцца цэнтрам Аршанскага павета, маюць права горада і робяцца месцам правядзення павятовых сеймітаў. У гэты час Халопенічы інтэнсіўна развіваюцца.

210 гадоў назад – у час вайны з французамі 1812 года – страты і разбурэнні не абмінулі і тагачаснага ўладара Халопенічаў. Быў разбураны маёнтак графа Храптовіча. На жаль, якім ён быў – гэты маёнтак – застаецца зараз толькі ўяўляць у думках. Бо ў архівах яго апісання і выявы не знайшлося. Вядома толькі адно – маёнтак быў…

160 гадоў назад (20 сакавіка 1862 года) – у мястэчку Халопенічы нарадзіўся Адам Ягоравіч Багдановіч, знакаміты пісьменнік, вучоны, этнограф, бацька зоркі беларускай паэзіі Максіма Багдановіча.

125 гадоў назад (па даных перапісу 1897 года) – у Халопенічах налічвалася найбольшая колькасць жыхароў. Для параўнання: сёння ў гарадскім пасёлку пражывае 1 391 чалавек.

55 гадоў назад (у верасні 1967 года) пабудаваны і зда­дзены ў эксплуатацыю комплекс трохпавярховага памяшкання і прыбудоў Халопеніцкай сярэдняй школы.

Палова стагоддзя – 50 гадоў – прайшло яшчэ з двух важкіх падзей. Адна з іх – мясцовай школе прысвоена імя беларускага паэта Максіма Багдановіча. Другая – 1972 год стаў датай адліку дзейнасці ў Халопенічах аднаго з найбольш буйных мясцовых прадпрыемстваў – філіяла Мінскага станкабудаўнічага завода імя Кірава. Зараз прадпрыемства рэарганізавана, але будынкі не пустуюць. У памяшканнях працуюць прыватныя прамысловыя прадпрыемствы «Белпалімер» і «Акваком».

Так паступова, крок за крокам, свята наблізілася да віншаванняў юбіляраў з уласнымі датамі. На сцэне памятныя адрасы ўручалі і словамі віншаванняў віталі пары, якія ў 2022 годзе адзначаюць «залатыя» вяселлі. 50 год разам рука аб руку ідуць Мікалай і Тамара Макарэвічы, Іван і Валянціна Ліснеўскія, Анатоль і Галіна Ганчаровы.

Своеасаблівую эстафету паважаныя юбіляры перадалі самай маладой сям’і з Халопеніч – Арцёму і Марыне Казак. Пара ўступіла ў шлюб у лютым. І як патлумачыў старшыня сельвыканкама – у намінацыю для віншавання выбралі іх як сапраўды самых юных з тых, хто сёлета рэгістраваў адносіны. І важны момант – рабіў гэта ўпершыню. Дарэчы, сям’я Арцёма і Марыны паспела за гэты час папоўніцца на аднаго маленькага, але вельмі важнага прадстаўніка. Сыну Ягору – толькі пяць месяцаў, а ён ужо ў цэнтры ўвагі на традыцыйным свяце ў пасёлку.

З немаўлят увагай карысталася і самая маленькая жыхарка Халопенічаў – Эмілія Васілеўская. Дзяўчынцы менш двух месяцаў, а яна з мамай Кацярынай і татам Дзмітрыем прыйшла гуляць на свята і на сцэну за падарункам паднялася. У час размовы з бацькамі малечы мы даведаліся, што зараз яны большы час жывуць у суседнім горадзе Новалукомлі. Там уладкаваны на працу дарослыя. Дзмітрый – у Еўраторгу, Кацярына – медыцынская сястра тэрапеўтычнага аддзялення Новалукомльскай бальніцы (зразумела, зараз у водпуску па догляду за дзіцяці). Між тым, зарэгістравана і прапісана дзяўчынка ў Халопенічах, і тут часта бавіць час у бацькоў матулі.

І калі вы думаеце, што немаўляты на гэтым моманце на сцэну больш не «выходзілі», то памыляецеся. Віншаванні ад мясцовай улады гучалі на свяце ў адрас мнагадзетнай сям’і Віктара і Анжэлы Загалавец. Яны гадуюць чацвёра дзетак. Старэйшай дачцэ Уладзе 12 гадоў, малодшай Аляксандры – два месяцы. А між імі – сын Стас і дачка Марыя. Дзятва на свяце не сумавала. Старэйшыя дзеці – гулялі з сябрамі, малодшыя разам з бацькамі назіралі за падзеямі. Як адзначыла Анжэла Аляксандраўна, яна працаўнік мясцовага сельгаспрадпрыемства. Яе муж і бацька дзетак раней таксама працаваў у ААТ «Халопенічы».

Падзячныя словы за прыгажосць і ўтульнасць, створаную ўласнымі рукамі, прагучалі ў адрас гаспадароў дома ўзорнага парадку Леаніда і Анжэлы Баркоўскіх. Жыве сям’я амаль у цэнтры Халопенічаў, на вуліцы Заслонава. А таму іх сядзіба карыстаецца пастаяннай увагай. Але не столькі гэты факт натхніў пару на стварэнне хараства на падвор’і. Як адзначыў гаспадар, генератарам ідэй у доме з’яўляецца жонка, а ён шчыры выканаўца. Самым прыгожым месцам на падвор’і абодва лічуць пляцоўку на падворак, дзе ўсё квітнее. А ад сябе дабаўлю – гаспадары падвор’я валодаюць адметным густам, бо кожны элемент у іх да месца. Леанід і Анжэла выгадавалі двух дачок, якія прыязджаюць часта да бацькоў не толькі бавіць час, а з дапамогай.

З удзячнасцю на ўрачыстасці віталі прадстаўніцтва Халопеніцкага вытворчага ўчастка ААТ «Здравушка-мілк». Прадпрыемства на чале з кіраўніком Эміліяй Будрэвіч важкі ўклад робіць у добра­ўпарадкаванне гарадскога пасёлка. У якасці падзякі – памятны адрас ад старшыні Халопеніцкага сельвыканкама і шчырае музычнае вітанне.

Песні і музыка ў цэнтры пасёлка гучалі ў мінулую суботу да позняга вечара. Тут жа работалі дзіцячыя атракцыёны, гандлёвыя кропкі. На свяце было весела і па-сямейнаму ўтульна.

Автор

Ольга Баравуля

Ольга Баравуля

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.