krupki.by

ru RU be BE en EN

Амаль 4 тысячы дрэў пасаджана добраахвотнікамі ля пасёлка Крупскага за адзін дзень (фота)



Амаль 4 тысячы дрэў пасаджана добраахвотнікамі ля пасёлка Крупскага за адзін дзень (фота)

Автор / Главные новости / Пятница, 20 апреля 2018 15:10 / Просмотров: 2121

Добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу-2018», арганізаваная Міністэрствам лясной гаспадаркі, праходзіць ужо ў 11-ы раз. Сёлета яе вырашылі прымеркаваць да Году малой радзімы і аднавіць насаджэнні, якія пашкоджаны насякомымі-шкоднікамі.

– З пачатку акцыі, а яна праходзіць з 14 па 21 красавіка, у лясніцтвах нашага лясгаса саджанцы соснаў, ёлак, бяроз занялі 24-гектарную плошчу, – расказвала намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Крупскага лясгаса Наталля Камовіч. – У Любанскім лясгасе мы таксама пасадзілі ўжо 37 гектараў лесу. Добраахвотная акцыя праводзіцца для захавання і прымнажэння лясоў, а таксама прыцягнення ўвагі грамадскасці да вырашэння агульнадзяржаўных задач у сферы ўзмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў. І мы з задавальненнем даем магчымасць усім, хто хоча мець уяўленне аб рабоце лесавода, бліжэй пазнаёміцца з лясным багаццем Крупшчыны, даведацца, якімі намаганнямі і працай ствараюцца і захоўваюцца нашы лясы.

Наша размова вялася на ўчастку лесу ля пасёлка Крупскага, дзе ў чацвер, 19 красавіка, меркавалася пасадзіць сосны і бярозы. Справа ў тым, каб спыніць нашэсце жукоў-караедаў на іншыя дрэвы, тут былі высечаны сасновыя насаджэнні на плошчы 0,7 га. І вось Крупскім лясгасам было ўсё падрыхтавана для таго, каб у адзін з дзён акцыі пасадзіць тут малады лес. Працоўны дэсант, а гэта прадстаўнікі Крупскага раёна газазабеспячэння і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь» і «БРСМ», школьнага лясніцтва «Лесавічок» сярэдняй школы пасёлка Крупскага, высадзіўся на вызначаным месцы.

– Усім вядома, што лес мае вельмі важнае значэнне для нашай краіны. І гэта акцыя праводзіцца ў першую чаргу для маладых людзей, каб яны навучыліся яго цаніць. Так што, пачынаем! За справу, моладзь! – такімі словамі вітаў усіх прысутных старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатоль Козел, які прыняў самы актыўны ўдзел у пасадцы саджанцаў.

Тут жа інжынер па лесааднаўленні і меліярацыі лясгаса Алена Куцапалава і ляснічы Крупскага лясніцтва Андрэй Шаўчук расказалі аб барацьбе з караедам, звярнуліся з просьбай паведамляць у лясгас ці лясніцтвы, калі заўважаць светлую або пажаўцелую крону соснаў, а затым пазнаёмілі з тэхналогіяй выкарыстоўвання прылад працы лесаводаў.

– Здавалася б, пасадзіць дрэва проста, але каб зрабіць гэта правільна, трэба ведаць некаторыя хітрасці, – заўважыў Андрэй Шаўчук падчас правядзення інструктажу. – Саджанцы соснаў знаходзяцца ў так званых касетах, таму пагружаць іх у зямлю трэба пры дапамозе пасадачнай трубы фінскага паходжання – паціпуткі. І тут вам трэба працаваць у пары: адзін робіць у зямлі адтуліну, а другі пагружае туды саджанец, каб каранёвая сістэма поўнасцю аказалася ў ямцы. Застаецца прыціснуць зямлю і прыпадняць расліну за дзве-тры ігліцы: калі саджанец на месцы, усё зроблена верна. Пры гэтым адлегласць паміж кожнай сасной павінна быць прыкладна 70 сантыметраў. Не менш важная справа і тэхніка работы з мячом Колесава – спецыяльнай вузкай лапатай, з дапамогай якой ужо больш 130 гадоў на лясных дзялянках высаджваюцца маладыя культуры. Рабіць усё трэба па загадзя зацверджанай схеме – 8 радоў сасны, 2 рады бярозы, і далей у тым жа парадку.

Варта адзначыць, што гэтыя інструменты асвоілі літаральна ўсе ўдзельнікі акцыі. Падчас размовы прадстаўнік «Белай Русі» Вольга Хацкевіч заўважыла, што ўдзельнічае ў добраахвотнай акцыі ў трэці раз і яе лясы растуць у Выдрыцы, на Ухвале, а цяпер вось і ў пасёлку Крупскім. Члены школьнага лясніцтва Юлія Навахрост і Мікіта Сяргун прызналіся, што дрэвы саджаюць упершыню. Максім працуе з паціпуткай, прыстасаваўся ўжо да гэтай трубы. Хаця і нялёгка, але маладыя людзі адзначылі, што гэта ўдзячная справа, бо рэзультат відавочны. Гадоў праз дзесяць падыдуць да гэтага ўчастка і пабачаць, што стварылі. Наогул, час ад часу даводзілася чуць выказванні, маўляў, якую атрымліваеш асалоду, калі праязджаеш міма пасаджанага табой лесу! І гэта сапраўды так, бо лес – скарб, які застанецца і для нашых нашчадкаў.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

1 апреля начальник отдела статистики проведет «горячую линию» по вопросам выплаты зарплаты

В понедельник, 1 апреля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Телефон 8-01796 4-24-86.

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.