krupki.by

ru RU be BE en EN

Алеся Рабкоўская – адна з пераможцаў рэспубліканскага паэтычнага конкурсу «Шчасце – жыць у мірнай краіне»



Алеся Рабкоўская – адна з пераможцаў рэспубліканскага паэтычнага конкурсу «Шчасце – жыць у мірнай краіне»

Автор / Главные новости / Вторник, 18 сентября 2018 14:55 / Просмотров: 8090

«Мір... Такое кароткае слова, але колькі ў ім сэнсу, дабрыні і радасці! У ім само жыццё», – так разважае васьмікласніца Алеся. Сваімі думкамі аб гэтым яна падзялілася ў вершы, які напісала для рэспубліканскага паэтычнага конкурсу «Шчасце – жыць у мірнай краіне». Гэтымі днямі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўзнагароджаны пераможцы конкурсу, сярод якіх і наша крупчанка.

– Паўдзельнічаць у творчым спаборніцтве прапанавала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Наталля Аляксандраўна Лабаноўская. Яна і дапамагла падрыхтавацца. Без яе ў мяне нічога б не атрымалася, – дзеліцца Алеся.

Важнасць міру, неацэннае значэнне Вялікай Перамогі і «цаглінкі», з якіх складаецца простае чалавечае шчасце, – гэта апісала юная паэтка ў сваім вершы «Квітнее зямля ў вясновым убранні...»

– Наша Беларусь была, ёсць і будзе мірнай краінай. Яе жыхары могуць спакойна жыць і працаваць, з радасцю сустракаць новы дзень, – гаворыць дзяўчынка. – Ідучы па вуліцы, людзі ўсміхаюцца адзін аднаму. Якое гэта шчасце – жыць у краіне, дзе пануе мір!

Педагогі вызначаюць Алесю як старанную вучаніцу, а аднакласнікі лічаць яе надзейным таварышам і верным сябрам. З пятага класа дзяўчынка ўдзельнічае ў раённай прадметнай алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры. Больш таго, кожны год становіцца ў ёй пераможцай. Толькі летась яна прыняла ўдзел у 17 творчых і інтэлектуальных спаборніцтвах.

– Мне падабаецца пазнаваць нешта новае, пастаянна вучыцца, а конкурсы – лепшы спосаб праверыць веды, – распавядае Алеся. – Шмат цікавага даведваюся на занятках клуба «Эрудыт», дзе займаюся ўжо чацвёрты год. Вельмі люблю рускую і беларускую літаратуру. Падабаецца творчасць Максіма Багдановіча і Рыгора Барадуліна. Сёлета на раённым этапе конкурсу «Жывая класіка» заняла першае месца, чытала прыгожую баладу Аркадзя Куляшова «Маці». У мінулым навучальным годзе атрымала дыплом I ступені за трыпціх, які я напісала для раённага конкурсу, прысвечанага 40-годдзю першага палёту Уладзіміра Кавалёнка ў космас. У раённым конкурсе «Якой я бачу сваю сям’ю» заняла другое месца. Яшчэ ў пачатковай школе пачала займацца навукова-даследчай дзейнасцю. Дапамагала мне ў гэтым Алена Леанідаўна Моніч. Наогул, усе мае дасягненні – дзякуючы маім настаўнікам і бацькам, якія ва ўсім мне дапамагаюць і падтрымліваюць.

– Алеся вельмі старанная і мэтанакіраваная дзяўчынка – гэта ёй спрыяе ў дасягненні мэты, – расказвае Наталля Аляксандраўна. – Ёй падабаецца спрабаваць сябе ў творчай дзейнасці, таму яна з задавальненнем прымае ўдзел у раённых і рэспубліканскіх конкурсах. Паэтычны конкурс «Шчасце – жыць у мірнай краіне» дае магчымасць нашай моладзі выказаць свае думкі і меркаванні пра каштоўнасць міру на зямлі і пра тое, якую сваю ролю яны бачаць у яго захаванні.   Мы заўсёды будзем памятаць, колькі пакут зведаў беларускі народ падчас вайны і як самааддана ён абараняў сваю Радзіму. Прыемна, што нашы дзеці ведаюць гісторыю і цэняць мірнае неба над галавой. І цудоўна, што патрыятызм і творчасць увасабляюцца ў прыгожыя вершы, што нашы дзеці пішуць ад усёй душы.

Квітнее зямля ў вясновым убранні,
І птушкі шчабечуць, і вылецеў рой…
Пяшчотным агнём разгараецца ранне,
І мірнае неба над маёй галавой.

Плыве самалёт у далёкай сінечы
І шлейф свой бялюткі вядзе за сабой,
Не бомбы вязе ён на род чалавечы,
А мірныя грузы Радзімы маёй.

Бягуць цягнікі па прасторах зялёных,
Рэйкі спяваюць, і ім падпяваюць гудкі,
А помніцца, у тым сорак першым суровым
Ваенныя грузы вязлі цягнікі…

Праляцелі гады, мінавала навала,
За шчасце сваё народ сілы аддаў.
Жывём у краіне, што марыў Купала,
І Колас якой свае вершы складаў!

Жывём на зямлі, дзе збываюцца мары
І звонкія песні ў неба плывуць,
Дзе сонцам сагрэты краіны абшары
І ясныя далі наперад завуць!

Автор

Светлана Гринь

Светлана Гринь

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.