krupki.by

ru RU be BE en EN

25 снeжня катoлікі святкуюць Бoжаe Hаpаджэннe



25 снeжня катoлікі святкуюць Бoжаe Hаpаджэннe

Автор / Главные новости / Понедельник, 24 декабря 2018 20:00 / Просмотров: 1091

Глыбокапаважаныя браты і сёстры, людзі добрай волі! Хрыстус нарадзіўся, Бог аб’явіўся!

Вось і зноў па Божай міласці мы святкуем адно з самых любімых святаў – Божае Нараджэнне. Мы спяшаемся да касцёла, каб пакланіцца Немаўлятку Езусу, які знаходзіцца ў яслях, прымаем удзел ва ўрачыстай святочнай літургіі, а пад па-святочнаму ўпрыгожанай ёлкай знаходзім падарункі. Радуючыся ім і засяроджваючы ўвагу на матэрыяльных рэчах, мы павінны памятаць аб той любові, якой іншы чалавек такім чынам дзеліцца з намі. Божае Нараджэнне нагадвае нам аб тым, што Бог таксама адорвае нас Сваім падарункам, якім з’яўляецца ўцелаўлёны Божы Сын. Гэты Божы дар мы атрымліваем не ў прыгожай упакоўцы, але ў простых яслях. Там Бог пакінуў нам Свой калядны падарунак, перавязаны не залацістай стужкай, але любоўю да грэшнага чалавека, каб яго збавіць.

У Бэтлеемскіх яслях Бог паказаў сваю любоў як дар самога сябе. Божая любоў – гэта не сентыментальная любоў, а любоў, якая выяўляецца ў ахвяры сябе чалавецтву. Уцелаўленне Сына Божага – гэта першы крок такой любові, якая потым праявілася ў абвяшчэнні Божага слова, справах міласэрнасці, адпушчэнні грахоў і дасягнула свайго апагею ў пасхальнай таямніцы крыжовай смерці і ўваскрасення.

Падобна Хрысту, праз сведчанне іншым людзям любові, міласэрнасці і спагады нябеснага Айца мы пакліканы даваць надзею свету, што можам учыніць, наследуючы Яго прыклад самаадданай любові ў служэнні бліжнім.

Са святам, дарагія браты і сёстры! Віншую каталікоў і іншых хрысціянаў, якія разам з намі святкуюць свята Раства Хрыстова. Віншую праваслаўных і жадаю ім поспехаў у духоўнай падрыхтоўцы да Божага Нараджэння! Нягледзячы на розніцу традыцый, мы аб’яднаныя адной праўдай аб уцелаўленні Сына Божага, як самага каштоўнага дару чалавецтву, і імкненнем да яго сведчання ў сучасным свеце, каб вылечыць яго ад існуючых духоўных паталогій.

Віншую ўсіх людзей добрай волі! Езус – адзіны Збаўца свету, і таму наша свята супольнае. Няхай наша Бацькаўшчына стане яслямі, дзе заўсёды нараджаецца Хрыстус, каб Ён Сваёй ласкай быў дарам кожнаму з нас. Беларусь, не бойся адчыніць дзверы прыходзячаму Збаўцу, не бойся прыняць Хрыста, не бойся жыць Ягонай праўдай, бо ў Ім наша збаўленне, наша радасць, шчасце і надзея!

Урачыстая літургія:

24.12.18 – 22.00 (святочная Вігілія)

25.12.18 – 10.00.

Ксёндз Віталій СТРЫГА, пробашч касцёла імя святога Юзафа ў Крупках.

 

Автор

admin

admin

Актуально

1 апреля начальник отдела статистики проведет «горячую линию» по вопросам выплаты зарплаты

В понедельник, 1 апреля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Телефон 8-01796 4-24-86.

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.