• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Валериан и город тысячи планет
Франция. 3D, фантастика, боевик
Стань легендой! Бигфут Младший
Франция, Бельгия. 3D, мультфильм
Жил был кот
Япония, Канада. Мультфильм
Принцесса-лягушка: Тайна волшебной комнаты
США, Китай. 3D, мультфильм

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Карта сайта

Даша Шчалко: «Вывучэнне гісторыі абуджае цікавасць і любоў да роднага краю»

Рейтинг:   / 2
ПлохоОтлично 

Даша ШчалкоПрыемна, калі моладзь цікавіцца гісторыяй сваёй краіны, свайго мястэчка. Каб глыбей зразумець асаблівасці культуры, прыроды сваёй малой радзімы, вучні з вялікім жаданнем чытаюць літаратуру, ходзяць у паходы, на экскурсіі, прымаюць удзел у археалагічных раскопках. Яскравы прыклад – вучаніца сярэдняй школы № 1 г. Крупкі Даша Шчалко.

Яна актыўны ўдзельнік розных патрыятычных мерапрыемстваў і эксперыментальных археалагічных экспедыцый. Вось апошняя экспедыцыя наштурхнула дзяўчынку на напісанне цікавай даследчай работы. З поспехам Даша прайшла ўсе этапы рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару. А на заключным яна атрымала Дыплом II ступені.

– Кожнае мястэчка ўнікальнае і захоўвае сваю гісторыю, – распавядае Даша Шчалко. – Настаўнік гісторыі Наталля Іванаўна Качан аднойчы сказала нам, што горад, як і чалавек, мае імя, узрост, сваю гісторыю ўзнікнення, летапіс падзей, сваю культуру, статус, сваю сям'ю, у якую ўваходзяць не толькі вёскі, але і мы, яго жыхары. Я лічу, што вывучыць гісторыю свайго краю – гэта спазнаць самога сябе, усвядоміць сваю значнасць. Асабіста мяне цікавяць археалагічныя раскопкі. Таму калі мы ў чарговай экспедыцыі ва ўрочышчы Лебартова знайшлі шмат фрагментаў керамікі, то мне захацелася зрабіць нешта большае, чым проста прыняць удзел. 

Як высветлілася, на гэтым месцы калісьці існаваў завод па выпуску гліняных вырабаў. Дзяўчынка разам з настаўнікам Наталляй Іванаўнай вырашылі падрабязней даведацца пра гэты завод. Разам знайшлі матэрыялы перыядычнага друку, паразмаўлялі з мясцовымі жыхарамі, так яны змаглі прасачыць лагічную ўзаемасувязь гісторыі ганчарнага промыслу з гісторыяй мястэчка.

– Цікава тое, што да гэтага часу ніякіх навуковых даследванняў адносна гісторыі ганчарнага промыслу на тэрыторыі Крупшчыны праведзена не было, – адзначыла Даша. – Напэўна, таму я была вельмі зацікаўлена гэтай работай. Безумоўна, мы не раз сутыкаліся з пэўнымі цяжкасцямі. Але заўсёды знаходзілі выхад з любой сітуацыі. Дзякуючы археалагічнай разведцы, удалося вызначыць канкрэтнае месца знаходжання завода: быў акрэслены фундамент вытворчай часткі прадпрыемства, знойдзены ямы для замочвання гліны, каналы для падачы вады. Амаль не засталося жыхароў, якія б памяталі гісторыю Крупак даваеннага і ваеннага часу. Сведкі, чые ўспаміны мы выкарысталі, у гэты час былі малымі дзецьмі і многіх дэталей не памятаюць. Вялікай стратай з’яўляецца, перш за ўсё тое, што апошні майстар, які працаваў на крупскай ганчарні, памёр у 2002 годзе.

Сенсацыйная знаходка здымка знешняга выгляду будынка ганчарнага прадпрыемства мястэчка Крупкі, які зрабіў Кароль Свяцкі з балкона свайго дома ў 1915 годзе, дазволіла дзяўчынцы ўявіць, як выглядаў працэс вытворчасці ў гэты перыяд часу.

– Па памерах гэта было вялікае прадпрыемства, – гаворыць юны даследчык. – На беразе ракі была пабудавана ручная помпа для падачы вады. Побач размешчаны склад. На заднім плане, хутчэй за ўсё, знаходзілася павець для высушвання прадукцыі. Дарэчы, сельскія ганчары сушылі посуд толькі пад адкрытым небам, бо, каб пабудаваць спецыяльны будынак, трэба былі немалыя грошы. Праца майстроў была заснавана на выкарыстанні нажнога круга з рухомай воссю. Нам удалося знайсці, як выглядаў ганчарны круг. Таксама мы даведаліся, як адбываўся працэс падрыхтоўкі гліны. Гліну мясілі нагамі, пакуль яна не ператваралася ў аднародную масу. Тут жа непадалёку існавалі ямы, у якіх вымочвалася гліна.

Шмат было зроблена Дашай разам з педагогам: вялі перапіску з Ізраілем, пабывалі ў архіве паноў Свяцкіх, а таксама ў Крупскім раённым краязнаўчым музеі і музеі сярэдняй школы № 1 г. Крупкі.

– Дакладна невядома, калі ганчарны завод мястэчка Крупкі быў зачынены, – падкрэсліла Даша. – Па некаторых звестках, у пачатку або ў сярэдзіне 1950-х гадоў. Па прычыне вузкага асартыменту і недахопу майстроў прадукцыя завода не стала карыстацца попытам. Акрамя таго, былі адчынены буйныя прадпрыемствы па вытворчасці шклянога посуду. Ганчарны посуд паступова пачынае выцясняцца больш прыгожым і сучасным – шкляным і крышталёвым. У выніку ганчарства як рамяство на Крупшчыне перастала існаваць ў сярэдзіне XX ст.

З такім захапленнем Даша дзялілася з намі гэтай інфармацыяй, як быццам яна зрабіла падарожжа ў мінулае. Гледзячы на юнага даследчыка, у чарговы раз пераконваешся, што вывучэнне гісторыі роднага краю пашырае і робіць багацейшымі веды школьнікаў пра родныя мясціны.


Поделиться

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.