• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Стражи Галактики. Часть 2
США. 3D, фантастика, боевик
Три дня до весны
Россия. Военный, детектив
Наваждение
США. Триллер, драма
Никита Кожемяка
Украина. Мультфильм
Урфин Джюс и его деревянные солдаты
Россия. 3D, мультфильм

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Обратная связь

Карта сайта

У славутай кагорце вучоных нямала выхадцаў з Крупшчыны

Рейтинг:   / 2
ПлохоОтлично 

Кіраўніком нашай дзяржавы 2017 год аб’яўлены Годам навукі. Узмацненне яе ролі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стварэнне спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміраванне міжнароднага іміджа Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага патэнцыялу. Такія найважнейшыя задачы належыць вырашаць навукоўцам. Мяркуецца, што сёлета гэта работа набудзе якасна новы імпульс.

Год навукі стаў прызнаннем дасягненняў вучоных нашай краіны. У гэтай славутай кагорце нямала выхадцаў і з нашай Крупшчыны – людзей, што пакінулі ў гісторыі сапраўды яркі і карысны след. 

У 1862 годзе ў Халопенічах нарадзіўся Адам Ягоравіч Багдановіч – беларускі этнограф, фалькларыст, мемуарыст, гісторык культуры. Бацька знакамітага паэта Максіма Багдановіча. Тут, у мястэчку, ён вучыўся ў народным вучылішчы. Першыя публікацыі вучонага па этнаграфіі і фальклоры ў галіне духоўнай і матэрыяльнай культуры беларускага народа былі станоўча ўспрыняты тагачаснай навуковай думкай, а іх аўтар набыў славу сур’ёзнага і перспектыўнага навукоўцы. Асноўным кірункам навуковай дзейнасці была этнаграфія, якой прысвечана большая частка даследаванняў, і гісторыя культуры, якая стала прадметам выкладчыцкай дзейнасці.

Вельмі цікавая навуковая дынастыя была родам з Дакудава. Гэта браты Самцэвічы. Васіль Андрэевіч нарадзіўся ў 1889 годзе. Ён стаў аўтарам падручнікаў па беларускай мове і метадычных дапаможнікаў (у суаўтарстве з Я. Зомерфельдам), адзначаны ганаровым званнем «Заслужаны настаўнік БССР». Пётр Андрэевіч нарадзіўся ў 1899 годзе. Ён беларускі лінгвіст, краязнаўца, фалькларыст і этнограф. Сабраў таксама каля 1000 фальклорных запісаў. Зрабіў шмат апрацовак лінгвістычнага матэрыялу. Сямён Андрэевіч нарадзіўся ў 1902 годзе. Беларускі вучоны-мікрабіёлаг, член-карэспандэнт АН БССР, доктар біялагічных навук, прафесар, Заслужаны дзеяч навукі БССР. Асноўная тэма яго даследаванняў – узаемаадносіны паміж мікраарганізмамі глебы і вышэйшымі раслінамі і магчымасці кіравання імі. 

У 1897 годзе ў Халопенічах нарадзіўся Віктар Міхайлавіч Берман. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Доўгі час загадваў кафедрай мікрабіялогіі Ленінградскага медыцынскага інстытута і кафедрай эпідэміялогіі Ваенна-медыцынскай акадэміі. Яму належаць цікавыя і глыбокія даследаванні ў галіне бар’ернай функцыі лімфатычнай сістэмы пры туберкулёзе і бруцылёзе, механізмаў фатацытозу, паталогіі і эпідэміялогіі страўнікавых інфекцый, а таксама імуналогіі туберкулёзу.

У тым жа годзе ў вёсцы Майск нарадзіўся Піліп Пятровіч Кошалеў, Заслужаны дзеяч навук РСФСР, доктар эканамічных навук, прафесар. Шмат гадоў сваёй навуковай кар’еры аддаў Маскоўскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту.

Сваё важкае слова ў медыцыне сказаў Яўген Уласавіч Бароўскі, які нарадзіўся  ў 1925 годзе ў вёсцы Шарнева. Ён – Заслужаны дзеяч медыцынскіх навук РСФСР, вучоны ў галіне стаматалогіі, прафесар. Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны праблеме карыёзу зубоў. Вялікі ўклад ён унёс у вывучэнне фізіялогіі эмалі зуба. Упершыню ў стаматалогіі прымяніў методыку аўтарадыёграфіі, якая дазволіла атрымаць новыя даныя аб пранікальнасці цвёрдых тканак. 

Крупчане па праву могуць ганарыцца і Андрэем Маркавічам Ганчарэнкам, які нарадзіўся ў 1933 годзе ў вёсцы Версанка. Акадэмік НАН Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, Заслужаны дзеяч навукі БССР. Аўтар шматлікіх навуковых прац у галіне фізічнай і інтэгральнай оптыкі, квантавай і аптычнай электронікі. Распрацаваў тэорыю дыэлектрычных хваляводаў і святлаводаў, тэорыю анізатропных рэзанатараў аптычных квантавых генератараў. 

Вёска Асечана – радзіма Віктара Якаўлевіча Хрыпача (нарадзіўся ў 1936 годзе). Ён – доктар эканамічных навук, прафесар. Доўгі час працаваў загадчыкам кафедры эканомікі і арганізацыі вытворчасці Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Крупчанін Леанід Аркадзевіч Бокуць нарадзіўся ў 1937 годзе. Працуе ў Новасібірскім універсітэце, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар. Аўтар навуковых прац, у тым ліку на замежнай мове. Удзельнік навуковых сімпозіумаў у многіх замежных краінах. Ганаровы грамадзянін кітайскай правінцыі Гуанчжоў. 

У Абчузе ў 1940 годзе нарадзіўся Леанід Міхайлавіч Гаркун. Кандыдат тэхнічных навук, намеснік дырэктара па навуцы Сібірскага філіяла навукова-даследчага інстытута імя Б.Я. Ведзянеева. Прымаў удзел у будаўніцтве Усць-Ілімскай і Саяна-Шушанскай ГЭС, гідравузла ў Іраку, Сірыі. Аўтар многіх навуковых прац. 

Двойчы Герой Савецкага Саюза, лётчык-касманаўт Уладзімір Васільевіч Кавалёнак нарадзіўся ў вёсцы Белае ў 1942 годзе. Ён унёс значны ўклад у развіццё касманаўтыкі, генерал-палкоўнік авіяцыі, кандыдат ваенных навук, прафесар.  

Дзмітрый Мікалаевіч Хромчанка нарадзіўся ў 1947 годзе на Століншчыне, шмат гадоў жыве і працуе на Крупшчыне. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт. З’яўляецца складальнікам кнігі «Памяць. Крупскі раён». Зараз выкладае ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце.

У 1949 годзе ў Кіяўцы нарадзіўся Валерый Пятровіч Філонаў. Быў галоўным урачом Рэспубліканскай санітарна-эпідэміялагічнай станцыі, намеснікам галоўнага дзяржаўнага ўрача СССР, намеснікам міністра аховы здароўя Беларусі, галоўным дзяржаўным санітарным урачом рэспублікі. Доктар медыцынскіх навук.

Крупчанін Віктар Сяргеевіч Смародзін нарадзіўся ў 1954 годзе. Доктар тэхнічных навук, прафесар, загадвае кафедрай матэматычных праблем упраўлення і інфарматыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Паспяхова займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння падтрымкі метадаў стварэння, апрацоўкі, захавання і перадачы інфармацыі з дапамогай камп’ютарных сістэм. Распрацаваў новы навуковы накірунак у галіне прыкладной матэматыкі.

Аляксандр Уладзіміравіч Варабей нарадзіўся ў 1955 годзе на Гомельшчыне, скончыў Крупскую сярэднюю школу № 1. Загадчык кафедры хірургіі БелМАПА, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар медыцынскіх навук, прафесар. Шмат гадоў займаецца эксперыментальнымі даследаваннямі ў галіне паталогіі органаў стрававання, нейра- і патафізіялогіі тонкай і тоўстай кішкі і яе сасудаў. Навукова абгрунтаваў і ўкараніў у практыку новыя алгарытмы дыягностыкі і лячэння многіх захворванняў СКТ, асобныя з іх – з сусветным прыярытэтам.

У вёсцы Ухвала ў 1976 годзе нарадзіўся Марат Генадзьевіч Жылінскі. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт, зараз з’яўляецца рэктарам Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Зразумела, пералік нашых навукоўцаў можна доўжыць і доўжыць. Найбольш поўна звесткі пра іх сістэматызаваны ў кнізе «Памяць», але другое яе выданне выйшла ўжо амаль 10 гадоў таму. Год навукі – важкая нагода яшчэ раз звярнуцца да тых людзей, хто сваімі дасягненнямі ўславіў не толькі Крупшчыну, але і краіну. Калі ласка, звяртайцеся ў рэдакцыю. Мы будзем удзячны за любую інфармацыю пра нашых навукоўцаў розных пакаленняў. Спадзяёмся, што даведаемся яшчэ шмат чаго новага і цікавага.

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.