krupki.by

ru RU be BE en EN


Чай, кава, какава... што ў іх агульнага?

Автор / Калейдоскоп / Пятница, 31 января 2020 15:58 / Просмотров: 905

З біялагічнага пункту гледжання – амаль нічога. Гэтыя расліны нават належаць да розных сямействаў: чай – з сямейства чайных, у кавы і какавы – свае ўласныя сямействы.

Ды і ў культуру людзі ўвялі іх у розны час і нават у розных частках свету. Чай «прыручылі» ў Кітаі, каву – у Эфіопіі, какава ж родам з трапічнай Амерыкі.

Аб’ядноўвае расліны тое, што людзі пачалі разводзіць іх не з-за пажыўнай каштоўнасці, а для атрымання танізуючых напояў (хоць для какавы, напрыклад, знайшлі потым і іншае прымяненне). А ўсё з-за таго, што ў іх складзе – шмат кафеіну, які ўзбуджае нервовую сістэму і надае чалавеку ба­дзёрасць і добры настрой. Прычым для атрымання такіх напояў выкарыстоўваюць розныя часткі раслін: у чаі – лісце і маладыя парасткі, у кавы і какавы – бабы (насенне).

А зараз больш падрабязна пра гісторыю акультурвання чаю.

Яго радзімай з’яўляецца Кітай. Менавіта там яшчэ 2700 гадоў да нашай эры чай ужо ўспамінаецца ў старажытных рукапісах як эфектыўная лекавая расліна. Дарэчы, само слова «чай» паходзіць з Паднябеснай.

Як жа кітайцы даведаліся аб цудадзейнасці гэтай сціплай расліны?

Лічыцца, што першымі пра незвычайныя ўласцівасці чаю здагадаліся... пастухі. Яны заўважылі, што жывёлы, якія аб’­ядалі маладыя парасткі і лісце з кусцікаў дзікарослага чаю, станавіліся потым вельмі жвавымі і рухомымі. Каб адагнаць сон, пастухі пачалі самі абрываць лісце з гэтых кусцікаў і кіпя­ціць яго ў вадзе.

Толькі потым людзі зразумелі, што перад ужываннем гэтыя лісты лепш высушваць. Узнікла нават цэлая тэхналогія падрыхтоўкі чайнага лісця: спачатку яго крыху правяльвалі, каб пайшоў працэс ферментацыі, потым правяленыя лісты тапталі нагамі (цяпер, у асноўным, гэта робяць спецыяльнымі механічнымі прыстасаваннямі) і толькі пасля гэтага дасушвалі канчаткова. Такім спосабам атрымліваюць найбольш вядомы так званы чорны чай. Спосаб атрымання зялёнага чаю – крыху іншы (без ферментацыі).

З Кітая чай трапіў і ў іншыя краіны: Індыю, Цэйлон (зараз Шры-Ланка), Японію. У Еўропу чай упершыню завезлі партугальцы ў 1517 годзе са сваіх усходнеазіяцкіх калоній, а на тэрыторыі Расіі ён вядомы яшчэ з часоў мангола-татарскага нашэсця і Залатой Арды.

Кітайскі чай зараз амаль не ідзе на экспарт з-за вялікага ўнутранага спажывання, а вось суседзі Кітая – Індыя і Цэйлон – экспартуюць шмат чаю. Чайныя плантацыі ёсць і ў некаторых краінах былога Савецкага Саюза: Грузіі, Азербайджане, на поўдні Расіі (Краснадарскі край). 

Автор

admin

admin

Актуально

1 апреля начальник отдела статистики проведет «горячую линию» по вопросам выплаты зарплаты

В понедельник, 1 апреля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Телефон 8-01796 4-24-86.

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.