• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Скиф
Россия. История, фэнтези. боевик
Приключения Паддингтона 2
Великобритания, Франция. Мультфильм
Zомбоящик
Россия. Комедия
Астрал 4: Последний ключ
США. Ужасы

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Обратная связь

Карта сайта

Упершыню свята пісьменства будзе праходзіць тры дні – з 1 па 3 верасня

Сталіца Дня беларускага пісьменства – Полацк – 1 верасня будзе сустракаць словам, музыкай і перазвонамі. Да такой маштабнай падзеі горад пачаў рыхтавацца яшчэ ў маі мінулага года.

Сёння добраўпарадкаванне выйшла ўжо на фінішную прамую, і да свята падрыхтавана больш 350 аб’ектаў. Гэта, у прыватнасці, будынкі чыгуначнага і аўтавакзалаў, гарадскі Палац культуры, сем аб’ектаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, у тым ліку Сафійскі сабор, краязнаўчы музей, мастацкая галерэя, музей беларускага кнігадрукавання. На пляцоўцы ля Сафійскага сабора на паўтараметровы пастамент у выглядзе валуна ўстаноўлены памятны знак «Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці». Макетны міні-горад размесціцца ў адным са сквераў у цэнтры горада.

Рэканструяваны дзве вуліцы, якія знаходзяцца пры ўезду ў Полацк з боку Расіі. Праезная частка расшырана да чатырох палос, з’явіліся пешаходныя і веладарожка, кальцавая развязка. Заасфальтаваны двары, адрамантаваны фасады жылых дамоў, добраўпарадкаваны месцы адпачынку, абноўлены аб’екты адукацыі, аховы здароўя, гандлю і грамадскага харчавання.

На Дзень беларускага пісьменства арганізатары падрыхтавалі насычаную праграму. Святочныя пляцоўкі зоймуць ажно 10-кіламетровую тэрыторыю.

Першы дзень верасня галоўнымі героямі стануць дзеці і моладзь. Яны паспаборнічаюць у Скарынаўскай алімпіядзе, стануць удзельнікамі арт-акцый, майстар-класаў і флэш-мобаў.

Дзень горада, 2 верасня, пачнецца з шэсця працоўных калектываў. Па гарадскіх вуліцах упершыню пройдзе калона з прадстаўнікоў прафсаюзных арганізацый. Яны арганізуюць і выставу. У гэты ж дзень адбудзецца ўрачыстае адкрыццё свята з тэатралізаваным прадстаўленнем і лазерным шоу.

У Музеі беларускага кнігадрукавання, які адкрыўся 27 гадоў таму ў гонар усходнеславянскага першадрукара Францыска Скарыны і размяшчаецца ў былой брацкай школе, помніку архітэктуры ХVІІІ стагоддзя, пройдзе «круглы стол» айчынных і замежных літаратараў. Тут жа адбудзецца прэзентацыя знакамітага першадрукара «Малая падарожная кніжыца» з калекцыі Белгазпрамбанка, можна будзе «пагартаць» яе электронную копію і «прагуляцца» па 3D-друкарні часоў Францыска Скарыны.

Дакрануцца да беларускай кніжнай культуры дазволіць выстава псалтыроў з музейных і кніжных збораў Беларусі. Гэта экспазіцыя будзе працаваць на працягу ўсяго верасня, а палюбавацца «Малой падарожнай кніжыцай» можна будзе да 10 верасня.

Кульмінацыяй 3 верасня стануць уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі, першы паказ спектакля полацкага рэжысёра Веры Кісялёвай «Легенда пра Усяслава Полацкага» ў выкананні тэатра «Пілігрым» і прэм’ера сюіты беларускага кампазітара Ганны Кароткінай «Францыск Скарына» ў выкананні арганісткі Ксеніі Пагарэлавай, на якую запрашае канцэртная зала Сафійскага сабора.

У святочныя дні будуць арганізаваны фестываль кнігі і прэсы, выставы з нагоды 135-годдзя беларускіх класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, канцэрты на шматлікіх пляцоўках, творчыя конкурсы, літаратурна-музычныя кампазіцыі, свята сярэдневяковай культуры «Рубон». Праграму дапоўняць спартыўныя мерапрыемствы, фэст беларускай кухні і прадукцыі айчынных прадпрыемстваў, «Горад майстроў» Прыдзвіння. 

А эстафету Дня беларускага пісьменства палачане перададуць гораду Іванава Брэсцкай вобласці.

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.