• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Скиф
Россия. История, фэнтези. боевик
Приключения Паддингтона 2
Великобритания, Франция. Мультфильм
Zомбоящик
Россия. Комедия
Астрал 4: Последний ключ
США. Ужасы

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Обратная связь

Карта сайта

Сталіца самай першай беларускай дзяржавы стане сапраўдным цэнтрам кніжнасці і культуры

Афіцыйнае адкрыццё і ўрачыстае шэсце, прысвечанае 1155-годдзю Полацка і 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, праходзіць у самым старажытным горадзе краіны сёння, 2 верасня. Але ўжо ў сераду свята распачало свой шлях Рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыяй «Дарога да святыняў», якая нясе з сабой Дабратворны Агонь, запалены каля Гроба Гасподняга.

Як у кожны з дваццаці трох папярэдніх гадоў, экспедыцыя будзе шырока распаўсюджваць веды пра гісторыю Беларусі і яе праваслаўнай царквы, праводзіць творчыя сустрэчы ў сценах устаноў культуры і адукацыі, наведваць бальніцы, сацыяльныя прытулкі, праводзіць памінальнае набажэнства на месцах пахавання абаронцаў Айчыны. Разам з жыхарамі гарадоў і вёсак паломнікі будуць садзіць дрэўцы агульнага саду Малітвы. Экспедыцыя пройдзе праз Баранавіцкі, Воранаўскі, Астравецкі, Докшыцкі, Лепельскі і Ушацкі раёны. Месцам завяршэння пяцідзённага паломніцтва па традыцыі стане сталіца Дня беларускага пісьменства.

Полацк чакае адзін з рарытэтаў, які мае непасрэднае дачыненне да знакамітага беларускага першадрукара. Арыгінал «Малой падарожнай кніжкі», выдадзены ў 1522 годзе, набыты Белгазпрамбанкам. Гэта першы і адзіны ў Беларусі экзэмпляр гэтага выдання асветніка. Ён прывезены з Вільнюса ўжо і выстаўлены ў экспазіцыі Музея беларускага кнігадрукавання, але афіцыйна будзе прэзентаваны сёння. 

Дарэчы, у музеі абноўлены экспазіцыі, заменена частка экспанатаў на больш цікавыя і прэзентабельныя, а новы інфармацыйны тэрмінал дазволіць не толькі ўбачыць пад шклом, але і пагартаць віртуальную копію 3-й Кнігі царстваў, выдадзеную Францыскам Скарынам у Празе. Сёння тут адбудзецца адкрыццё выставы псалтыроў з музейных і кніжных збораў – з фондаў Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, а таксама Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Госці ўбачаць каля 15 асобнікаў рэдкіх кніг, выдадзеных з ХVІ па ХХ стагоддзе.

Адным з самых вялікіх падарункаў гораду сталася абноўленая кнігарня «Светач-Полацк», якая зусім нядаўна зноў адчыніла дзверы для наведвальнікаў. І ў дні правядзення свята яна будзе працаваць у рэжыме, суаднесеным з праграмай святкавання.

Каля Сафійскага сабора ўжо ўстаноўлены новы помнік «Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці». На сімвалічных шчытах – вобразы шасці асоб – пантэон тых людзей, з якіх пачалася наша незалежная дзяржава.

Праграма свята ўключае каля васьмі дзясяткаў імпрэз. А разынкай яго стане касцюміраванае шэсце з удзелам тэатра жывых фігур эпохі Францыска Скарыны. На вуліцах горада прагуляюцца замежныя купцы, прадстаўнікі сельскай гаспадаркі, гандляркі – усяго больш за 80 персанажаў. Наогул, упершыню за гісторыю правядзення Дня беларускага пісьменства свята ў Полацку будзе доўжыцца тры дні, і горад не памятае такіх маштабных мерапрыемстваў. Сталіца самай першай беларускай дзяржавы мяркуе стаць сапраўдным цэнтрам кніжнасці і культуры.

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.